Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

24.09.2007 Міліцыянт не зьявіўся ў суд

21 верасьня ў Цэнтральным судзе Менску працягваўся працэс над моладзевай актывісткай Тацянай Цішкевіч, якую абвінавацілі нібыта ў непадпарадкаваньні міліцыі.

24.09.2007 Менск: судзяць за ўлёткі

У судзе Ленінскага раёну будуць судзіць Віталя Ціхановіча, Аліну Гладкую і Леаніда Навіцкага. У судзе Цэнтральнага раёну –Кастуся Графава.

24.09.2007 Наваполацак: 100 тысяч рублёў штрафу за раскладзенае вогнішча

Адміністрацыйная камісія пры Наваполацкім гарвыканкаме пакарала грамадзкага актывіста Аляксея Трубкіна штрафам у памеры 100 тысячаў рублёў. Нагодай для такога рашэньня стала распаленае вогнішча на беразе ракі Іслач.

21.09.2007 Справа супраць актывісткі Моладзі БНФ спыненая, суд над Богданам перанесены

Сёньня ў Завадскім судзе горада Менску адбыўся суд па справе Аляксандры Клімовіч, якая было затрымана падчас летніку Моладзі БНФ каля Івацэвічаў.

20.09.2007 Яшчэ двух “маладафронтаўцаў” асудзілі завочна

Суд Баранавічаў разгледзеў адміністрацыйныя справы Руслана Рудэнкі зь Менску і Надзеі Крапівінай зь Горадні. Судзьдзя Аксана Кушава завочна абвінаваціла іх у дробным хуліганстве, якое яны нібыта здесьнілі пад час суду над Яраславам Грышчэнем 10 верасьня.

Сёньня пачынаюцца суды над сябрамі моладзі БНФ, якія ўдзельнічалі ў летніку

20.09.2007 Сёньня пачынаюцца суды над сябрамі моладзі БНФ, якія ўдзельнічалі ў летніку

Сёньня у судзе Заводскага раёну Менска будзе разглядацца адміністрацыйная справа намесьніка старшыні Рады моладзі БНФ Іллі Богдана. Моладевага актівіста вінавацяць у парушэньні артыкула 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Насамрэч, моладзевы актывіст абвінавачваецца ў арганізацыі летніка 17-20 жніўня ля вёскі Косава, што ў Івацэвічскім раёне.

20.09.2007 За патрабаваньне Кнігі скаргаў у міліцыі – пад суд

У Цэнтральным судзе Менску пачаўся адміністрацыйны працэс над моладзевай актывісткай Тацянай Цішкевіч. Непрыемнасьці ў дзяўчыны пачаліся пасьля таго, як яна запатрабавала ў райадзьдзеле міліцыі кнігу заўваг і прапановаў. Пасьля гэтага яе затрымалі, а справу перадалі ў суд.

20.09.2007 Рэчыца: грамадзкі актывіст Леанід Невар асуджаны на 6 сутак

Учора судзьдзя Рэчыцкага раённага суду Анатоль Стрэльчанка пакараў грамадзкага актывіста Леаніда Невара на 6 сутак арышту.

19.09.2007 Зьміцер Федарук аштрафаваны на 22 базавыя велічыні, Тацяна Буланава на 2

Сёньня ў Баранавічах адбыўся суд над актывістамі незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьміцерам Федаруком і Тацянай Буланавай.

18.09.2007 Зьміцер Жалезьнічэнка пакараны арыштам на 8 сутак

Судзьдзя Марына Дамненка сёньня разгледзела адміністратыўныя справы супраць выключанага за грамадзка-палітычную актыўнасьць студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі і пакарала яго арыштам на 8 сутак, а таксама штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

18.09.2007 Перасьлед гомельскага студэнта-выдатніка працягваецца

Сёньня будуць судзіць затрыманага напярэдадні Зьмітра Жалезьнічэнку. Моладзевага актывіста адразу затрымалі нібыта за згвалтаваньне дзяўчыны, затым абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Напачатку верасьня кіраўніцтва матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Ф.Скарыны адлічыла студэнта-выдатніка з 3-га курса навучальнай установы за актыўную грамадзкую дзейнасьць, аднак у загадзе рэктара значыцца фармулёўка - “за сістэматычнае парушэньне Правілаў унутранага распарадку ўніверсітэту”.

18.09.2007 Сёньня працяг суду над Андрэям Цянютам

17 верасьня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомелю пачаўся разгляд адміністратыўнай справы ў дачыненьні да моладзевага актывіста Андрэя Цянюты, затрыманага ў пятніцу, 14 верасьня, у Гомельскім універсітэце. Паколькі сьведкі-міліцыянты блыталіся ў паказаньнях, судзьдзя перанёс разгляд на сёньня.

18.09.2007 Уладзіміру Ларыну прысудзілі штраф

На 10 базавых велічыняў нібыта за дробнае хуліганства аштрафаваны судом Ленінскага раёну Гародні намеснік старшыні Гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі АГП Уладзімір Ларын.

У Баранавічах аштрафаваныя грамадзка-палітычныя актывісты, затрыманыя падчас судовага працэсу над  маладафронтаўцам Яраславам Грышчэням

17.09.2007 У Баранавічах аштрафаваныя грамадзка-палітычныя актывісты, затрыманыя падчас судовага працэсу над маладафронтаўцам Яраславам Грышчэням

Сёньня, 17 верасьня, у судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна разгледжаны адміністратыўныя справы, узбуджаныя ў дачыненьні да Зьмітра Кургі і Олінай Элы. Яны разам з іншымі актывістамі былі затрыманыя 10 верасьня, калі прыйшлі падтрымаць актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэню, якога абвінавацілі ў палітычна матываваным крымінальным злачынстве па арт. 193.1 КК РБ.

17.09.2007 А.Пушкін: "Пасьля арышту я мусіў наведаць поле Аршанскай бітвы"

16 верасьня ў Воршы з ізалятара часовага ўтрыманьня выйшлі на волю мастак Алесь Пушкін і моладзевы актывіст Аляксей Янушэўскі. Яны адбылі 7 сутак арышту паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве пасьля затрыманьня на бардаўскім фэсьце "Аршанская бітва-2007".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства