Навіны на тэму: акцыі

Грамадскі кантроль у дзеянні: тэорыя і практыка назірання за мірнымі сходамі і судамі - 23 сакавіка!

18.03.2015 Грамадскі кантроль у дзеянні: тэорыя і практыка назірання за мірнымі сходамі і судамі - 23 сакавіка!

Запрашаем вас на комплексны трэнінг па Грамадскім кантролі як форме грамадскага назірання за масавымі мерапрыемствамі і судамі.

Палітвязні атрымаюць віншаванні з Днём Волі з Бялыніцкага раёна

17.03.2015 Палітвязні атрымаюць віншаванні з Днём Волі з Бялыніцкага раёна

У паштоўках бялынічане віншуюць палітвязняў са святам і жадаюць ім мужнасці, стойкасці і цярпення ў нялёгкіх умовах зняволення, а таксама выказваюць спадзяванне на тое, што ўжо ў бліжэйшы час у іх жыцці адбудуцца змены да лепшага, і яны змогуць выйсці на волю.

Брэст: на вуліцах горада з’явіліся налепкі “Свабоду Беларусі!” (фота)

16.03.2015 Брэст: на вуліцах горада з’явіліся налепкі “Свабоду Беларусі!” (фота)

Такім чынам мясцовыя актывісты адзначылі чарговы Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, пра якіх узгадваюць у 16-ты дзень кожнага месяца.

Тыдзень супраць расізму: крэатыў і атрымлівай асалоду

12.03.2015 Тыдзень супраць расізму: крэатыў і атрымлівай асалоду

14-22 сакавіка маладыя праваабаронцы Беларусі далучаюцца да агульнаеўрапейскага Тыдню супраць расізму шэрагам дзеянняў.

Мастак Гулін: У міліцыі рэакцыя на мае акцыі адна — прэвэнтыўна затрымаць

09.03.2015 Мастак Гулін: У міліцыі рэакцыя на мае акцыі адна — прэвэнтыўна затрымаць

У фільме Люіджы Мілярдзі «Made in BY» апісаная гісторыя мастака Міхаіла Гуліна, якога ў 2012 годзе затрымалі, судзілі, а ў выніку звольнілі з працы ў БНТУ, дзе той выкладаў малюнак.

Брэст: супрацоўнікі КДБ шукаюць аўтараў улётак пра зніклых беларускіх палітыкаў

05.03.2015 Брэст: супрацоўнікі КДБ шукаюць аўтараў улётак пра зніклых беларускіх палітыкаў

З гэтай прычыны быў затрыманы грамадскі актывіст Сяргей Сухаверхі, якога дапыталі ў міліцэйскім пастарунку наконт улётак, што былі расклееныя ў Пінску і нагадвалі пра лёс вядомых у Беларусі прадстаўнікоў апазіцыі, якія былі выкрадзеныя альбо зніклі.

Брэст: акцыя салідарнасці з палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком (фота)

03.03.2015 Брэст: акцыя салідарнасці з палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком (фота)

Падчас акцыі мясцовыя анархісты змясцілі вялікія плакаты з партрэтам Мікалая Дзядка на розных гарадскіх пляцоўках. Такім чынам рабілася спроба прыцягнуць увагу грамадскасці да лёсу палітычнага вязня, асуджанага 26 лютага ў Магілёўскай турме да дадатковага году зняволення.

Бабруйчане віншуюць Яўгена Васьковіча з Днём народзінаў

24.02.2015 Бабруйчане віншуюць Яўгена Васьковіча з Днём народзінаў

Падтрымка Яўгена Васьковіча віншавальнымі лістамі, якую распачала бабруйская актывістка Галіна Смірнова, перакрочыла межы Беларусі. 26 лютага Яўгену Васьковічу споўніцца 25 гадоў. Чатыры з іх ён правёў у няволі.

У Брэсце прайшла акцыя салідарнасці з палітычнымі зняволенымі

17.02.2015 У Брэсце прайшла акцыя салідарнасці з палітычнымі зняволенымі

Падчас гэтай акцыі, якая традыцыйна адбываецца ў шаснаццаты дзень кожнага месяца, былі распаўсюджаны адмысловыя інфармацыйныя ўлёткі: гэтым разам яны з’явіліся ў паштовых скрынях жыхароў мікрараёнаў Вулька і Паўднёвы.

Жыхарам Бярозы нагадалі пра палітвязняў і зніклых (фота)

16.02.2015 Жыхарам Бярозы нагадалі пра палітвязняў і зніклых (фота)

У чарговы раз бярозаўчанам нагадалі пра наяўнасць палітвязняў у краіне. У розных месцах горада з’явіліся ўлёткі з выявай палітзняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча з надпісам: “Свабоду палітвязням!”. Да гэтага часу ў беларускіх месцах прымусовага ўтрымання знаходзяцца 6 палітвязняў.

Пададзены заяўкі на пікеты супраць Дэкрэта № 5

13.02.2015 Пададзены заяўкі на пікеты супраць Дэкрэта № 5

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) накіраваў у Мінгарвыканкам заяўку аб правядзенні пікету ў Мінску 21 лютага. Мэта акцыі - выказаць пратэст супраць ўступлення ў сілу прэзідэнцкага Дэкрэта № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікам арганізацый».

"Маё першае слова". Акцыя салідарнасці ад праваабаронцаў

05.02.2015 "Маё першае слова". Акцыя салідарнасці ад праваабаронцаў

5 лютага праваабаронцы “Вясны” правялі акцыю салідарнасці з актывістамі анархісцкага руху, беспадстаўна асуджанымі да арыштаў.

У Віцебску сабралі сродкі для Яўгена Васьковіча

26.01.2015 У Віцебску сабралі сродкі для Яўгена Васьковіча

Яўген Васьковіч, які адбывае тэрмін пакарання ў магілёўскай калоніі, мае праблемы са здароўем. "Падтрымаць палітвязня – гэта наш абавязак", - гаворыць інцыятарка збору сродкаў, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец.

Суды над затрыманымі каля помніка Тарасу Шаўчэнку праходзяць у закрытым рэжыме (абнаўляецца)

23.01.2015 Суды над затрыманымі каля помніка Тарасу Шаўчэнку праходзяць у закрытым рэжыме (абнаўляецца)

У РУУСе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца выязны разгляд адміністратыўных спраў удзельнікаў ушанавання памяці герояў «Нябеснай сотні». Іх вінавацяць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП РБ).

Удзельнікаў мінскай акцыі ў падтрымку Charlie Hebdo будуць судзіць

22.01.2015 Удзельнікаў мінскай акцыі ў падтрымку Charlie Hebdo будуць судзіць

Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку адзін з удзельнікаў акцыі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Акцыя прайшла 11 студзеня ў Мінску ў знак салідарнасці з забітымі ў Парыжы журналістамі 7 студзеня і Маршам адзінства, што прайшоў у сталіцы Францыі 11 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства