Навіны на тэму: акцыі

Інфармацыйная праваабарончая акцыя прайшла ў цэнтры Мінска

10.12.2014 Інфармацыйная праваабарончая акцыя прайшла ў цэнтры Мінска

10 снежня ў цэнтры Мінска актывісты “Вясны” віншавалі мінакоў з Днем правоў чалавека і раздавалі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека і інфармацыйныя буклеты па праблеме смяротнага пакарання.

У Баранавічах віншавалі з Днём правоў чалавека (фота)

10.12.2014 У Баранавічах віншавалі з Днём правоў чалавека (фота)

Нягледзячы на афіцыйную забарону ў правядзенні пікета 10 снежня, праваабаронцы і грамадскія актывісты горада Баранавічы правялі акцыю з нагоды 66-х угодкаў прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

Паўлу Левінаву забаранілі ладзіць фотасесію

10.12.2014 Паўлу Левінаву забаранілі ладзіць фотасесію

Праваабаронца звяртаўся ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну, куды ён паведаміў, што збіраецца сфатаграфавацца з сябрамі. Пры гэтым падкрэсліў, што ўдзельнікі фотасесіі маюць адзіную мэту – толькі сфатаграфавацца.

Салігорск: Крымінальнай справы "за чырвоную паласу" не будзе

10.12.2014 Салігорск: Крымінальнай справы "за чырвоную паласу" не будзе

Як вынікае з адказу пракурора Салігорскага раёна актывісту “Еўрапейскай Беларусі” Уладзіміру Лемешу, па выніках праверкі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за так званую чырвоную паласу было адмоўлена.

Брэст: “круглы стол” напярэдадні Дня правоў чалавека (фота)

10.12.2014 Брэст: “круглы стол” напярэдадні Дня правоў чалавека (фота)

Па меркаванні ўдзельнікаў “круглага стала” істотных зменаў у галіне выканання і павагі да правоў чалавека ў Брэсцкім рэгіёне на працягу года не адбылося. У прыватнасці, пад забаронай знаходзіцца тэма правядзення масавых мерапрыемстваў: практычна ўсе пададзеныя заяўкі на масавыя мерапрыемствы мясцовымі ўладамі не былі задаволеныя.

У Пінску вучыліся “ведаць свае правы”

08.12.2014 У Пінску вучыліся “ведаць свае правы”

Трэнінг “Ведай свае правы!” адбыўся ў Пінску. Гэта было чарговае з мерапрыемстваў, запланаваных брэсцкімі прадстаўнікамі праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) у рэгіёнах напярэдані Міжнароднага Дня правоў чалавека.

Брэст: гарвыканкам дазволіў пікет у Міжнародны дзень правоў чалавека

07.12.2014 Брэст: гарвыканкам дазволіў пікет у Міжнародны дзень правоў чалавека

Паводле словаў Уладзіміра Вялічкіна, падчас пікета плануецца не толькі ўзгадваць гадавіну прыняццаУсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, але і прыцягнуць увагу да існавання ў Беларусі палітычных зняволеных, патрабаваць ад уладаў хутчэйшага вызвалення гэтых асобаў.

У Бялынічах далучыліся да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання»

01.12.2014 У Бялынічах далучыліся да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання»

У гарадскім пасёлку Бялынічы мясцовыя грамадскія актывісты распаўсюдзілі кнігу Валерыя Філіпава “Каму патрэбна смяротнае пакаранне”. Акцыя была прымеркаваная да супольнай акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання», якая ладзіцца 30 лістапада ў многіх краінах свету.

Фотафакт: Салігорск далучыўся да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання»

01.12.2014 Фотафакт: Салігорск далучыўся да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання»

Салігорскія праваабаронцы заклікаюць усіх неабыякавых грамадзян далучацца да акцый супраць смяротнага пакарання. Пачаць жа свой пратэст можна з падпісання Петыцыі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

30 лістапада - «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання». Далучайцеся! (ВІДЭА)

27.11.2014 30 лістапада - «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання». Далучайцеся! (ВІДЭА)

Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" заклікае падтрымаць штогадовую міжнародную акцыю.

Павел Левінаў: "Я паведаміў у раённую адміністрацыю, што хачу сфатаграфавацца з сябрамі. Няўжо не дазволяць?"

25.11.2014 Павел Левінаў: "Я паведаміў у раённую адміністрацыю, што хачу сфатаграфавацца з сябрамі. Няўжо не дазволяць?"

Падставай для звароту ў адміністрацыю стаў інцыдэнт з віцебскімі журналістамі і актывістамі, якіх вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванай акцыі "на падставе" здымкаў з фотасесіі.

У Гомелі на Дзень правоў чалавека заяўлена вулічнае шэсце

20.11.2014 У Гомелі на Дзень правоў чалавека заяўлена вулічнае шэсце

Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка, а таксама грамадзянская актывістка Галіна Бялова накіравалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне 10 снежня масавага мерапрыемства ў выглядзе вулічнага шэсця. Мэтай мірнага сходу заяўлена прыцягненне ўвагі жыхароў горада да наяўнасці ў краіне палітычных зняволеных.

Салігорскія праваабаронцы падалі заяву на пікет да Дня правоў чалавека

18.11.2014 Салігорскія праваабаронцы падалі заяву на пікет да Дня правоў чалавека

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту рыхтуюць пікет да Дня правоў чалавека. Арганізатарам мерапрыемства выступіў мясцовы парваабаронца Леанід Мархотка.

Брэстчына салідарная з палітвязнямі (фота)

16.11.2014 Брэстчына салідарная з палітвязнямі (фота)

Чатыры гарады Брэстчыны -- Брэст, Бяроза, Жабінка, Кобрын 16 лістапада правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі. Плакаты з надпісамі: “Свабоду палітвязням!”, а таксама партрэтамі экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча з’явіліся ў розных месцах гэтых гарадоў.

Баранавічы: актывісты накіравалі калектыўны ліст у падтрымку Алены Танкачовай

14.11.2014 Баранавічы: актывісты накіравалі калектыўны ліст у падтрымку Алены Танкачовай

Праваабаронца Сяргей Гоўша адзначыў, што баранавіцкія актывісты накіруюць асобны зварот на імя начальніка па грамадзянству і міграцыі МУС РБ Аляксея Бегуна з мэтаю пераглядзець рашэнне і аднавіць від на жыхарства ў Беларусі Алены Танкачовай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства