Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

07.06.2011 БХК атрымаў другое папярэджаньне за год

Міністэрства юстыцыі вынесла другое ў гэтым годзе пісьмовае папярэджаньне Беларускаму Хэльсынскаму камітэту. Падставай для яго сталі "парушэньні падатковага заканадаўства, якія маюць працяглы характар".

Павел Сапелка: Пасля працэсаў па справе 19 снежня Мінюст напэўна хоча аддаць адвакатам “па заслугах”

06.06.2011 Павел Сапелка: Пасля працэсаў па справе 19 снежня Мінюст напэўна хоча аддаць адвакатам “па заслугах”

Павел Сапелка накіраваў у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь зварот з нагоды Загаду Міністэрства юстыцыі пра пазачарговую атэстацыю адвакатаў. Ён указвае, што гэты дакумент парушае і міжнародныя прававыя нормы і палажэнні нацыянальнага заканадаўства. Былы адвакат лічыць гэты крок Мінюста чарговай спробай умяшальніцтва ў дзейнасць незалежнага інстытута адвакатуры і расправы з адвакатамі, якія прыйшліся не да спадобы.

06.06.2011 Паўлюкевіча затрымалі за створаную суполку "Вконтакте"

Супрацоўнікі спецслужбаў выдалілі суполку "Вконтакте" «Мы За Вялікую Беларусь!», якая заклікала на «Марш мільёнаў» за адстаўку Лукашэнкі. Аб гэтым Рацыі паведаміў сустаршыня аргкамітэта Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец са спасылкай на словы сяброў інтэрнэт-суполкі.

06.06.2011 Затрымалі за дзейнасьць у Інтэрнэце

Берасьцейскага грамадзкага актывіста Івана Стасюка затрымалі на беларуска-польскай мяжы ды адвялі ў мясцовае аддзяленьне КДБ. Беларускія памежнікі забралі пашпарт на мяжы і патлумачылі актывісту, што пашпарт яму вернуць толькі пасьля прафіляктычнай гутаркі, паведамляе Радыё Рацыя.

06.06.2011 Гаспадарчы суд Менску разгледзіць скаргу БНФ

Апэляцыйная інстанцыя Гаспадарчага суду 9 чэрвеня разгледзіць скаргу партыі БНФ на рашэньне гэтага ж суду аб высяленьні партыі з офісу.

Суд стаў на бок пракуратуры і не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага

03.06.2011 Суд стаў на бок пракуратуры і не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага

Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі намагаўся праз суд адмяніць папярэджанне Генпракуратуры, вынесенае яму за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі (арт. 193.1 КК РБ) 16 лютага. Аднак намеснік старшыні Цэнтральнага райсуду сталіцы Сямак А.М не пагадзілася з довадамі праваабаронцы і ягонага грамадзкага прадстаўніка Алега Гулака, старшыні БХК, і стала на бок пракуратуры, якая дзейнічала на запыт Мінюсту.

03.06.2011 Праваабаронца падаў на Life:) у суд за блакаванне апазіцыйных сайтаў

Нагодай стала інфармацыя, што 3G life блакуе доступ да сайтаў charter97.org, belaruspartisan.org і prokopovi.ch. Мацкевіч, як паведамляе Belarda.org, накіраваў у "БеСТ" запыт, чаму фірма пайшла на такую меру.

31.05.2011 Мінюст правядзе пазачарговую пераатэстацыю адвакатаў

Пра гэта гаворыцца ў загадзе міністэрства ад 30 мая, змешчаным на сайце Мінюста.

У Баранавічах прайшоў пікет супраць адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання ўкраінцаў

28.05.2011 У Баранавічах прайшоў пікет супраць адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання ўкраінцаў

27 траўня ў Баранавічах адбыўся пікет супраць адмовы ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання “Кабзар”, якое аб’ядноўвае баранавіцкіх беларусаў украінскага паходжання. Ініцыятарам пікету стаў мясцовы прадпрымальнік, старшыня ініцыятыўнай групы па стварэнні арганізацыі Мікалай Чарнавус.

24.05.2011 Падатковыя інспектары апісалі маёмасць БХК

Праверка з падатковай інспекцыі прыйшла ў офіс Беларускага Хельсінскага камітэту 24 траўня.

16.05.2011 Станіслава Шушкевіча выклікаюць у КДБ

Станіслаў Шушкевіч у аўторак павінен прыйсці ў КДБ. Палітык пойдзе туды з адвакатам.

10.05.2011 Партыю БНФ высяляюць з офісу

Гаспадарчы суд Менску прыняў рашэньне выселіць Партыю БНФ, грамадзкае аб'яднаньне "БНФ "Адраджэньне", а таксама іх менскую гарадзкую і абласную структуры з офісу на праспэкце Машэрава, 8 у Менску.

Праваабарончаму цэнтру “Вясна” – 15 гадоў

05.05.2011 Праваабарончаму цэнтру “Вясна” – 15 гадоў

У час, калі ў Беларусі шалеюць палітычныя расправы над апанентамі існуючага рэжыму, праваабарончаму цэнтру “Вясна” спаўняецца пятнаццаць гадоў. Пра святкаванне праваабаронцам думаць у гэты час не выпадае, але азірнуцца на зробленае і акрэсліць арыенціры на бліжэйшую будучыню – магчыма. Гэта робіць старшыня і стваральнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Паведамленне для журналістаў

04.05.2011 Паведамленне для журналістаў

4 траўня (серада) у 19.00 у офісе ПЦ «Вясна» адбудзецца прэзентацыя даклада Спецыяльнага дакладчыка Камітэта міжнароднага кантролю «Папярэдняя ацэнка падзеяў 19 снежня 2010 года ў Мінску з пункту гледжання правоў чалавека».

04.05.2011 Гаспадарчы суд Менску — за высяленьне партыі БНФ

Гаспадарчы суд Менску не задаволіў пазоў партыі БНФ і грамадзкай арганізацыі БНФ "Адраджэньне" да ЖРЭА Савецкага раёну Менску. Пазоўнікі дамагаліся праз суд прымусіць камунальныя службы заключыць дамову аб арэндзе памяшканьня на праспэкце Машэрава, 8. У сваю чаргу, ЖРЭА Савецкага раёну зьвярнулася ў суд, каб вызваліць арандаваную сядзібу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства