Навіны на тэму: акцыі

Прэзідэнта Аліева ў Берліне праваабаронцы сустрэлі пратэстам

21.01.2015 Прэзідэнта Аліева ў Берліне праваабаронцы сустрэлі пратэстам

21 студзеня ў Берліне ля ведамства федэральнага канцлера, дзе праходзіла сустрэча Ільхама Аліева з Ангелай Меркель, праваабаронцы патрабавалі вызвалення палітвязняў Азербайджана.

Баранавічы: пяты год Статкевіч-старэйшы адзначае свой Дзень народзінаў без сына Мікалая

19.01.2015 Баранавічы: пяты год Статкевіч-старэйшы адзначае свой Дзень народзінаў без сына Мікалая

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 19 студзеня наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча, бацьку палітвязня Мікалая Статкевіча, каб павіншаваць яго з 88-годдзем. Па словах грамадскага актывіста Віктара Сырыцы, Статкевіч-старэйшы па-ранейшаму вельмі перажывае за цяперашні і асабліва далейшы лёс сына.

Гомельскую журналістку выклікаюць у міліцыю

16.01.2015 Гомельскую журналістку выклікаюць у міліцыю

16 студзеня афіцыйную позву ў Светлагорскі РАУС атрымала гомельская сябра ГА “БАЖ” Ларыса Шчыракова. Яна мусіць з’явіцца ў міліцыю ў якасці сведкі 19 студзеня, – паведаміла прэс-службе ГА “БАЖ” спн. Шчыракова.

Віцебскія праваабаронцы і журналісты  выказалі салідарнасць з загінулымі ў Парыжы

12.01.2015 Віцебскія праваабаронцы і журналісты выказалі салідарнасць з загінулымі ў Парыжы

На знак ушанавання памяці ахвяр тэракту ў рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo яны сфатаграфаваліся з плакатамі «Je suis Charlie» («Я – Шарлі») і ўсклалі кветкі да сцяны з вядомым ў горадзе графіці – малюнкам з клеткамі і птушкамі.

Брэст: пададзены заяўкі на правядзенне 18 пікетаў супраць эканамічнай палітыкі ўладаў Беларусі

05.01.2015 Брэст: пададзены заяўкі на правядзенне 18 пікетаў супраць эканамічнай палітыкі ўладаў Беларусі

Паводле слоў кіраўніка Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Вуека, падставай для таго, каб ладзіць пікетаванне, з’яўляецца чарговы валютна-фінансавы крызіс ў Беларусі, які сведчыць пра бяздарную палітыку ўрада.

Учора ў Маскве затрымалі 255 чалавек

31.12.2014 Учора ў Маскве затрымалі 255 чалавек

У выніку разгону акцыі пратэсту ў Маскве было затрымана 255 чалавек. У дачыненьні да 70 з іх былі складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Сяргей Каваленка затрыманы ў Віцебску

25.12.2014 Сяргей Каваленка затрыманы ў Віцебску

У Віцебску 24 снежня невядомыя актывісты вывесілі на шматпавярхоўцы ў цэнтры горада вялікі бел-чырвона-белы сцяг, як мяркуецца, у падтрымку Юрася Беленькага, якога аштрафавалі перад Калядамі ў трэці раз.

Юрася Беленькага трэці раз аштрафавалі за Курапаты

24.12.2014 Юрася Беленькага трэці раз аштрафавалі за Курапаты

Агульны штраф Беленькаму па выніках трох судоў за сёлетнія жалобныя акцыі ў Курапатах і Лошыцы склаў 11 мільёнаў 250 тысяч рублёў.

FIDH мабілізуецца з нагоды 35-х угодкаў Канвенцыі CEDAW

17.12.2014 FIDH мабілізуецца з нагоды 35-х угодкаў Канвенцыі CEDAW

FIDH падтрымлівае Міжнародную канвенцыю аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (CEDAW), якая 18 снежня 2014 адзначае сваё 35-годдзе.

З Баранавічаў палітвязні атрымаюць віншаванні з Раством Хрыстовым і надыходзячым Новым годам

15.12.2014 З Баранавічаў палітвязні атрымаюць віншаванні з Раством Хрыстовым і надыходзячым Новым годам

У сваіх паштоўках неабыякавыя грамадзяне з Баранавічаў пажадалі палітвязням моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, веры ў лепшую будучыню і каб надыходзячы Новы 2015 год спраўдзіў мары пра вызваленне.

Маладыя праваабаронцы далучыліся да Марафону лістоў 2014

15.12.2014 Маладыя праваабаронцы далучыліся да Марафону лістоў 2014

14 снежня ў Мінску Беларуская моладзевая праваабарончая группа (БелМПГ) правяла акцыю па падпісанні петыцый за вызваленне палітвязняў розных краінаў і напісанні паштовак салідарнасці ў месцы зняволення.

Варшава: Праваабаронцы з розных краінаў пікетавалі амбасаду Азербайджана (фота)

13.12.2014 Варшава: Праваабаронцы з розных краінаў пікетавалі амбасаду Азербайджана (фота)

12 снежня ў Варшаве на пікет супраць пераследу азербайджанскіх калегаў сабраліся прадстаўнікі праваабарончых арганізацый з Польшчы, Нямеччыны, Нарвегіі, Расіі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі і Беларусі.

“Вясна” падтрымала марафон напісання лістоў палітвязням

12.12.2014 “Вясна” падтрымала марафон напісання лістоў палітвязням

Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучыўся да ініцыятывы, якую распачаў Беларускі Дом у Варшаве з набліжэннем галоўных зімовых святаў – Калядаў і Новага году.

Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты даслалі паштоўкі палітвязням

11.12.2014 Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты даслалі паштоўкі палітвязням

Усе шасцёра палітычных зняволеных атрымаюць цёплыя словы з Бярозы. Падпісанты паштовак лічаць, што вельмі важна ў турэмных засценках атрымаць падтрымку, і свае лісты і паштоўкі яны лічаць той невялікай маральнай падтрымкай.

У Брэсце адбыўся пікет, на якім узгадвалі палітзняволеных (фота)

10.12.2014 У Брэсце адбыўся пікет, на якім узгадвалі палітзняволеных (фота)

Двухгадзінная акцыя, прымеркаваная да гадавіны прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, адбылася ў брэсцкім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і была адзінай у Беларусі, на якую был атрыманы дазвол мясцовых уладаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства