Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

Крымінальная справа супраць Аляксея Шчадрова закрыта (дапоўнена)

01.10.2013 Крымінальная справа супраць Аляксея Шчадрова закрыта (дапоўнена)

Адпаведная пастанова была прынятая яшчэ 11 верасня. Аляксей Шчадроў атрымаў на рукі дакумент 24 верасня, згодна з пастановай яму на дадзены момант не пагражае адказнасць паводле артыкулу 193.1 Крымінальнага кодэксу (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Актывіст незалежнай прафсаюзнай суполкі скардзіцца ў Брэсцкі абласны суд

27.09.2013 Актывіст незалежнай прафсаюзнай суполкі скардзіцца ў Брэсцкі абласны суд

Леанід Дубаносаў не згодны з рашэннем суда Лунінецкага раёна, які прызнаў законным ягонае звальненне з прадпрыемства “Граніт”, і не выявіў факту дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці.

Баранавічы: аб’яднанне баранавіцкіх украінцаў “Кабзар” судзіцца за магчымасць атрымаць памяшканне

20.09.2013 Баранавічы: аб’яднанне баранавіцкіх украінцаў “Кабзар” судзіцца за магчымасць атрымаць памяшканне

Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 19 верасня падаў ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы скаргу на дзеянні начальніка ўпраўлення эканомікі гарвыканкама Раісы Уласовіч.

Аляксандр Кузьмін абскарджвае пракурорскае папярэджанне ў судзе

18.09.2013 Аляксандр Кузьмін абскарджвае пракурорскае папярэджанне ў судзе

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска абскарджае ў судзе папярэджанне, вынесенае яму за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі Бярозаўскай раённай пракуратурай (за подпісам Данілы Дзярабіна) і падтрыманае Брэсцкай абласной. У судзе Ленінскага раёна Брэста прайшоў першы судовы працэс.

Бабруйск: сябры СПБ судзяцца з адміністрацыяй завода за нявыплату прэмій

18.09.2013 Бабруйск: сябры СПБ судзяцца з адміністрацыяй завода за нявыплату прэмій

17 верасня суд Бабруйскага раёна працягнуў разгляд справы аб нявыплаце грашовых прэмій сябрам пярвічкі СПБ на заводзе Трактарных дэталяў і агрэгатаў. Працоўныя дамагаюцца выплаты квартальнай прэміі – за высокую культуру вытворчасці. Яе, як сцвярджаюць пазоўнікі, не атрымалі толькі сябры СПБ.

Рашэнне суда: Леаніда Дубаносава звольнілі з парушэннем закону, але на працы не адновяць

12.09.2013 Рашэнне суда: Леаніда Дубаносава звольнілі з парушэннем закону, але на працы не адновяць

З рашэння суда вынікае, што Дубаносава звольнілі з працы з парушэннем заканадаўства (за што вынесена прыватнае вызначэнне) і ён мае падставы патрабаваць кампенсацыю нанесенай маральнай шкоды. Акрамя таго, адміністрацыя “Граніта” мусіць сплаціць прафсаюзнаму актывісту матэрыяльную дапамагу памерам 1 мільён рублёў.

МХД у чарговы раз паспрабуе зарэгістравацца

30.08.2013 МХД у чарговы раз паспрабуе зарэгістравацца

Аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя хрысціянскія дэмакраты” ў чарговы раз паспрабуе зарэгістравацца.

Магілёўскі абласны суд пакінуў Алега Аксёнава на ўліку КДБ

26.08.2013 Магілёўскі абласны суд пакінуў Алега Аксёнава на ўліку КДБ

Актывіст намагаўся праз суд абскардзіць прафілактычную размову, якую праводзілі з ім супрацоўнікі КДБ, сваю пастаноўку на прафілактычны ўлік у дадзенай установе, а таксама антыканстытуцыйнасць артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса “Аб дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Лідэраў «ГейБеларусі» выклікалі на "гутарку" ва Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі

21.08.2013 Лідэраў «ГейБеларусі» выклікалі на "гутарку" ва Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі

16 жніўня намеснік старшыні праваабарончага праекту «ГейБеларусь» Максім Дзмітрыеў быў выкліканы ў Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС.

21.08.2013 Вярхоўны суд падтрымаў адмову Мін’юста зарэгістраваць «Маладых дэмакратаў».

Вярхоўны суд Беларусі адмовіў у задавальненьні скаргі на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі моладзевага грамадзкага аб’яднаньня «Маладыя дэмакраты».

Улады адмовіліся рэгістраваць грамадскае аб'яднанне “ Берасцейскія Хрысціянскія Дэмакраты”

21.08.2013 Улады адмовіліся рэгістраваць грамадскае аб'яднанне “ Берасцейскія Хрысціянскія Дэмакраты”

Як вынікае з адказу галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, падставай для адмовы з’яўляецца тое, што назва арганізацыі на рускай і беларускай мове адрозніваецца. Акрамя таго, чыноўніца аблвыканкаму заўважае, што “назва аб’яднання не змяшчае пазнакі на характар дзейнасці аб’яднання”.

Правакацыі супраць мяцежных “гранітаўцаў”

07.08.2013 Правакацыі супраць мяцежных “гранітаўцаў”

Для знішчэння аўтарытэту суполкі незалежнага прафсаюза прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах мясцовыя правакатары на інтэрнэт-форумах і сайтах Мікашэвіч і Лунінца распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што актывісты арганізацыі атрымліваюць грошы і загады аб дыскрэдытацыі прадпрыемства “Граніт” за мяжой.

07.08.2013 «Гавары праўду!» не ўдалося абскардзіць адмову Мінюста ў рэгістрацыі

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу прадстаўнікоў кампаніі «Гавары праўду!» на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання. Адпаведнае рашэнне агучыла 7 жніўня суддзя Валянціна Кулік.

Бабруйск: звольнены сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага

01.08.2013 Бабруйск: звольнены сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага

31 ліпеня на бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў быў звольнены Дзмітрый Курмаз, наладчык аўтаматычных ліній і агрэгатных станкоў 5 разраду. Ён працаваў на прадыпрыемстве з 2007 года, і ад таго часу не меў дысцыплінарных спагнанняў. Звольнены рабочы ўпэўнены, што ад яго пазбавіліся, бо ён з’яўляецца сябрам завадской пярвічкі СПБ.

Вярхоўны суд разглядае скаргу  аб’яднання «За справядлівыя выбары»

31.07.2013 Вярхоўны суд разглядае скаргу аб’яднання «За справядлівыя выбары»

31 ліпеня ў Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца разгляд скаргі на Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню «За справядлівыя выбары». Пачатак у 10 гадзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства