Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
08.10.2012 Бабруйск: Міхаіл Кавалькоў зноў не можа патрапіць на завод ТДіА
Лідэр Свабоднага прафсаюза беларускага адзначае, што апошнім часам на прадпрыемстве зноў узмацніўся ціск на сябраў незалежнага прафсаюза. Ім не хочуць павышаць разрады і заробкі, працягваць працоўныя кантракты.
05.10.2012 У Гародні сёння будзе абвешчана рашэнне па скарзе аб нерэгістрацыі абласной структуры БНФ
У Гародні 4 кастрычніка ў абласным судзе пачаўся разгляд скаргі Партыі БНФ да ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму на прадмет нерэгістрацыі Гарадзенскай абласной структуры Партыі БНФ. Рашэнне абласнога суду будзе абвешчана сёння.
21.09.2012 Выйшаў даведнік "Падтрымка грамадзянскай супольнасці на Беларусі”
У Даведніку інфармацыя аб 67 беларускіх і замежных фондах і арганізацыях, якія аказваюць фінансавую, інфармацыйную, кансультацыйную, арганiзацыйную і іншыя віды падтрымкі беларускім грамадскім аб’яднанням.
03.09.2012 “Платформа” пад пагрозай закрыцця
Сёння ў Гаспадарчым судзе Мінска адбылося папярэдняе паседжанне па пытанні ліквідацыі інфармацыйна-асветніцкай арганізацыі. Падставай для працэсу стала заява з боку інспекцыі па падатках і зборах Савецкага раёну. Суддзя - Алег Клюйко.
16.08.2012 Гарадзенскаму БНФ адмовілі ў рэгістрацыі
Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму адмовіла ў рэгістрацыі Гарадзенскай абласной арганізацыы Партыі БНФ.
30.07.2012 Брэсцкі абласны суд таксама падтрымаў кіраўніцтва “Граніту”
У непрацягненні працоўнага кантракта з Мікалаем Карышавым абласны суд, як і раённы, не ўбачыў ніякіх парушэнняў з боку адміністрацыі прадпрыемства. Грамадскі актывіст мае намер працягнуць сваё змаганне ў вышэйстаячых судовых органах.
27.07.2012 Бабруйск: Дзверы офіса свабоднага прафсаюза замуравалі (фота)
Дзверы офіса Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА) замуравалі - нягледзячы на пастанову Гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці, які адмовіў заводу ў задавальненні іску аб прымусовым высяленні аб’яднання з памяшкання.
19.07.2012 Суд адмовіў прафсаюзнаму актывісту “Граніта” у аднаўленні на працы
Намеснік старшыні суполкі незалежнага прафсаюзу прадпрыемства “Граніт” Мікалай Карышаў спрабаваў праз суд аспрэчыць факт свайго звальнення і дамагчыся выплаты грашовай кампенсацыі.
17.07.2012 Суд не выселіў арганізацыю незалежнага прафсаюза з бабруйскага завода
17 ліпеня Магілёўскі гаспадарчы суд разглядаў пазоў адміністрацыі Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў да першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага, якая размясцілася на яго заводзе.
05.07.2012 Актывісты незалежнага прафсаюзу “Граніта” вызначыліся наконт выбараў
Многія сябры суполкі незалежнага прафсаюзу на РУВП “Граніт”, што ў Мікашэвічах, збіраюцца байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў, бо не маюць ілюзіяў, што гэтая палітычная кампанія пройдзе паводле дэмакратычных нормаў. Тым не менш, яны маюць намер сустрэцца з кандыдатамі ў дэпутаты.
04.07.2012 Праваабаронцу выдалілі з суду па справе звольненага актывіста “Граніта”
У Лунінцы распачаўся судовы працэс паводле заявы намесніка старшыні суполкі незалежнага прафсаюза прадпрыемства “Граніт” Мікалая Карышава, які дамагаецца аднаўленя на працы. Падчас паседжання з’явіліся новыя факты ў справе пра звальненне Карышава, таму судовае разбіральніцтва па аднаўленню яго на працы перанесена на 17 ліпеня.
30.06.2012 Чыноўнікі Гарадзенскага ўпраўлення юстыцыі не ведаюць беларускую мову?
Гарадзенская структура Партыі БНФ атрымала адказ адносна рэгістрацыі Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі. Чыноўнікі за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення абласной юстыцыі Аляксандра Сянькевіча патрабуюць прадставіць дадатковую інфармацыю.
27.06.2012 Распачаўся ператрус у «Крэсовіі»
Распачаўся ператрус у яшчэ адным офісе Саюзу палякаў «Крэсовія».
27.06.2012 Спроба правакацыі супраць рабочага “Граніта”
Кіраўніцтва РУВП “Граніт”, размешчанага ў Мікашэвічах, працягвае кампанію па дыскрэдытацыі дзеючага на прадпрыемстве незалежнага прафсаюза. Адміністрацыя прадпрыемства паспрабавала учыніць правакацыю ў дачыненні да роднага брата лідэра суполкі незалежнага прафсаюза Алега Стахаевіча.
22.06.2012 Адміністрацыя “Граніта” працягвае ціск на незалежны прафсаюз
З’явілася інфармацыя пра яшчэ адно звальненне актывіста незалежнай прафсаюзнай суполкі на РУПП “Граніт”, што знаходзіцца ў Мікашэвічах: 20 чэрвеня пазбавілі працы Віталя Пашэчку.