Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

Бабруйск: тром сябрам незалежнага прафсаюза не працягнулі кантракт

24.02.2014 Бабруйск: тром сябрам незалежнага прафсаюза не працягнулі кантракт

Аляксандр Мікітка, сябар пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), быў удзельнікам нядаўняга судовага працэса, які тычыўся нявыплаты прэмій за высокую культуру вытворчасці. У цаху №2 адпрацаваў 11 гадоў, а агулам на заводзе ТДіА - больш за 23 гады.

20.02.2014 Партыйнае заканадаўства ў Беларусі паправілі

20 лютага набылі моц папраўкі ў некаторыя законы па дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

Колькасьць зарэгістраваных ГА за 2013 год – найменшая ад 2005 году

18.02.2014 Колькасьць зарэгістраваных ГА за 2013 год – найменшая ад 2005 году

Паводле экспэртаў Асамблеі НДА і Цэнтру прававой трансфармацыі, колькасьць новых НКА ў 2013 годзе значна ніжэйшая за паказчыкі 2011 і 2012 гадоў, калі цягам году рэгістрацыю атрымлівалі больш за сто грамадзкіх аб’яднаньняў і больш за 20 фондаў.

Падтрымка моладзі ў Еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка

12.02.2014 Падтрымка моладзі ў Еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”, пры падтрымцы Еўрапейскага Моладзевага Форума, запрашае прыняць удзел у семінары, скіраваным на пашырэнне ведаў маладых беларусаў па тэмах, звязаных з моладзевай палітыкай і прасоўваннем інтарэсаў моладзі на розных узроўнях.

За сяброўства ў незалежным прафсаюзе Аляксандр Сахарук пазбаўлены даплат

08.02.2014 За сяброўства ў незалежным прафсаюзе Аляксандр Сахарук пазбаўлены даплат

Машыніст крана 5 разраду Аляксандр Сахарук з Брэста, які працуе ва Упраўленні механізацыі № 127 будаўнічага трэста № 8, змагаецца ў судах за далучэнне яго да калектыўнай дамовы. Справа ў тым, што дамова тычыцца толькі сябраў афіцыйнага прафсаюза.

Бабруйск: Сябры незалежнага прафсаюза чакаюць перамоваў

29.01.2014 Бабруйск: Сябры незалежнага прафсаюза чакаюць перамоваў

Галадоўка, якая мусіла пачацца на зводзе БЗ ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), адкладзена яе ініцыятарам Міхаілам Кавальковым. Нагодай стала абяцанне з боку завадской адміністрацыі правесці канструктыўныя перамовы з старшынём суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага, у якіх будуць разгледжаны ўсе злабадзённыя пытанні “свабодаўцаў”.

Бабруйск: Старшыня  свабоднага прафсаюза мае намер абвясціць галадоўку

23.01.2014 Бабруйск: Старшыня свабоднага прафсаюза мае намер абвясціць галадоўку

На бабруйскім заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) адносіны паміж адміністрацыяй і Свабодным прафсаюзам Беларускім не змяняюцца да лепшага. Суды, у якіх “свабодаўцы” адстойваюць свае правы, нярэдка становяцца на бок прафсаюзнікаў, але кіраўніцтва завода працягвае ціснуць на сябраў СПБ, сцвярджае Міхаіл Кавалькоў.

Сетка дамоў правоў чалавека заклікае прэзідэнта Януковіча накласці вета на закон, які парушае правы НДА

20.01.2014 Сетка дамоў правоў чалавека заклікае прэзідэнта Януковіча накласці вета на закон, які парушае правы НДА

У сумесным лісце да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, распаўсюджаным 17 студзеня, сябры Сеткі Дамоў правоў чалавека (HRHN) заклікаюць яго накласці вета на закон, прыняты парламентам 16 студзеня 2014 года, які парушае фундаментальныя правы на свабоду выказвання меркаванняў і сходаў.

Брэсцкім Хрысціянскім Дэмакратам канчаткова адмовілі ў рэгістрацыі

20.01.2014 Брэсцкім Хрысціянскім Дэмакратам канчаткова адмовілі ў рэгістрацыі

Асветніцкаму грамадскаму аб'яднанню "Брэсцкія Хрысціянскія Дэмакраты" канчаткоова адмовілі ў рэгістрацыі. Аб гэтым гаворыцца ў адказе начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Берасцейскага аблвыканкама Каліноўскага старшыне АГА "БХД" Змітру Шурхаю.

Рабочая група Асамблеі НДА прыняла новых сябраў і акрэсьліла асноўныя кірункі працы

15.01.2014 Рабочая група Асамблеі НДА прыняла новых сябраў і акрэсьліла асноўныя кірункі працы

14 студзеня ў Менску адбылося паседжаньне Рабочай групы Асамблеі НДА. Адзінагалосным рашэньнем у склад асацыяцыі былі прынятыя тры новыя арганізацыі ды ініцыятывы. Такім чынам зараз Асамблея аб’ядноўвае больш за 300 НДА.

“Бацькаўшчыну” і ТБМ  пазбавілі льгот па арэндзе

15.01.2014 “Бацькаўшчыну” і ТБМ пазбавілі льгот па арэндзе

У Беларусі каля трох тысяч грамадскіх арганізацый. Да нядаўняга часу істотныя льготы па арэндзе памяшканняў (90 % зніжка) былі ў 451 арганізацыі. У гэтым годзе спіс шчасліўчыкаў рэзка скарацілі. Пералік ільготнікаў складаецца па ўзгадненні з прэзідэнтам.

13.01.2014 Пінскаму каардынатару БХД вынеслі папярэджанне за дзейнасць ад iмя незарэгiстраванай арганiзацыi

Пiнскаму каардынатару аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Сяргею Сухаверхаму пракуратура вынесла афiцыйнае папярэджанне за дзейнасць ад iмя незарэгiстраванай арганiзацыi.

Улады не даюць хрысціянскім дэмакратам легалізаваць сваю дзейнасць

09.01.2014 Улады не даюць хрысціянскім дэмакратам легалізаваць сваю дзейнасць

Улады берасцейскай вобласці адмовіліся ўзгадняць назву асветніцкага грамадскага аб’яднання “Брэсцкія Хрысціянскія Дэмакраты”, пра гэта паведамляе сайт аргкамітэту БХД. Такім чынам, актывісты арганізацыі спрабавалі зарэгістравацца ўжо ў другі раз.

Брэст:  улады адмовіліся рэгістраваць грамадскае аб’яданне з-за яго назвы

08.01.2014 Брэст: улады адмовіліся рэгістраваць грамадскае аб’яданне з-за яго назвы

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама накіравала свой адказ у справе рэгістрацыі асветніцкага грамадскага аб'яднання “Брэсцкія хрысціянскія дэмакраты”. Назва арганізацыі, з пункту гледжання юрыстаў аблвыканкама, не адпавядае вызначэнню грамадскага аб'яднання.

Бабруйск: Восем сяброў незалежнага прафсаюзу атрымалі перамогу ў судзе

21.12.2013 Бабруйск: Восем сяброў незалежнага прафсаюзу атрымалі перамогу ў судзе

У бабруйскім судзе завяршыўся разгляд справы аб нявыплаце прэмій за высокую культуру вытворчасці дзесяці сябрам Свабоднага прафсаюза беларускага на заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў). Агулам па гэтай справе адбылося 10 пасяджэнняў, пяць з іх прайшлі толькі ў бягучым месяцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства