Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
03.05.2012 Асамблеі НДА не даюць памяшканьне для кангрэсу ў IBB
Пад пагрозай правядзеньня чарговы, сёмы па ліку, справаздачна-выбарны кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
26.04.2012 Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека занепакоена абмежаваннем свабоды беларускіх НДА
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй выказала 25 красавіка ў Жэневе сур'ёзную занепакоенасць мерамі па абмежаванні свабоды няўрадавых арганізацый (НДА) у шэрагу краін, у тым ліку ў Беларусі.
26.04.2012 “Вясна” адзначае 16-ю гадавіну дзейнасці
16 год таму, пасля брутальных затрыманняў падчас “Чарнобыльскага Шляху”, пачыналася праца групы людзей, якая занялася зборам і распаўсюдам інфармацыі пра затрыманых, а таксама спрабавала аказаць ім матэрыяльную дапамогу. Так узнікла праваабарончая арганізацыя “Вясна-96”, цэнтральным накірункам працы якой стала дапамога ахвярам палітычных рэпрэсій і інфармаванне грамадскасці пра гэтыя рэпрэсіі.
23.04.2012 Падтрымка актывістам незалежнага прафсаюза “Граніта”
Сярод тых, хто ў апошнія дні абвесціў пра салідарнасць з рабочымі РУПП “Граніт”, што адчуваюць ціск з боку ўладаў і адміністрацыі прадпрыемства за намер стварыць незалежную прафсаюзную суполку, былі і прадстаўнікі Беларускай партыі “Зялёныя”.
19.04.2012 Мікашэвічы: Плануецца мітынг у падтрымку незалежнага прафсаюза на “Граніце”
Актывісты Беларускага незалежнага прафсаюза падалі ў Мікашэвіцкі гарвыканкам заяўку на правядзенне 1 траўня мітынгу – яны спрабуюць дамагчыся прызнання новастворанай прафсаюзнай суполкі на рэспубліканскім прадпрыемстве “Граніт”.
13.04.2012 Незалежныя прафсаюзы Брэстчыны аб’ядналіся
Стварэнне такога савету прыспешыў суд над кіраўніком суполкі Незалежнага прафсаюзу гарнякоў на “Граніце”Алегам Стахаевічам, падтрымаць якога з’ехаліся прадстаўнікі розных незалежных прафсаюзных арганізацый.
11.04.2012 Суд Лунінецкага раёна не задаволіў іск Алега Стахаевіча
Старшыню незалежнага прафсаюза прадпрыемства “Граніт” з Мікашэвіча Алега Стахаевіча суд Лунінецкага раёна (старшыня суда Васіль Бельскі ) не ўзнавіў на працы. Звальненне Стахаевіча прызнана законным.
10.04.2012 У Шклове ў Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці ўступаюць арганізавана
Для партыйнай функцыянеркі пры дапамозе райвыканкамаўскіх чыноўнікаў былі арганізаваныя сходы і сустрэчы з працоўнымі калектывамі на шэрагу прадпрыемстваў Шклоўскага раёна. У прыватнасці, Валянціна Мацукова наведала адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Шклоўскі масладзельны завод”, “Шклоўскі камбікормавы завод” і “Шклоўскі ільнозавод”.
06.04.2012 "Белая Русь" прапаноўвае прыпыняць дзейнасць партый, чые лідары заклікаюць да санкцый у дачыненні да Беларусі
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" прапаноўвае ўвесці адказнасць для палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, чые лідары заклікаюць да ўвядзення санкцый у дачыненні да Беларусі. З адпаведнымі прапановамі выступілі кіраўнікі рэгіянальных структур РГА.
05.04.2012 Выхад з незалежнага прафсаюза - умова прасоўвання па службовай лесвіцы
"Пакуль працаваў рабочым, паралельна навучаўся ў ВНУ. Пасля заканчэння перайшоў на інжынерную працу. Начальства адразу паставіла перад фактам - альбо рост па кар’ернай лесвіцы, альбо незалежны прафсаюз", - распавёў прадстаўнікам Беларускага Хельсінскага камітэту адзін з “беларуськаліеўцаў”.
03.04.2012 У абарону права на свабоду асацыяцыяў
Працягваецца збор подпісаў за адмену артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў, які распачалі ў інтэрнэце актывісты «СТОП 193.1!» і грамадзкай ініцыятывы «Права на веру».
23.03.2012 Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюза на “Граніце” абскарджвае звальненне ў судзе
Алег Стахаевіч, кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт”, абскарджвае звальненне ў судзе Лунінецкага раёна. Судовае паседжанне адбудзецца 27 сакавіка. Пазоў у суд быў накіраваны Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў.
19.03.2012 АГП ня мае памяшканьня для зьезду
19 сакавіка на адрас кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі паступіў ліст зь Беларускага саюзу спажывецкіх таварыстваў. У ім напісана, што ў сувязі з маючай адбыцца заменай вокнаў няма магчымасьці даць памяшканьне для зьезду АГП.
13.03.2012 Кіраўнік незалежнай прафсаюзнай суполкі “Граніту” абскарждвае сваё звальненне ў судзе
Алег Стахаевіч, якога абралі лідэрам новастворанага прафсаюза на прадпрыемстве "Граніт" у Мікашэвічах, падаў пазоў у Лунінецкі раённы суд з патрабаваннем аднавіць яго на працы. Акрамя Алега Стахаевіча працу згубіла Людміла Ліцвінка.
10.03.2012 Сяргей Лісічонак: Грамадства дастаткова пасіўна ўспрымае навіслую над ім пагрозу (відэа)
Кіраўнік Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Сяргей Лісічонак - пра дыскрымінацыйны артыкул 193.1 КК РБ і грамадскую дзейнасць пры адсутнасці афіцыйнага статусу.