Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
09.02.2012 Праца "Вясны" працягваецца як і раней (відэа)
Пасля адмовы ў задавальненні касацыйнай скаргі старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага крымінальны прысуд Першамайскага райсуду Менску ад 24.11.2011 набыў законную сілу: 4 з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. І хоць перад праваабаронцамі паўстала рэальная пагроза пазбаўлення офіснага памяшкання, пакуль арганізацыя знаходзіцца па старым адрасе.
08.02.2012 Спіс затрыманых удзельнікаў “Ліцьвінскага клуба”
Па інфармацыі праваабаронцаў, з РУУС Маскоўскага раёна Менска выпусцілі ўсіх затрыманых сёння у пратэстанцкай царкве “Ян Прадвеснік” вернікаў - праз паўтары гадзіны пасля затрымання і без складання пратаколаў. Сярод 32-х чалавек былі непаўнагадовыя.
07.02.2012 Алесь Бяляцкі – “Грамадскі лідар году-2011”
Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі быў прызнаны лаўрэатам узнагароды “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці-2011” у намінацыі “Грамадскі лідар году”. Пра гэта стала вядома падчас штогадовай цырымоніі ўзнагароджаньня прэміі, заснаванай Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
03.02.2012 Савет Рэспублікі: артыкул 193-1 “ахоўвае агульнапрынятыя правы чалавека і яго асноўныя свабоды”
Савет Рэспублікі не бачыць неабходнасці ініцыяваць скасаванне артыкула 193-1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, бо "ён ахоўвае агульнапрынятыя правы чалавека і яго асноўныя свабоды і не парушае міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека".
03.02.2012 Суд над Мікалаем Чарнавусам перанесены на 10 лютага
Баранавіцкі гарадскі суд 3 лютага 2012 года разглядаў адміністратыўную справу старшыні ініцыятыўнай групы ГА “Кабзар” Мікалая Чарнавуса. Судовае паседжанне вёў суддзя Станіслаў Півавар, сакратар – Святлана Еўдакіменка. У зале суда прысутнічала віцэ-консул Генеральнага консульства Украіны ў Брэсце Ірына Чабатарова.
02.02.2012 Брэсцкая арганізацыя “Справядлівага свету” дамаглася ўзгаднення новага юрадрасу
Толькі пасля трох адмоваў на свае звароты старшыня гарадской арганізацыі “Справядлівага свету” Людміла Дзенісенка, урэшце, атрымала адказ з гарвыканкама, у якім гаворыцца, што ёй дазволена выкарыстоўваць частку свайго жылога дома для юрыдычных адрасоў брэсцкай абласной і гарадской арганізацый партыі.
28.01.2012 Вясна і зіма
З праекту "Саўка ды Грышка": старыя знаёмцы ды ідэйныя апаненты высвятляюць, якая пара году лепшая.
23.01.2012 Падведзеныя вынікі 2011 году па стане са свабодай асацыяцыяў
23 студзеня спецыялісты Асамблеі НДА ды Цэнтру прававой трансфармацыі прэзентавалі маніторынг прававога стану няўрадавых арганізацыяў і свабоды асацыяцыі ў Беларусі за 2011 год. Пра вынікі маніторынгу распавялі юрыст Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Юрый Чавусаў і дырэктар Цэнтру прававой трансфармацыі Вольга Смалянка.
19.01.2012 Дэпутат падтрымаў украінскую дыяспару ў Баранавічах
Дэпутат Валынскай абласной рады Ігар Гузь падтрымаў украінскую дыяспару ў Баранавічах і яе кіраўніка Міколу Чарнавуса. Ён накіраваў дэпутацкі запыт ў Міністэрства замежных спраў Украіны, амбасадару Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і Генеральнаму консулу Украіны ў Брэсце.
19.01.2012 Журналістам далі сустрэцца толькі з кіраўніцтвам “Граніта”, а не з актывістамі незалежнага прафсаюза
Паводле ініцыятывы Брэсцкага аблвыканкама была арганізавана паездка журналістаў рэгіянальных і абласных газет на прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах, дзе напрыканцы мінулага года больш за две сотні працоўных вырашылі пакінуць афіцыйны прафсаюз і стварыць незалежную суполку.
19.01.2012 БХД адмовілі ў рэгістрацыі ў чацверты раз
Міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі на выніковай калегіі Міністэрства 19 студзеня паведаміў журналістам аб тым, што партыі “Беларуская храсціянская дэмакратыя” адмоўлена ў рэгістрацыі. Такім чынам, і чацвертая спроба аргкамітэту атрымаць легальны статус завяршылася безпаспяхова.
17.01.2012 Распачаўся онлайн-збор подпісаў за адмену артыкула 193.1
17 студзеня стартаваў онлайн-збор подпісаў за адмену артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэкса – дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.
16.01.2012 У Брэсце “Справядлівы свет” змагаецца за рэгістрацыю
Гарадская партыйная арганізацыя вырашыла паўторна накіраваць у Брэсцкі гарвыканкам зварот наконт рэгістрацыі мясцовай суполкі, пасля таго як з аблвыканкама прышло паведамленне, што гэтае пытанне знаходзіцца пад іх кантролем.Ужо тройчы Брэсцкі гарвыканкам адмаўляў гарадской арганізацыі ў атрыманні юрыдычнага адрасу.
13.01.2012 Шанцы на рэгістрацыю партыі БХД Дзяніс Садоўскі вызначыў як 5 адсоткаў
11 студзеня кіраўніцтва ствараемай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя атрымала ліст з Міністэрства юстыцыі, датаваны 6 студзеня, у якім чыноўнікі паведамілі пра прыпыненьне на месяц працэсу рэгістрацыі Партыі БХД, спасылаючыся на неабходнасьць дадатковай праверкі пададзеных дакументаў.
12.01.2012 Мінюст прыпыняе рэгістрацыю Партыі БХД
На адрас Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 11 студзеня прыйшоў ліст з Міністэрства юстыцыі, у якім Мінюст паведаміў пра прыпыненне на месяц працэсу рэгістрацыі Партыі БХД.