Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
16.07.2014 Заснавальнік прытулку для бяздомных Аляксей Шчадроў выехаў да Папы Францішка
Заснавальнік прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксей Шчадроў, які пераследваўся ўладамі, выехаў з Гродна на сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам.
16.07.2014 Асамблея НДА працягвае кампанію “Зробім лепш!”
Стартавала новая хваля кампаніі “Зробім лепш!−2014”. Дзейнасьць у межах кампаніі ахопіць усю Беларусь і будзе арыентаваная на патрэбы грамадзтва.
11.07.2014 Брэст: былы рабочы ААТ “Савушкін прадукт” пазбаўлены выплат да пенсіі за сяброўства ў незалежным прафсаюзе
Актывіст незалежнага прафсаюза РЭП Уладзімір Андрашчук хоча праз суд дамагчыся выплаты 15 мільёнаў рублёў ад кіраўніцтва прадпрыемства “Савушкін прадукт”. Гэтыя грошы кампрэсаршчык аміячных установак 6 разраду Уладзімір Андрашчук павінен быў атрымаць пры выхадзе на пенсію згодна калектыўнай дамовы.
11.07.2014 Бабруйск: Прафсаюзы аб'ядналіся дзеля асветніцкай дзейнасці
У Бабруйску стартавала кампанія "Нашы правы", дзеля рэалізацыі якой аб'ядналіся мясцовыя прадстаўнікі Свабоднага прафсаюза Беларускага, прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці, моладзевай сеткі РЭП, Беларускай асацыяцыі журналістаў, жаночай сеткі Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў і Беларускага аб'яднання працоўных жанчын.
30.05.2014 Праваабаронцы папярэджваюць расійскія ўлады пра непазбежныя наступствы палявання за «агентамі»
30 траўня Праваабарончы Савет Расіі выступіў з заявай з нагоды імкнення ўладаў паставіць кляймо «замежнага агента» на любой незалежнай грамадскай актыўнасці.
23.05.2014 Улады зрываюць з'езд АГП
Партыі адмоўлена ў 15 памяшканнях для правядзення з'езду. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
06.05.2014 Бабруйск: Яшчэ з адным сябрам СПБ не працягнуты працоўны кантракт
Адміністрацыя завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) працягвае паступова пазбаўляцца ад сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага. Робіцца гэта вельмі проста - пасля заканчэння тэрміна з няўгоднымі не працягваецца кантракт.
05.05.2014 Актывісту прафсаюзу РЭП з Мазыра не працягнулі працоўны кантракт
Актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП з Мазыра Павел Наздра атрымаў паведамленне, што працоўны кантракт з ім не будзе працягнуты «у сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння». Актывіст працаваў электраманцёрам у ЖЭУ па працоўнаму кантракту з 2010 года, тэрмінам на чатыры гады.
25.04.2014 Кіраўніка суполкі СПБ не прынялі ў ветэранскую арганізацыю ААТ «Полацак-Шкловалакно»
Віктара Стукава адмовіліся прыняць у арганізацыю, хаця перад тым ажно двойчы павіншавалі з уступленнем і нават узялі ўнёскі – 2% ад пенсіі. Як распавёў Віктар Стукаў, усё пачыналася паводле звыклай завядзёнкі, але потым "механізм" уступлення ў арганізацыю ветэранаў вайны і працы "Шкловалакна" нечкана ўскладніўся.
17.04.2014 У Беларусі самы нізкі ўзровень павагі да правоў працоўных і прафсаюзаў у Мытным саюзе (відэа)
Такое меркаванне выказаў прадстаўнік Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў (ITUC) Антон Лепік, які браў удзел у абмеркаванні сумеснай справаздачы FIDH і ПЦ “Вясна” “Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі”.
14.04.2014 Свабода асацыяцый у Беларусі за І квартал 2014 году
Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі маніторынг “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за першы квартал 2014 году (пэрыяд агляду: 1 студзеня – 31 сакавіка).
09.04.2014 Канстытуцыйны Суд РФ не ўбачыў парушэнняў у законе аб НКА - замежных агентах
А праз некалькі гадзін пасля абвяшчэння рашэння КС па такой важнай і знакавай справе, гарадскі суд Санкт-Пецярбурга разглядаў скаргу АДЦ «Мемарыял» на судовае рашэнне аб прызнанні арганізацыі «НКА, якая выконвае функцыю замежнага агента» і не ўбачыў прычын не абавязваць цэнтр лічыцца такім НКА.
07.04.2014 Мінюст вынес афіцыйнае папярэджанне АГП
Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджанне адной з найбуйнейшых беларускіх апазіцыйных структур - Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), паведамілі агенцтву "Інтэрфакс- Захад" у прэс - службе партыі.
27.03.2014 Бабруйск: на заводзе ТДіА ўжо 12 галадоўшчыкаў
На заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) працягваецца трохдзённая папераджальная галадоўка. Міхаіл Кавалькоў, старшыня пярвічкі СПБ, галадае каля прахадной прадпрыемства. Ночыць ён таксама тут - у салоне аўтамабіля.
25.02.2014 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказала занепакоенасць судовым рашэннем наконт сайта ПЦ “Вясна”
Абсерваторыя асуджае рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска як сродак пераследу праваабарончай дзейнасці ПЦ “Вясна” і абмежавання права на свабоду асацыяцыяў і выказванне меркавання ў Беларусі насуперак нормам міжнароднага права.