Навіны на тэму: акцыі

Суд над Мікалаем Статкевічам: штраф - 40 базавых велічынь

22.09.2015 Суд над Мікалаем Статкевічам: штраф - 40 базавых велічынь

Мікалай Статкевіч аштрафаваны на 40 базавых велічынь (7,2 млн. рублёў) за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання. Палітык не прысутнічаў пры разглядзе справы, але мае намер абскардзіць рашэнне суда.

У Брэсце пачалі збіраць подпісы супраць з‘яўлення расійскіх ваенных баз у Беларусі

22.09.2015 У Брэсце пачалі збіраць подпісы супраць з‘яўлення расійскіх ваенных баз у Беларусі

З такой ініцыятывай выступілі мясцовыя актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” (БХД), якія заклікаюць далучыцца да акцыі ў падтрымку нейтральнага статуса краіны ўсіх неабыякавых грамадзян.

Справаздача па маніторынгу пікета 16 верасня 2015 года, прысвечанага 16-й гадавіне знікнення палітыкаў

17.09.2015 Справаздача па маніторынгу пікета 16 верасня 2015 года, прысвечанага 16-й гадавіне знікнення палітыкаў

Па-ранейшаму асноўная праблема правядзення мірных сходаў у Беларусі звязаная з невыкананнем належным чынам пазітыўных абавязкаў з боку ўладаў: супрацоўнікі міліцыі не абазначаная належным чынам, іх немагчыма ідэнтыфікаваць

Уладзіміра Някляева 15 верасня выклікаюць дзеля дачы тлумачэнняў

15.09.2015 Уладзіміра Някляева 15 верасня выклікаюць дзеля дачы тлумачэнняў

Уладзіміра Някляева 15 верасня выклікаюць дзеля дачы тлумачэнняў. Праваахоўнікі хочуць іх атрымаць у сувязі з удзелам у пікеце, якія прайшоў 10 верасня ў Менску. Выклік быў зроблены ў гэты ж самы дзень па тэлефоне.

Справаздача па выніках маніторынгу пікета “За сумленныя свабодныя выбары” ў Менску 10 верасня

11.09.2015 Справаздача па выніках маніторынгу пікета “За сумленныя свабодныя выбары” ў Менску 10 верасня

Факт складання на арганізатара пікета Мікалая Статкевіча пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні можна расцэньваць як умяшанне ў ход масавага мерапрыемства з боку супрацоўнікаў міліцыі, хаця адзначаем станоўчую практыку складання пратакола на месцы без фізічнага затрымання асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністратыўны працэс.

У цэнтры Менска адбыўся пікет «За сумленныя свабодныя выбары»

10.09.2015 У цэнтры Менска адбыўся пікет «За сумленныя свабодныя выбары»

Былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 2010 года Мікалай Статкевіч заявіў аб правядзенні 10 верасня ў Менску пікета з патрабаваннем нармальных свабодных выбараў.

Праваабаронцы: выбары з’яўляюцца свабоднымі, кожны мае права ў іх не удзельнічаць

09.09.2015 Праваабаронцы: выбары з’яўляюцца свабоднымі, кожны мае права ў іх не удзельнічаць

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны, разам з рэгіянальным прадстаўніком незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у рэгіёне Віктарам Казловым накіравалі заяўку на правядзенне 27 верасня вулічнага шэсця.

У Гомелі судзілі сям’ю Годараў за “жыллёвы” пікет у цэнтры горада

09.09.2015 У Гомелі судзілі сям’ю Годараў за “жыллёвы” пікет у цэнтры горада

8 верасня ў Гомелі адбыўся суд над Яўгенам і Азаліяй Годарамі, якія зладзілі пікет у цэнтры горада. Выйсці на вуліцу з плакатам іх прымусіла нявыкананая дамова аб будаванні жылля.

У Менску прайшла акцыя ў падтрымку Сянцова і Кольчанкі (відэа)

26.08.2015 У Менску прайшла акцыя ў падтрымку Сянцова і Кольчанкі (відэа)

У ноч на 25 жніўня анархісты правялі ў Менску акцыю салідарнасьці з «крымскімі вязьнямі» Алегам Сянцовым і Аляксандрам Кольчанкам.

Пад час акцыі салідарнасці з Украінай у актывістаў перапісалі пашпартныя дадзеныя

25.08.2015 Пад час акцыі салідарнасці з Украінай у актывістаў перапісалі пашпартныя дадзеныя

Дэмакратычныя актывісты ў Менску 24 жніўня адзначылі Дзень незалежнасці Украіны. Леанід Кулакоў, Вольга Нікалайчык, Зміцер Кантаровіч і Максім Вінярскі каля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці праспявалі украінскі гімн, трымаючы сцяг з трызубцам.

“Праспект нацыянальнага сцягу” ператварыўся ў кароткую “вуліцу” (відэа)

21.08.2015 “Праспект нацыянальнага сцягу” ператварыўся ў кароткую “вуліцу” (відэа)

Удзельнікам мінскай акцыі з нагоды апошняга дня збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты не ўдалося расцягнуцца ад гарадской ратушы да Палацу спорта, як планавалася: менавіта ў гэты час камунальшчыкам стала неабходна прыбіраць мост, і на яго нікога не пусцілі.

Бярозаўка: чарговы ператрус па справе флэш-мобу

20.08.2015 Бярозаўка: чарговы ператрус па справе флэш-мобу

На гэты раз прадстаўнікі прадстаўнікі аддзелу крымінальнага вышуку па Лідскім раёне наведаліся ў кватэру Юрыя Дзяшука -- грамадскага актывіста і журналіста-фрылансера. Ператрус праводзіўся з санкцыі раённага пракурора ў рамках расследавання крымінальнай справе па факце флэш-мобу.

   У Слоніме не дазволілі пікет у абарону палітвязняў (дакумент)

19.08.2015 У Слоніме не дазволілі пікет у абарону палітвязняў (дакумент)

Слонімскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" падавалі 14 ліпеня заяўку на правядзенне інфармацыйнага пікету ў абарону беларускіх палітвязняў. Днямі слонімскі грамадскі актывіст Іван Бедка атрымаў адказ за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама.

«Без свабоды слова няма сумленных выбараў» (фотарэпартаж з пікету АГП)

18.08.2015 «Без свабоды слова няма сумленных выбараў» (фотарэпартаж з пікету АГП)

Тэматычны пікет «Без свабоды слова няма сумленных выбараў» правялі 18 ліпеня актывісты партыі АГП каля сталічнага ЦУМа. Менавіта ў такім фармаце Аб’яднаная грамадзянская партыя збірала подпісы за вылучэнне свайго лідара Анатоля Лябедзькі кандыдатам у прэзідэнты.

Брэст: салідарнасць з Мікалаем Статкевічам (фота)

16.08.2015 Брэст: салідарнасць з Мікалаем Статкевічам (фота)

Дзень салідарнасці адзначылі дэмакратычныя актывісты ў Брэсце. Яны расклеілі на гарадскіх прыпынках, дошках аб'яваў партрэты палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Такім чынам была выказана падтрымка Статкевічу, які пяты год знаходзіцца ў турме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства