Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
26.11.2014 Вітаем новы Дом правоў чалавека ў Чарнігаве!
У Чарнігаве адбылося адкрыццё Дома правоў чалавека, які будзе выконваць ролю каардынацыйнага цэнтра для праваабаронцаў з розных рэгіёнаў Украіны.
25.11.2014 "Наша пакаленне" заяўляе пра ўзлом пошты і сайта арганізацыі
ГАБП "Наша пакаленне" паведамляе, што зламыснікі ўзламалі пошту і змянілі паролі на сайце арганізацыі. На думку яе кіраўніцтва, гэта нанесла непапраўны ўрон дзелавой рэпутацыі.
17.11.2014 У Менску абмеркавалі пасьпяховыя рэгіянальныя грамадзкія практыкі 2014 году
14 лістапада ў Менску адбыўся круглы стол “Пасьпяховыя рэгіянальныя грамадзкія практыкі 2014 году: абмен досьведам і шляхі імплемэнтацыі”, зладжаны Асамблеяй НДА Беларусі з мэтай абмену рэкамэндацыямі паміж актывістамі беларускіх НДА.
17.11.2014 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне Беларусcю правоў Алеся Бяляцкага
Гэтае рашэнне КПЧ ААН мае прэцэдэнтны характар і з'яўляецца важным пасланнем усім рэжымам, якія маніпулююць заканадаўствам для таго, каб заглушыць пратэстныя галасы, парушаючы тым самым свабоду асацыяцый.
13.11.2014 Брэст: актывіст БХД атрымаў папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай партыі (дакумент)
Афіцыйнае папярэджанне за подпісам намесніка пракурора Брэсцкай вобласці Аляксандра Тачко вынесена мясцоваму каардынатару аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” (БХД) Аляксандру Храпко.
13.11.2014 Пытанне аб ліквідацыі "Мемарыялу" будзе вырашацца 17 снежня
Сёння Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі адклаў разгляд пазову Мінюста аб ліквідацыі "Мемарыялу", пра што хадайнічала арганізацыя. Сябра Праўлення таварыства Алег Арлоў лічыць, што гэта яшчэ не кажа пра тое, што рашэнне будзе прынятае на карысць арганізацыі. На яго думку, пазоў Мінюста аб ліквідацыі расійскага "Мемарыялу" - гэта непрыхаваны палітычны ціск.
11.11.2014 Аляксандар Ярашук: «Бабруйскія галадоўнікі ратуюць гонар і годнасьць працоўнай клясы Беларусі»
У Бабруйск падтрымаць сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага, якія трымаюць галадоўку пратэсту, прыехаў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.
05.11.2014 Суд Гарадзенскай вобласьці не задаволіў скаргу на адмову ў рэгістрацыі аб’яднаньня “Спадчына”
Сябра Рады “Спадчыны” Сяргей Трафімчык перакананы, што сапраўдныя прычыны адмовы ў рэгістрацыі палягаюць у нежаданьні ўладаў мець у вобласьці новую незалежную грамадзкую структуру.
05.11.2014 У Магілёве аблюст адклікаў пазоў на прыпыненне дзейнасці Магілёўскага праваабарончага цэнтра
Нагодай для гэтага паслужыла тое, што праваабарончая арганізацыя здолела знайсці новы юрыдычны адрас. Пра такі паварот падзей стала вядома ўчора, 4 лістапада, у Магілёўскім абласным судзе.
28.10.2014 Беларускія жанчыны аб’ядноўваюцца ў Жаночую сетку
25 кастрычніка ў Менску прайшла сустрэча актывістак партыяў і грамадзкіх арганізацыяў Беларусі, дзе была падпісаная дэклярацыя аб намеры стварэньня Жаночай сеткі.
21.10.2014 У Магілёве дырэктар філіяла “Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” прымушае студэнтаў уступаць у БРСМ
Са словаў Мікалая Алданава, тыя, хто не папоўніць шэрагі прадзяржаўнай арганізацыі, могуць сутыкнуцца з праблемамі са здачай іспытаў і залікаў. Пра гэта паведамляюць студэнты навучальнай установы.
17.10.2014 Вярхоўны суд лічыць папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі законным
Вярхоўны суд РБ не задаволіў скаргу сябра кампаніі “Гавары праўду” Аляксандра Кузьміна з Белаазёрска, які прасіў адмяніць судовыя пастановы наконт правамоцнасці пісьмовага папярэджання, вынесенага Бярозаўскай пракуратурай па арт. 193.3 Крымінальнага кодэкса – дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
16.10.2014 Свабода асацыяцыяў за ІII квартал 2014 году
Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі маніторынг “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за трэці квартал 2014 году. Пэрыяд агляду: 1 ліпеня — 30 верасьня.
07.10.2014 Бабруйск: На ТДіА не працягнулі кантракт яшчэ з трыма "свабодаўцамі"
Адміністрацыя бабруйскага завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) працягвае пазбаўляцца ад сябраў пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага. На гэты раз працоўных месцаў пазбавяцца Алег Шаўчэнка, Аляксандр Бенасік і Мікалай Жыбуль.
02.10.2014 Вярхоўны суд: нерэгістрацыя «Пакту» законная
Вярхоўны суд пацвердзіў законнасць і абгрунтаванасць пазіцыі Міністэрства юстыцыі, што адмовіла ў рэгістрацыі рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання «Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакту па грамадзянскіх і палітычных правах» («Пакт»).