Навіны на тэму: акцыі

За акцыю на Кастрычніцкай плошчы — штраф 1020 рублёў

28.03.2019 За акцыю на Кастрычніцкай плошчы — штраф 1020 рублёў

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска 28 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу актывісткі Алены Талстой, якая на Дзень Волі на Кастрычніцкай плошчы прыкавала сябе ланцугом да слупа і трымала ў руках плакат з надпісам «Дзень Волі ў няволі. Свабоду народу!». Акцыя працягвалася каля 10 хвілін і скончылася затрыманнем.

Беларусь, 25 сакавіка… Хроніка затрыманняў

25.03.2019 Беларусь, 25 сакавіка… Хроніка затрыманняў

Праваабаронцы цягам дня збіраюць інфармацыю пра магчымае супрацьдзеянне супрацоўнікаў міліцыі грамадзянскай актыўнасці і прэвентыўныя затрыманні актывістаў. Агулам у гэты дзень было затрымана больш 15-ці чалавек.

Як святкавалі Дзень Волі ў Мінску. Фотарэпартаж

25.03.2019 Як святкавалі Дзень Волі ў Мінску. Фотарэпартаж

Святкаванне Дня Волі адбылося ў Кіеўскім скверы Мінску 24 сакавіка. Сонечнае надвор’е, добрая музыка і светлыя людзі склаліся ў яркае святочнае пано, якое перадае фотарэпартаж, падрыхтаваны ПЦ “Вясна”.

Мінск, Кіеўскі сквер: мітынг-канцэрт, дазволены ўладамі

24.03.2019 Мінск, Кіеўскі сквер: мітынг-канцэрт, дазволены ўладамі

У Кіеўскім скверы Мінска ў нядзелю 24 сакавіка адбудзецца святочны мітынг-канцэрт, прымеркаваны да 101-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дзень Волі – 2019: што, дзе і калі

22.03.2019 Дзень Волі – 2019: што, дзе і калі

Прапануем падборку імпрэзаў і мерапрыемстваў, якія запланаваныя ў Беларусі ў гонар святкавання дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Магілёўскія праваабаронцы правялі інфармацыйную акцыю ў гонар Дня Канстытуцыі

17.03.2019 Магілёўскія праваабаронцы правялі інфармацыйную акцыю ў гонар Дня Канстытуцыі

Барыс Бухель і Аляксандр Буракоў павіншавалі магілёўцаў з 25-годдзем галоўнага закона краіны.

Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 10 сакавіка ў Брэсце

11.03.2019 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 10 сакавіка ў Брэсце

10 сакавіка ў Брэсце прайшло традыцыйны мірны сход супраць будаўніцтва завода акумулятарных батарэй.

Затрыманні за акцыю на Кастрычніцкай плошчы працягваюцца, на чарзе — Кулакоў

27.02.2019 Затрыманні за акцыю на Кастрычніцкай плошчы працягваюцца, на чарзе — Кулакоў

Да актывіста Леаніда Кулакова супрацоўнікі міліцыі "ломяцца ў кватэру. Пагражаюць выбіць уваходную дзвер". Сам ён таксама паведамляе ў сацсетках, што яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Яго павезлі ў Першамайскі РАУС.

Затрыманні з-за акцыі «Свабоду палітвязням!»

26.02.2019 Затрыманні з-за акцыі «Свабоду палітвязням!»

Па дадзеных праваабаронцаў "Вясны", на 11 удзельнікаў акцыі прысутнічала 19 супрацоўнікаў міліцыі . 

Берасце. Гомель. Светлагорск.  Нядзельныя акцыі супраць шкодных прадпрыемстваў

11.02.2019 Берасце. Гомель. Светлагорск.  Нядзельныя акцыі супраць шкодных прадпрыемстваў

У Брэсце 10 лютага адбылося традыцыйнае нядзельнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць будаўніцтва побач з горадам акумулятарнага завода.  Па дадзеных праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, на яго выйшлі каля 200 чалавек.

“У краіне міліцэйскі праізвол”: Пікет адчаю перад будынкам адміністрацыі прэзідэнта

08.02.2019 “У краіне міліцэйскі праізвол”: Пікет адчаю перад будынкам адміністрацыі прэзідэнта

Жыхарка Бабруйску Валянціна Каваленка правяла 7 лютага каля адміністрацыі прэзідэнта ў Менску адзіночны пікет.

За ўшанаванне памяці Героя Украіны Жызнеўскага ў Мінску асудзілі актывістаў

23.01.2019 За ўшанаванне памяці Героя Украіны Жызнеўскага ў Мінску асудзілі актывістаў

Пасля завяршэння жалобнай акцыі ў гонар Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага ў Мінску  22 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі дваіх удзельнікаў ушанавання.

Каля 200 праціўнікаў завода АКБ выйшла на плошчу ў Берасці

14.01.2019 Каля 200 праціўнікаў завода АКБ выйшла на плошчу ў Берасці

У Берасці 13 студзеня зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года. Паводле дадзеных праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, у 12.20 на плошчы знаходзілася каля 200 чалавек.

Берасце: Праціўнікі будаўніцтва завода АКБ працягваюць крэатыўныя пратэсты. Фотарэпартаж

24.12.2018 Берасце: Праціўнікі будаўніцтва завода АКБ працягваюць крэатыўныя пратэсты. Фотарэпартаж

У нядзелю 23 снежня на плошчы Леніна ў Берасці зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода на традыцыйную нядзельную акцыю, якая атрымала назву “кармленне галубоў”.

Папяровыя караблікі ад Расійскай амбасады “плывуць” у суд

20.12.2018 Папяровыя караблікі ад Расійскай амбасады “плывуць” у суд

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 22 снежня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі з папяровымі караблікамі каля Расійскай амбасады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства