Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

18.10.2011 Брэст: гарвыканкам замінае дзейнасці апазіцыйнай партыі

Актывісты Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" паскардзіліся ў абласны выканаўчы камітэт на рашэнне мясцовага гарвыканкама адмовіць у прадстаўленні юрыдычнага адрасу партыйным структурам.

Аб пагрозе значнага абмежавання правоў чалавека на ўзроўні заканадаўства

13.10.2011 Аб пагрозе значнага абмежавання правоў чалавека на ўзроўні заканадаўства

Заява лідэраў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі

Прэс-канферэнцыя беларускіх праваабаронцаў!

13.10.2011 Прэс-канферэнцыя беларускіх праваабаронцаў!

Сёньня адбудзецца прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў беларускіх праваабарончых арганізацый з нагоды прыняцця Нацыянальным сходам зменаў у заканадаўства, якія істотна пашыаюць паўнамоцтвы КДБ і крыміналізуюць атрыманне замежнай дапамогі.

13.10.2011 ЖРЭА патрабуе 19 мільёнаў з Партыі БНФ

12 кастрычніка ў офіс Партыі БНФ у Менску (Крапоткіна,93а) прыходзіў участковы інспэктар Савецкага РУУС, які ўзяў тлумачэньні ў старшыні партыі Аляксея Янукевіча. Падставай стала скарга ЖРЭА, якое спаганяе з БНФ 19 мільёнаў рублёў.

Дзяржаўная газета адмовілася друкаваць аб’яву суполкі АГП

04.10.2011 Дзяржаўная газета адмовілася друкаваць аб’яву суполкі АГП

Новы ў палітыцы старшыня Бярозаўскай раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў пасля рэгістрацыі офіса суполкі вырашыў у раённай газеце “Маяк” надрукаваць аб’яву пра стварэнне суполкі і адрас, па якім яна зарэгістравана.

ЗАПРАШАЕМ НА ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЮ

01.10.2011 ЗАПРАШАЕМ НА ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЮ

У панядзелак, 3 кастрычніка, лідары грамадзянскай супольнасці Беларусі праводзяць прэс-канферэнцыю, прысвечаную міжнароднай кампаніі ў абарону старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.

Асамблея НДА: Вызваленьне палітвязньяў гэта першы крок да магчымага дыялогу

27.09.2011 Асамблея НДА: Вызваленьне палітвязньяў гэта першы крок да магчымага дыялогу

Рабочая група Асамблеі НДА абмеркавала ўмовы дыялёгу з уладамі, неабходнасьць нарошчваньня грамадзка-палітычнай вагі грамадзянскай супольнасьці Беларусі і ўдзел Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве.

23.09.2011 Здзейснены напад на офіс РЭП, ініцыятараў «Народнага сходу»

Разбілі акно, дзверы заляпалі фарбай. Сёння ўначы адбыўся напад на офіс незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), што месціцца па адрасе Кульман, 4.

21.09.2011 Канфіскацыя буйной партыі ўлётак у Гомелі

Пяць з паловай тысячаў улётак былі канфіскаваныя ў абласнога кіраўніка партыі “Справядлівы Свет” Уладзіміра Сякеркі.

15.09.2011 Партыю БНФ спрабуюць выселіць і з новага офіса

Гаспадар будынку, дзе арэндуе офіс Партыя БНФ, папрасіў яе кіраўніцтва вызваліць памяшканне да 1 кастрычніка. Гаспадар, які з’яўляецца грамадзянінам Расіі, патлумачыў,.што ён хоча прадаць офіс.

14.09.2011 Генпракурор Васілевіч хоча ўпарадкаваць інтэрнэт праз ААН

Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць, што на ўзроўні ААН неабходна распрацаваць адзіныя правілы карыстаньня інтэрнэтам і сацыяльнымі сеткамі.

13.09.2011 «Група Замежжа» заклапочаная адказам польскай генпракуратуры

Рабочая група ў складзе недзяржаўных арганізацый згуртаваных у «Групе Замежжа» атрымала адказ з Генеральнай Пракуратуры на свой запыт у спараве магчымай выдачы Польшчай Беларусі дадзеных пра іншых, акрамя Алеся Бяляцкага, беларускіх апазіцыянэраў.

Старшыню прафсаюза РЭП амаль тры гадзіны пратрымалі ў міліцыі

13.09.2011 Старшыню прафсаюза РЭП амаль тры гадзіны пратрымалі ў міліцыі

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч 8 верасня, накіроўваючыся на сустрэчу з жыхарамі Салігорска, на пад'ездзе да горада быў спынены супрацоўнікамі мясцовага ДАІ і адпраўлены ў мясцовы РАУС.

Мінюст працягвае папаўняць шэрагі апальных адвакатаў

12.09.2011 Мінюст працягвае папаўняць шэрагі апальных адвакатаў

Пасля таго як Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла прадстаўленне аб датэрміновым адкліканні старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанкі, 2 верасня ён напісаў заяву аб спыненні сваіх паўнамоцтваў на гэтай пасадзе. Абмеркаванне прадстаўлення Мінюста і заявы адваката адбудзецца на агульным сходзе сябраў калегіі, прызначаным на 24 верасня.

12.09.2011 Апазіцыйнаму мерапрыемству адключылі рубільнік

Улады не далі правесці да канца канферэнцыю “Незалежнасць: здабыткі і перспектывы”, прысвечаную 20-годдзю Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства