Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

28.09.2007 Рэпрэсіі актывістаў апазыцыі перад Эўрапейскім маршам узмацняюцца

У Менску і іншых гарадах працягваюцца судовыя працэсы над актывістамі апазыцыі. Многія справы зацягваюцца. Працяг судовых пасяджэньняў прызначаюць на кастрычнік – за тыдзень да правядзеньня Эўрапейскага маршу “За Свабоду”. Актывісты апазыцыі лічаць, што гэта робіцца наўмысна, каб ізаляваць іх потым на час правядзеньня акцыі.

27.09.2007 Суд Маскоўскага раёну Берасьця аштрафаваў грамадзкага актывіста Рамана Кісьляка на 2 базавыя велічыні

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе 19 жніўня. Сходам суд палічыў прэзэнтацыю кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Гэта ўжо другі суд над Раманам Кісьляком. Раней пратакол пра яго затрыманьне суд палічыў недакладным і вярнуў у аддзел міліцыі Маскоўскага раёну Берасьця.

27.09.2007 Сёньня ў Баранавічах пасля 17 сутак арышту выйшаў на свабоду моладзевы лідэр Павал Севярынец

Паплечнікі і сябры Паўла Севярынца сабраліся каля Баранавіцкай турмы, каб сустрэць палітыка. Але супрацоўнікі Баранавіцкай турмы вывезьлі Паўла Севярынца ў Івацэвічы за гадзіну да заканчэньня тэрміну зьняволеньня.

27.09.2007 Студэнт і моладзевы актывіст Яўген Скрабутан асуджаны на пяць сутак арышту па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы.

Скрабутан быў затрыманы 25 верасьня, калі пры вобшуку ў яго былі знойдзены налепкі і ўлёткі да «Эўрапейскага маршу», заплянаванага на 14 кастрычніка.

27.09.2007 Андрэй Шарэнда зьняволены на 15 сутак за ўдзел у прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца

26 верасня суддзя суда Маскоўскага раёна Берасця Вольга Смiрнова пакарала актывiста Руху "За свабоду" Андрэя Шарэнду арыштам тэрмiнам на 15 сутак "за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе", якiм мiлiцыянты палiчылi прэзентацыю кнiгi Паўла Севярынца "Лiсты з лесу", што адбылася 19 жнiўня.

26.09.2007 Берасьце: затрыманы праваабаронца Раман Кісьляк

Сёньня ў Берасьці ля ўваходу ў суд Маскоўскага раёну затрыманы юрыст Раман Кісьляк.

26.09.2007 Пратакол адпраўлены на дапрацоўку, Івашкевіча адпусьцілі

Адміністрацыйную справу Віктара Івашкевіча меліся сёньня разглядаць у кабінэце судзьдзі Першамайскага раёну сталіцы Юрыя Гарбатоўскага, які знаходзіцца ў будынку ЖЭС па вуліцы Астрашыцкая. Аднак пратакол затрыманьня накіраваны судзьдзём на дапрацоўку. Ці адбудзецца паседжаньне, невядома.

26.09.2007 Наваполацак: за спробу адклікаць дэпутатаў — буйныя штрафы

Учора, пасьля чатырохгадзіннага разбору наваполацкі суд вынес пастанову ў справе грамадзкіх актывістаў, якія спрабавалі пачаць кампанію адкліканьня дэпутатаў.

26.09.2007 Віктара Івашкевіча будуць судзіць за ўлёткі да Эўрапейскага маршу

Сёньня ў судзе Першамайскага раёну Менску будуць судзіць старшыню аргкамітэту Эўрапейскага маршу, які заплянаваны на 14 кастрычніка, Віктара Івашкевіча. Яго абвінавачваюць у закліку ўдзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі. Івашкевіча затрымалі ўчора на ганку кавярні “Эль-Памідора” разам са старшынём аргкамітэту Сацыяльнага маршу Валерыем Ухналёвым. Яны разам з чатырма сябрамі адзначалі дзень народзінаў Івашкевіча. На ганку іх чакалі спэцназаўцы.

25.09.2007 Баранавічы: працягваюцца суды над моладзевымі актывістамі

Сёньня ў Баранавічах адбыліся яшчэ два суды над актывістамі, што падтрымалі Яраслава Грышчэню 10 верасьня. Судзілі Івана Шылу з Салігорску і Ўладзімера Ўсьціновіча зь мястэчка Асьвея Верхнядзьвінскага раёну.

25.09.2007 У Наваполацку судзяць за парушэньне парадку адкліканьня дэпутатаў

Сёньня Наваполацкі гарадзкі суд пачаў разглядаць адміністрацыйную справу аб парушэньні Выбарчага кодэксу. У ёй фігуруюць тры грамадзкія актывісты — Валер Шаўчэнка, Ігар Сухарукаў і Антон Ясіновіч.

24.09.2007 Адміністратыўная справа супраць актывісткі Моладзі БНФ Аляксандры Клімовіч адпраўленая на дапрацоўку

Падчас разгляду справы быў зачытаны пратакол, які складаўся івацэвіцкімі міліцыянтамі, заслуханы паказаньні сьведкаў з боку абароны, выказаў сваю пазыцыю адвакат. Ніхто з міліцыянтаў, якія складалі пратакол, на суд не прыехаў і судзьдзя ўбачыўшы ў ім памылкі, адправіла пратакол на дапрацоўку.

24.09.2007 Актывіст Моладзі БНФ Кастусь Грахаў пакараны 10 суткамі арышту

Супрацоўнікі АМАПу затрымалі моладзевага актывіста 23 верасьня ў цэнтры Менску і папрасілі паказаць рэчы. У торбе было выяўлена каля 100 налепак з заклікам да ўдзелу ў Еўрапейскім маршы, запланаваным на 14 кастрычніка. У Цэнтральным РАУС сталіцы на Кастуся Грахава склалі адміністратыўны пратакол па ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ - парушэньне устаноўленага парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

24.09.2007 За 96 сьцягоў Эўразьвязу асудзілі на 10 сутак арышту

Судзьдзя Партызанскага суду Менску Алена Ціцянкова прызнала дэмакратычнага актывіста Леаніда Навіцкага вінаватым у дробным хуліганстве і пакарала 10 суткамі арышту.

24.09.2007 Суды над апазыцыяй на Берасьцейшчыне будуць доўжыцца да кастрычніка

На Берасьцейшчыне працягваюцца суды над актывістамі дэмакратычнага руху. У Берасьці судзяць затрыманых 19 жніўня ўдзельнікаў сходу пад час прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Некаторых зь іх – завочна. Аналягічная сытуацыя ў Баранавіцкім судзе. Там судзяць моладзевых актывістаў, якія прыйшлі 10 верасьня падтрымаць Яраслава Грышчэню каля будынку Баранавіцкага суду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства