Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

09.10.2007 Адзін з заяўнікаў “апейскага маршу” Я.Афнагель -- на Акрэсьціна

Адзін з заяўнікаў “апейскага маршу” Яўген Афнагель знаходзіцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Учора ён разам з іншымі заяўнікамі наведаў Менгарвыканкам дзеля таго, каб атрымаць санкцыю на правядзеньне “апейскага маршу”.

08.10.2007 Прысуд па адміністратыўнай справе Ільлі Богдана будзе абвешчаны 9 кастрычніка

Сёньня адбылося судовае паседжаньне па справе намесьніка старшыні Моладзі БНФ Ільлі Богдана, абвінавачанага ў хуліганцкіх дзеяньнях падчас правядзеньня моладзевага летніку ў жніўні.

08.10.2007 Сяргей Сямёнаў: “Звычайна я адстойваю свае правы. Любыя!”

Напрыканцы мінулага тыдня суд Цэнтральнага раёну Гомеля разглядаў ужо другую адміністрацыйную справу 26-гадовага гамяльчука Сяргея Сямёнава за патрабаваньне ім пры перасячэньні мяжы беларускамоўнага блянку мытнай дэклярацыі. Гэта атрымала такі гучны грамадзкі рэзананс, што старшыня Канстытуцыйнага суду і намесьнік старшыні Вярхоўнага суду выказаліся ў падтрымку Сяргея Сямёнава. Цяпер дэклярацыі можна запаўняць і па-беларуску.

06.10.2007 Павел СЕВЯ?ЫНЕЦ: «Хавацца на роднай зямлi не збiраюся»

За апошнiя два месяцы малады палiтык Павел Севярынец, адбываючы адмiнiстрацыйныя пакараннi, правёў за кратамi ажно 47 сутак.

05.10.2007 Юры Істомін дамагаецца справядлівасці

Сёньня, пасля пяці сутак адміністрацыйнага арышту, выйшаў на волю Юры Істомін, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі партыі АГП. Ён быў асуджаны суддзёй суда Кастрычніцкага раёну г. Гродна Зінаідай Барцэвіч за распаўсюд сярод жыхароў гораду інфармацыйных матэрыялаў.

05.10.2007 Нанімальнікаў, якія ня хочуць браць на працу амаральных бацькоў, штрафуюць

Пакуль парламент прымае закон, па якім прадпрыемствы абавязаны ўладкоўваць на працу нядбайных бацькоў, у Віцебску ўжо аштрафавалі двух службовых асоб, якія адмовілі такім “працаўнікам”.

05.10.2007 Сяргей Сямёнаў апраўданы судом

4 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Гомеля апраўдаў Сяргея Сямёнава “ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння”.

05.10.2007 Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу БХК на Савет міністраў і Міністэрства фінансаў

Тры гады таму Беларускі Хэльсынскі камітэт абклалі падаткам на замежную дапамогу паводле праграмы ТАСІС. Між тым, раней з гэтай дапамогі падатак ня бралі. Улада патлумачыла новаўвядзеньне зьменамі ў закон аб падаткаабкладаньні, якія ўнёс парлямэнт.

04.10.2007 Дэмакратычныя актывісты пакараныя штрафам у памеры 2 базавыя велічыні

Сёньня адбыўся працяг судоў над актывістамі моладзі БНФ, якія былі затрыманы падчас летніка ў Косава 17-19 жніўня. Актывістаў Паўла Краўчанку і Сяржука Клюева суды пакаралі штрафам па 2 базавыя велічыні. Гэта першыя з шаснаццаці судоў над моладзьзю БНФ, якія адбыліся. Ранейшыя працэсы адкладаліся і пратаколы адпраўляліся на дапрацоўку.

04.10.2007 Азарку Насту ізноў аштрафавалі

Актывістка маладзёжнай дэмакратычнай апазіцыі Анастасія Азарка 3 кастрычніка аштрафавана судом Нясвіжскага раёна на 31 базавую велічыню (961 тысячу беларускіх рублёў). Суд прызнаў яе вінаватай у парушэнні артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі — дробным хуліганстве, учыненым 25 жніўня. Пра гэта БелаПАН паведаміў апазіцыйны палітык Павел Севярынец.

04.10.2007 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Паўла Севярынца

Павел Севярынец абскарджваў рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста, які прыгаварыў палітыка да 15 сутак арышту “за парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу года”.

01.10.2007 У Салігорску быў затрыманы Андрусь Тычына

30?га верасьня салігорскія маладафронтаўцы зладзілі пікет у падтрымку палітвязняў. Раней заявы на правядзеньне некалькіх пікетаў былі разгледжаныя салігорскім райвыканкамам з прадказальным вынікам: пікет забараніць, міліцыі забясьпечыць кантроль грамадскага парадку. З самае раніцы супрацоўнікі праваахоўных органаў "палявалі" на маладзёвых актывiстаў Салігорску.

01.10.2007 Новыя пакараньні ў Гародні: Юры Істомін - 5 сутак, Андрэй Янушкевіч - штраф 3 базавыя велічыні.

У Гародні працягваецца “дзікае паляванне” на грамадска-палітычных актывістаў. Толькі ўчора пасля 5 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю Яўген Скрабутан, а сёння ў Ленінскім і Кастрычніцкім судах гораду адбыліся суды над актывістамі партыі АГП.

01.10.2007 У Салігоску адбыўся суд над Аляксандрам Цацурам

1 кастрычніка Салігорскі суд разглядаў адміністратыўную справу сябра аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальнікаў" Аляксандра Цацуры, абвінавачанага па арт. 23.34 КаАП у парушэньні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства альбо пікетаваньня.

28.09.2007 На 620 тысяч рублёў аштрафаваная берасьцейская актывістка Кацярына Бельская.

Суд палічыў яе ўдзельніцай несанкцыянаванага сходу. Нагадаем, 19 жніўня ў Берасьці адбылася прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”, удзельнікаў якой затрымала міліцыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства