Навіны на тэму: акцыі

Студэнта, які падпаліў свае рукі каля ратушы аштрафавалі на 20 базавых

30.12.2015 Студэнта, які падпаліў свае рукі каля ратушы аштрафавалі на 20 базавых

Студэнта Міхаіла Каўко аштрафавалі за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства.

2016 год для актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Кулакова пачнецца з чарговага суда

30.12.2015 2016 год для актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Кулакова пачнецца з чарговага суда

Стала вядомая дата разгляду адміністратыўнай справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова – 5 студзеня. Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага пікету, здзейсненага паўторна на працягу года.

Суд над удзельнікам Марша студэнтаў Глебам Вайкулем

30.12.2015 Суд над удзельнікам Марша студэнтаў Глебам Вайкулем

У Маскоўскім раённым судзе сталіцы сёння адбудзецца суд над студэнтам 2-га курса філфака БДУ Глебам Вайкулем, які ўдзельнічаў у Маршы студэнтаў.

Сацыял-дэмакраты сабралі 10 000 подпісаў за адмену дэкрэта “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

30.12.2015 Сацыял-дэмакраты сабралі 10 000 подпісаў за адмену дэкрэта “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) сабралі 10 000 подпісаў за адмену дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Усе сабраныя подпісы яны маюць намер перадаць у адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пасля Новага года.

Актывіст зладзіў «самаспаленне» ў цэнтры Мінску, і яго не затрымалі (відэа)

26.12.2015 Актывіст зладзіў «самаспаленне» ў цэнтры Мінску, і яго не затрымалі (відэа)

25 снежня прыкладна ў 17:30, на пляцоўцы ля Ратушы, дзе ў гэты час адбывалася святочная калядная імпрэза, грамадзкі актывіст правёў адзіночны пікет.

Інваліды-вазочнікі на некалькі хвілін перакрылі праспект Пераможцаў у Мінску

24.12.2015 Інваліды-вазочнікі на некалькі хвілін перакрылі праспект Пераможцаў у Мінску

Інваліды-вазочнікі, а таксама студэнты тэатральнай лабараторыі «Форцінбрас» пры Беларускім Свабодным тэатры, правялі адзін з перформансаў у межах кампаніі па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску.

Пратакол за Міжнародны дзень правоў чалавека?

18.12.2015 Пратакол за Міжнародны дзень правоў чалавека?

Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова па тэлефоне выклікаў участковы РУУС Першамайскага раёна. Ён папярэдзіў Леаніда, што сёння ў апорным пункце будзе складаць пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за несанкцыянаваную акцыю.

Адбудзецца суд над удзельнікам “Марша студэнтаў”

16.12.2015 Адбудзецца суд над удзельнікам “Марша студэнтаў”

Працягваецца пераслед удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту студэнтаў супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і іспытаў, якая адбылася ў Менску 2 снежня.

  Замест забароненага пікета да Дня правоў чалавека ў Бярозе правялі круглы стол

11.12.2015 Замест забароненага пікета да Дня правоў чалавека ў Бярозе правялі круглы стол

Частка ўдзельнікаў мерапремства выказалі ўпэўненасць, штодастаткова толькі змены ўлады. Іншыя лічаць, што змены ўлады недастаткова, трэба мяняць менталітэт людзей, найперш праз сістэму адукацыі.

У Міжнародны дзень правоў чалавека ў Баранавічах раздавалі Дэкларацыі

11.12.2015 У Міжнародны дзень правоў чалавека ў Баранавічах раздавалі Дэкларацыі

Паводле праваабаронцы Сяргея Гоўшы, удзельнікі акцыі адказвалі на пытанні грамадзян і раздавалі ім Дэкларацыі. У размовах праваабаронцы тлумачылі, што да выканання гарантаваных Усеагульнай дэкларацыяй правоў павінны імкнуцца ўсе дзяржавы.

У Брэсце правялі акцыю да Міжнароднага дня правоў чалавека (фота)

11.12.2015 У Брэсце правялі акцыю да Міжнароднага дня правоў чалавека (фота)

У прабегу удзельнічаў праваабаронца і прававы інспектар прафсаюза РЭП Уладзімір Малей, сябры прафсаюза РЭП Аляксандр Сахарук з Берасця і Рыгор Грык з Баранавіч.

Гродзенскія праваабаронцы адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека

11.12.2015 Гродзенскія праваабаронцы адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека

10 снежня – Міжнародны дзень абароны правоў чалавека. Традыцыйна ў гэты дзень гродзенскія праваабаронцы збіраюцца, каб адзначыць гэтае свята. Гэтым годам, зноў жа традыцыйна, акцыя пачалася з распаўсюду Дэкларацыі правоў чалавека.

Актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правялі пікет да Дня правоў чалавека

10.12.2015 Актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правялі пікет да Дня правоў чалавека

Актывісты арганізацыі Еўрапейская Беларусь у Міжнародны дзень правоў чалавека правялі ў цэнтры Мінска пікет, накіраваны на адмену смяротнага пакарання.

 Бярозаўскім праваабаронцам не дазволілі правесці  пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня правоў чалавека

09.12.2015 Бярозаўскім праваабаронцам не дазволілі правесці пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня правоў чалавека

У адказе Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта за подпісам В. Міхнюка паведамляецца, што 10 снежня 2015 г. запланавана правядзенне спартыўных мерапрыемстваў на Цэнтральным стадыёне г. Бярозы, якія прадугледжваюць наяўнасць гледачоў.

«Марафон лістоў» Amnesty International з удзелам Алеся Бяляцкага (відэа)

08.12.2015 «Марафон лістоў» Amnesty International з удзелам Алеся Бяляцкага (відэа)

Бельгійскае аддзяленне Amnesty International (Фламандыя) падрыхтавала ролікі з удзелам былога вязня сумлення з Беларусі, вызваленага дзякуючы глабальнай салідарнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства