Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
09.09.2011 МТС заблакаваў незалежныя інтэрнэт-рэсурсы
Кампанія мабільнай сувязі МТС блакуе доступ карыстальнікаў да незалежных інтэрнэт-рэсурсаў.
23.08.2011 Мінюст адмовіў у рэгістрацыі аб'яднання “Гавары праўду”
Прычынай адмовы стала парушэнне “неадольнага характару”.
19.08.2011 У Брэсце партыі адмовілі ў юрыдычным адрасе па месцы жыхарства кіраўніка
Гэта зрабілі пасля таго, як былі атрыманыя ўсе папярэднія дазволы.
16.08.2011 Суд аштрафаваў жыхара Мазыра за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы аб акцыі маўклівага пратэсту
Суд Мазырскага раёна 16 жніўня прызнаў Міхаіла Караткевіча вінаватым на падставе арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і пакараў штрафам у тры базавыя велічыні. Жыхара Мазыра асудзілі за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы аб правядзенні акцыі маўклівага пратэсту.
12.08.2011 Грамадскасць Польшчы інфармуюць пра сітуацыю з выдачай банкаўскіх рахункаў Алеся Бяляцкага
Дэпутат Еўрапарламенту і сябра-намесьнік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь – Еўразвяз Марэк Мігальскі праводзіць сёньня ў Катовіцах прэсавую канферэнцыю, прысьвечаную арышту правабаронцы Алеся Бяляцкаму і прадстаўленню Генпракуратурай Польшчы інфармацыі Беларусі аб банкаўскіх рахунках старшыні ПЦ "Вясна".
11.08.2011 Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў Партыі БНФ
11 жніўня касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду Беларусі разгледзела скаргі Партыі БНФ і грамадзкага аб'яднаньня БНФ "Адраджэньне" на рашэньне Менскага гарадзкога суду аб высяленьні гэтых арганізацыяў з памяшканьня па праспэкце Машэрава, 8.
11.08.2011 Мін'юст пагражае БХК жорсткімі мерамі адказнасьці
Міністэрства юстыцыі Беларусі зьвярнула ўвагу Беларускага Хэльсынскага камітэта на неабходнасьць выкананьня заканадаўства, і, у прыватнасьці, на захаваньне правоў грамадзяащ краіны і замежных грамадзян на атрыманьне поўнай, дакладнай і аб'ектыўнай інфармацыі.
05.08.2011 Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці
Заява Праўлення Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
05.08.2011 Прэс-канферэнцыя ПЦ “Вясна” ў Вільні
5 жніўня ў Вільні ў Беларускім доме правоў чалавека а 13-ай гадзіне пачнецца прэсавая канферэнцыя, якую правядзе намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч.
01.08.2011 Адвакаты, якія не прайшлі атэстацыю, маюць намер адстойваць сваё права на прафесійную дзейнасць
Адвакаты Ганна Бахціна і Дар'я Ліпкіна, якія не прайшлі ініцыяваную Міністэрствам юстыцыі Беларусі пазачарговую атэстацыю, маюць намер адстойваць сваё права на прафесійную дзейнасць.
28.07.2011 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Беларускага Хэльсынскага камітэту
Праваабаронцы абскарджвалі папярэджаньне, якое ім вынесла Міністэрства юстыцыі.
28.07.2011 Сёння Вярхоўны суд агучыць рашэнне па скарзе БХК
Вярхоўны суд 27 ліпеня разгледзеў скаргу РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" (БХК) на рашэнне Мінюста аб вынясенні ў гэтым годзе другога папярэджання арганізацыі. "Рашэнне па скарзе Вярхоўны суд аб’явіць 28 ліпеня ў 15 гадзін", — паведаміў старшыня БХК Алег Гулак.
26.07.2011 «Адстрэл» непажаданых адвакатаў працягваецца
Адвакаты палітвязняў Ірыны Халіп і Мікіты Ліхавіда не прайшлі атэстацыю.
25.07.2011 Партыя БНФ пакінула свой офіс у цэнтры Мінска
Партыя БНФ развіталася са сваім офісам у цэнтры Мінска. Пасля судовых спрэчак з камунальнікамі ўлады прамусілі партыю з’ехаць з «выспы сваободы», якая праіснавала 20 год.
25.07.2011 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў заснавальнікаў “Грамадзянскай альтэрнатывы” (+тэкст Меркаванняў Камітэта)
Гомельскія грамадскія актывісты Уладзімір Кацора, Леанід Судаленка і Ігар Нямковіч, якім у 2004 годзе было адмоўлена ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання “Грамадзянская альтэрнатыва”, азнаёміліся з Меркаваннямі Камітэта па правах чалавека ААН, куды яны звярталіся з адпаведным паведамленнем у 2005 годзе.