Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
10.01.2012 У Мёрскім раёне ўдзельнікаў устаноўчага зьезду БХД прымушаюць адмаўляцца ад подпісаў
Пра тое, што прыхільнікаў стварэння партыі "Беларуская Хрысціянская дэмакратыя" прымушаюць адклікаць свае подпісы, паведаміў жыхар Мёраў, мясцовы каардынатар аргкамітэту БХД Багуслаў Мацук. Паводле ягоных словаў, ціск быў аказаны на 5 чалавек.
10.01.2012 Баранавіцкія чыноўнікі вінавацяць прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса ў самаўпраўстве
Мікалай Чарнавус паведаміў, што з Баранавіцкага гарвыканкама ў пракуратуру быў накіраваны ліст, у якім сказана, што актывіст парушае заканадаўства пры стварэнні грамадскага аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар”. Таксама Мікалая Чарнавуса вінавацяць у абразе мясцовай улады.
09.01.2012 “Малады фронт” у чарговы раз спрабуюць застрашыць
Актывісты зарэгістраванай ў Чэхіі арганізацыі “Малады Фронт” не хаваюць заклапочанасьці новай хваляй ціску на ягоных сябраў шляхам пагроз і застрашэньня з боку супрацоўнікаў КДБ, якія дапытвалі іх пад час адбыцця арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
09.01.2012 Баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса выклікаюць ў міліцыю
8 студзеня супрацоўнік гарадскога аддзела ўнутраных спраў маёр міліцыі Віталь Дабрачынскі ўручыў позву баранавіцкаму прадпрымальнікаму Мікалаю Чарнавусу. Сам Мікалай Чарнавус лічыць, што ў міліцыі, верагодна, размова пойдзе пра грамадскае аб’яднанне “Кабзар” і ягоную дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
03.01.2012 Брэст: партыйнай суполцы адмаўляюць у рэгістрацыі юрыдычнага адраса
Брэсцкая гарадская арганізацыя Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» у чарговы раз атрымала адмову з мясцовага гарвыканкаму наконт узгаднення новага месца для рэгістрацыі сваёй суполкі ў прыватным доме, які належыць старшыні арганізацыі.
02.01.2012 Баранавіцкія ўкраінцы падалі заяву на правядзенне пікету “Чыноўнікі супраць дружбы між народамі”
Напярэдадні Новага года старшыня Баранавіцкага грамадскага аб’яднання “Кабзар” Мікола Чарнавус падаў заяву на пікет 25 cтудзеня з мэтай праінфармаваць грамадскаць горада аб тым, што гарадскія ўлады адмаўляюцца выдзяліць памяшканне для юрыдычнага адрасу арганізацыі.
30.12.2011 Рымашэўскі: Мінюст цісне на актывістаў БХД
Міністэрства юстыцыі Беларусі аказвае ціск на сябраў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", каб яны адклікалі свае подпісы пад устаноўчымі дакументамі БХД.
29.12.2011 Беларускую рэспубліканскую ЛГБТ-арганізацыю не зарэгістравалі
Заснавальнікі беларускай арганізацыі па абароне правоў геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендараў атрымалі ліст з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі моладзевага праваабарончага грамадскага аб’яднання.
21.12.2011 Улады рыхтуюцца зачыніць Беларускі Хельсінкскі Камітэт?
Міністэрства па падатках і зборах просіць ініцыяваць працэс ліквідацыі РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”. З такім паведамленнем падаткавікі звярнуліся ў Міністэрства юстыцыі, пра што ў Мін’юсце паведамілі старшыні БХК Алегу Гулаку.
13.12.2011 "Справядліваму свету" зноў адмовілі ў юрыдычным адрасе
Брэсцкай арганізацыі партыі левых "Справядлівы свет" чарговы раз адмовілі ў рэгістрацыі юрыдычнага адраса.
29.11.2011 Пра чыноўніцкія бар'еры
Пытанне пра сур'ёзныя складанасці ў працэсе рэгістрацыі, якія адчуваюць на сённяшні дзень апазіцыйныя партыі і іх аддзяленні, абмяркоўвалася на нядаўнім паседжанні кааліцыі дэмакратычных сілаў у Оршы. Сваім досведам падзяліўся старшыня мясцовага аддзялення АГП Станіслаў Храпавіцкі.
28.11.2011 Дэпутатаў азнаёмілі з заключэннем Венецыянскай камісіі адносна артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу
Чыноўнікі выказалі падзяку за накіраваны ім пераклад Заключэння Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі) датычна адпаведнасці артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь міжнародным стандартам правоў чалавека.
14.11.2011 Уладзімір Лабковіч: Справа Бяляцкага пачыналася з пісьмовага папярэджаньня Генпракуратуры за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі
Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія) 15 кастрычніка падрыхтавала спецыяльнае заключэньне “Аб адпаведнасьцi артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь датычна правоў незарэгістраваных аб'яднаньняў міжнародным стандартам правоў чалавека”. Унікальнасьць гэтага прававога дакумента палягае ў тым, што ўпершыню ў практыцы аўтарытэтнай юрыдычнай камісіі разглядаўся толькі адзін артыкул у адной асобна ўзятай краіне.
14.11.2011 Прэс-канферэнцыя з нагоды заключэння Венецыянскай камісіі адносна адпаведнасці арт.193-1 міжнародным стандартам правоў чалавека
Шаноўныя журналісты! Запрашаем Вас на прэсавую канферэнцыю з нагоды прыняцця заключэння Венецыянскай камісіі адносна адпаведнасці арт.193-1 (“Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”) Крымінальнага кодэксу Беларусі міжнародным стандартам правоў чалавека.
11.11.2011 Рабочым не дазваляюць стварыць ячэйку Свабоднага прафсаюза
На Слонімскім кардонна-папяровым заводзе “Альбярцін” каля 20 рабочых аднаго з цэхаў напісалі заявы аб выхадзе з Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Усіх гэтых рабочых цяпер выклікаюць у адміністрацыю прадпрыемства і пагражаюць звальненнем, калі тыя створаць на прадпрыемстве ячэйку Свабоднага прафсаюза.