Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

Барысаў: дэпутат на сустрэчах з выбаршчыкамі прасоўвае «Белую Русь»

29.01.2013 Барысаў: дэпутат на сустрэчах з выбаршчыкамі прасоўвае «Белую Русь»

Дэпутат ПП НС ад Барысаўскага раёна Віктар Гумінскі, з'яўляючыся старшынёй Мінскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», сумяшчае «прыемнае з карысным»: на сустрэчах з выбаршчыкамі паралельна займаецца справамі грамадскай арганізацыі «Белая Русь».

Ці палегчаць змены ў заканадаўстве працу грамадскіх арганізацый і партый?

21.01.2013 Ці палегчаць змены ў заканадаўстве працу грамадскіх арганізацый і партый?

Ужо ўвесну Палата прадстаўнікоў збіраецца разгледзець законапраект аб унясенні зменаў

У Баранавічах арганізацыю “Кабзар” не зарэгістравалі, затое прынялі ў склад Севастопальскага аб’яднання “Просвіта”

17.01.2013 У Баранавічах арганізацыю “Кабзар” не зарэгістравалі, затое прынялі ў склад Севастопальскага аб’яднання “Просвіта”

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 16 студзеня 2013 года атрымаў ліст ад Севастопальскай Рады аб’яднання “Просвіта” імя Тараса Шаўчэнкі. У ім паведамляецца, што 12 снежня 2012 года Севастопальская Рада “Просвіта” зацвердзіла статут Баранавіцкага таварыства “Кабзар” у складзе аб’яднання.

15.01.2013 Мінюст прыпыняе рэгістрацыю МХД на месяц

Міністэрства юстыцыі даслала ліст, у якім абвясціла аб прыпыненні на месяц рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты".

Міліцэйская аблава ў клубе

14.01.2013 Міліцэйская аблава ў клубе

У ноч з 12-га на 13-га студзеня адбылася міліцэйская аблава на ЛГБТ-вечарыну праваабарончага праекта "ГейБеларусь" у Віцебску ў клубе "21 стагоддзе". У 00:20 у клуб уварваўся спэцназ і пашыхтаваў наведвальнікаў ўздоўж сценак, з аднаго боку - хлопцаў, з другой - дзяўчат.

Гомельскія ўлады чыняць перашкоды рэгістрацыі ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць»

08.01.2013 Гомельскія ўлады чыняць перашкоды рэгістрацыі ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць»

Грамадзянская ініцыятыва «Хопіць піць – трэба жыць» не можа перайсці на легальны статус, зарэгістраваць грамадскую арганізацыю, з-за перашкод уладаў. Грамадзянская ініцыятыва паўстала як антыалкагольная, яе актывісты правялі ў горадзе шэраг акцый супраць п'янства і за здаровы лад жыцця.

З-за пераследу з боку адміністрацыі суполка незалежнага прафсаюза на “Граніце” значна скарацілася

05.01.2013 З-за пераследу з боку адміністрацыі суполка незалежнага прафсаюза на “Граніце” значна скарацілася

Як паведаміў старшыня гэтай суполкі Алег Стахаевіч, калі на пачатку мінулага году ў новы прафсаюз увайшлі каля 300 чалавек, што працуюць на самым буйным прадпрыемстве Мікашэвічаў, дык зараз у арганізацыі застаўся дзесятак актывістаў.

24.12.2012 Андрэй Бандарэнка: Зарэгістравалі новую арганізацыю, працуем далей

Актывісты ўстановы «Платформа», якая займалася абаронай правоў вязняў і была закрытая ўладамі, заявілі пра пачатак дзейнасці ад імя новай праваабарончай установы «Платформ інавэйшн».

Магілёўскі суд пакінуў актывіста БХД на прафуліку ў КДБ (дакумент)

19.12.2012 Магілёўскі суд пакінуў актывіста БХД на прафуліку ў КДБ (дакумент)

Учора, 18 снежня, суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Юрчанкі пры поўнай згодзе пракурора Паляковай адмовіў у задавальненні скаргі актывіста аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алега Аксёнава супраць УКДБ.

Рабочым – прымусовую працу, афіцыйным прафсаюзам – забавы

17.12.2012 Рабочым – прымусовую працу, афіцыйным прафсаюзам – забавы

На сайце Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў дарма можна шукаць нейкі каментар з нагоды Дэкрэта №9. Але ёсць інфармацыя, чым занятыя прафсаюзныя лідэры: пагутарылі «аб парадку дакументальнага афармлення і падаткаабкладання навагодніх падарункаў», «абмяняліся вопытам па арганізацыі і правядзенню культурна-масавых мерапрыемстваў».

Адміністрацыя прадпрыемства “Граніт” працягвае ціск на незалежны прафсаюз

17.12.2012 Адміністрацыя прадпрыемства “Граніт” працягвае ціск на незалежны прафсаюз

Гэтым разам кіраўніцтва прадпрыемства, што месціцца ў Мікашэвічах, шукае прычыны, каб пакараць казначэя суполкі гэтага прафсаюзу Анатоля Літвінку. Паводле словаў актывіста, амаль штодня прадстаўнікі адміністрацыі “Граніту” патрабуюць ад яго тлумачальныя, на падставе якіх робяцца заўвагі, што вельмі хутка могуць быць падставай для звальнення.

Front Line Defenders: Падатковая інспекцыя выкарыстоўваецца ўладамі з мэтай дадатковага ціску на сябраў "Вясны"

06.12.2012 Front Line Defenders: Падатковая інспекцыя выкарыстоўваецца ўладамі з мэтай дадатковага ціску на сябраў "Вясны"

Міжнародны фонд абароны праваабаронцаў Front Line Defenders 5 снежня выступіў з заявай з нагоды пераследу з боку падатковых органаў сябра Рады Праваабарончага цэнтра "Вясна" Таццяны Рэвякі.

На прадпрыемстве “Граніт” працягваецца пераслед актывістаў незалежнага прафсаюза

02.12.2012 На прадпрыемстве “Граніт” працягваецца пераслед актывістаў незалежнага прафсаюза

Гэтым разам гаворка ідзе пра кіроўцу экскаватара Леаніда Дубаносава, ад якога адміністрацыя прадпрыемства, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, патрабуе ў самы бліжэйшы час вызначыцца, ці будзе ён надалей плаціць сяброўскія складкі ў гэты прафсаюз праз бухгалтэрыю “Граніта”.

Прадстаўнікі 33 праваабарончых арганізацый заклікалі ўлады Беларусі вызваліць Бяляцкага і даць магчымасць прадоўжыць працу "Вясне"

29.11.2012 Прадстаўнікі 33 праваабарончых арганізацый заклікалі ўлады Беларусі вызваліць Бяляцкага і даць магчымасць прадоўжыць працу "Вясне"

Аб гэтым гаворыцца ў заяве, якую падпісалі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый каля 20 краін, якія ўваходзяць у Міжнародную платформу "Грамадзянская салідарнасць" .

Магілёўскія ідэолагі наракаюць на неактыўнасць палітычных партый

27.11.2012 Магілёўскія ідэолагі наракаюць на неактыўнасць палітычных партый

Пра гэта заявіла начальнік аддзелу ідэалагічнай працы Магілёўскага гарвыканкаму Ала Галушка на пасяджэнні гарвыканкаму, прысвечаным падвышэнню эфектыўнасці дзейнасці грамадскіх арганізацый, палітычных партый і прафсаюзных арганізацый па рэалізацыі сацыальных праектаў і фармаванні грамадскай актыўнасці насельніцтва горада,

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства