Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
08.01.2013 Гомельскія ўлады чыняць перашкоды рэгістрацыі ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць»
Грамадзянская ініцыятыва «Хопіць піць – трэба жыць» не можа перайсці на легальны статус, зарэгістраваць грамадскую арганізацыю, з-за перашкод уладаў. Грамадзянская ініцыятыва паўстала як антыалкагольная, яе актывісты правялі ў горадзе шэраг акцый супраць п'янства і за здаровы лад жыцця.
05.01.2013 З-за пераследу з боку адміністрацыі суполка незалежнага прафсаюза на “Граніце” значна скарацілася
Як паведаміў старшыня гэтай суполкі Алег Стахаевіч, калі на пачатку мінулага году ў новы прафсаюз увайшлі каля 300 чалавек, што працуюць на самым буйным прадпрыемстве Мікашэвічаў, дык зараз у арганізацыі застаўся дзесятак актывістаў.
24.12.2012 Андрэй Бандарэнка: Зарэгістравалі новую арганізацыю, працуем далей
Актывісты ўстановы «Платформа», якая займалася абаронай правоў вязняў і была закрытая ўладамі, заявілі пра пачатак дзейнасці ад імя новай праваабарончай установы «Платформ інавэйшн».
19.12.2012 Магілёўскі суд пакінуў актывіста БХД на прафуліку ў КДБ (дакумент)
Учора, 18 снежня, суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Юрчанкі пры поўнай згодзе пракурора Паляковай адмовіў у задавальненні скаргі актывіста аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алега Аксёнава супраць УКДБ.
17.12.2012 Рабочым – прымусовую працу, афіцыйным прафсаюзам – забавы
На сайце Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў дарма можна шукаць нейкі каментар з нагоды Дэкрэта №9. Але ёсць інфармацыя, чым занятыя прафсаюзныя лідэры: пагутарылі «аб парадку дакументальнага афармлення і падаткаабкладання навагодніх падарункаў», «абмяняліся вопытам па арганізацыі і правядзенню культурна-масавых мерапрыемстваў».
17.12.2012 Адміністрацыя прадпрыемства “Граніт” працягвае ціск на незалежны прафсаюз
Гэтым разам кіраўніцтва прадпрыемства, што месціцца ў Мікашэвічах, шукае прычыны, каб пакараць казначэя суполкі гэтага прафсаюзу Анатоля Літвінку. Паводле словаў актывіста, амаль штодня прадстаўнікі адміністрацыі “Граніту” патрабуюць ад яго тлумачальныя, на падставе якіх робяцца заўвагі, што вельмі хутка могуць быць падставай для звальнення.
06.12.2012 Front Line Defenders: Падатковая інспекцыя выкарыстоўваецца ўладамі з мэтай дадатковага ціску на сябраў "Вясны"
Міжнародны фонд абароны праваабаронцаў Front Line Defenders 5 снежня выступіў з заявай з нагоды пераследу з боку падатковых органаў сябра Рады Праваабарончага цэнтра "Вясна" Таццяны Рэвякі.
02.12.2012 На прадпрыемстве “Граніт” працягваецца пераслед актывістаў незалежнага прафсаюза
Гэтым разам гаворка ідзе пра кіроўцу экскаватара Леаніда Дубаносава, ад якога адміністрацыя прадпрыемства, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, патрабуе ў самы бліжэйшы час вызначыцца, ці будзе ён надалей плаціць сяброўскія складкі ў гэты прафсаюз праз бухгалтэрыю “Граніта”.
29.11.2012 Прадстаўнікі 33 праваабарончых арганізацый заклікалі ўлады Беларусі вызваліць Бяляцкага і даць магчымасць прадоўжыць працу "Вясне"
Аб гэтым гаворыцца ў заяве, якую падпісалі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый каля 20 краін, якія ўваходзяць у Міжнародную платформу "Грамадзянская салідарнасць" .
27.11.2012 Магілёўскія ідэолагі наракаюць на неактыўнасць палітычных партый
Пра гэта заявіла начальнік аддзелу ідэалагічнай працы Магілёўскага гарвыканкаму Ала Галушка на пасяджэнні гарвыканкаму, прысвечаным падвышэнню эфектыўнасці дзейнасці грамадскіх арганізацый, палітычных партый і прафсаюзных арганізацый па рэалізацыі сацыальных праектаў і фармаванні грамадскай актыўнасці насельніцтва горада,
26.11.2012 «Міжнародная амністыя»: канфіскацыя офіса «Вясны» з'яўляецца абуральным парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі
«Канфіскацыя офіса праваабарончага цэнтра "Вясна " з'яўляецца абуральным парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку права на свабоду асацыяцыяў», - заявіў 26 лістапада намеснік дырэктара праграм праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" для Еўропы і Цэнтральнай Азіі Давід Дыяс-Жаж’е .
26.11.2012 “Граніт” трапіў у спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў
За парушэнні правоў сяброў незалежнага прафсаюзу “Граніт” трапіў у спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў. Такое рашэнне прыняла Міжнародная арганізацыя працы ў адносінах да прадпрыемства ў Мікашэвічах, дзе сёлета працягваўся ціск з боку адміністрацыі на актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху, а некаторыя з іх былі звольненыя.
21.11.2012 Магілёўшчына: у прафсаюзе работнікаў адукацыі і навукі павінна быць 100% працоўных гэтай сферы
“Пуцёўкі, экскурсіі, санаторыі – гэта ўсё добра, але гэта далёка не галоўная мэта прафсаюзу. Прафсаюз мусіць абараняць у першую чаргу працоўныя правы работнікаў, але пра гэтыя факты нічога не сказана. Дзяржаўныя прафсаюзы работнікаў адукацыі і навукі, як і пры савецкай ўладзе, засталіся сацыяльна-бытавымі аддзеламі".
21.11.2012 Актывіст БХД абскарджвае пастаноўку на прафілактычны ўлік у КДБ
У Магілёве актывіст БХД Алег Аксёнаў праз суд абскарджвае пастаноўку на прафілактычны ўлік у КДБ. Адпаведную скаргу ён накіраваў сёння, 21 лістапада, у суд Ленінскага раёна Магілёва. Алег Аксёнаў хоча, каб суд прызнаў ягоную пастаноўку на прафулік незаконнай, а прафілактычную размову з супрацоўнікамі КДБ неабгрунтаванай.
19.11.2012 Валянцін Стэфановіч: “Вясна” ў любым разе будзе працягваць сваю працу
У мінулую суботу стала вядома, што канфіскацыя офісу Праваабарончага цэнтра “Вясна” прызначана на 26 лістапада. Праваабаронцы адзначаюць, што для супрацоўнікаў арганізацыі гэта не стала нечаканасцю і сваю працу яны будуць працягваць у любых абставінах.










