Навіны на тэму: апазіцыя
12.06.2008 Міліцыянты зьбівалі моладзевых актывістаў
Падчас музычнага фэсту “Beatles назаўсёды”, што праходзіў у суботу ў Лагойску, некалькі маладых людзей узьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі. Празь некалькі хвілін разьюшаны АМАП уварваўся ў натоўп за нацыянальнымі сьцягамі, зьбіваючы пры гэтым юнакоў, сярод якіх быў актывіст Менскага Маладога Фронту Вадзім Ханяўка.
12.06.2008 Іван Шыла: Ніхто з маіх настаўнікаў не прагаласаваў за выключэньне
11 чэрвеня восем юнакоў і дзяўчат зладзілі акцыю салідарнасьці з Іванам Шылам. Маладзёны выйшлі да Міністэрства адукацыі з расьцяжкай «Школа для ўсіх». Так яны прастаялі каля пятнаццаці хвілін, а пасьля перадалі ў ведамства зварот у падтрымку хлопца. Літаральна за паўгадзіны да акцыі Іван Шыла адказаў на пытаньні «Нашай Нівы».
12.06.2008 Ваенкаматы атакуюць моладзевых актывістаў
У розных рэгіёнах Беларусі ў ваенныя камісарыяты пачалі актыўна выклікаць актывістаў розных дэмакратычных моладзевых арганізацыяў для праходжаньня мэдычных камісіяў з наступнай адпраўкаю ў войска. Не пасьпела сьціхнуць гісторыя з гвалтоўным прыводам у ваенкамат Савецкага раёну Менску актывіста “Моладзі БНФ” Франака Вячоркі, як у іншых рэгіёнах пачалі адбывацца аналагічныя рэчы.
12.06.2008 У Полацку затрыманыя актывісты "Маладога Фронту"
11 чэрвеня ў Полацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі і даставілі ў мясцовы РАУС пяцёх актывістаў Маладога Фронту: Кацярыну Салаўёву, Алеся Круткіна, Мікалая Дземідзенку, Сяржука Каралёнка, Алеся Хаберава. Маладафронтаўцы разгарнулі расьцяжку "STOP-ДЫКТАТУРА" насупраць Полацкага выканкаму.
11.06.2008 Наста Азарка аштрафаваная на 50 базавых велічыняў
Сёньня адбылося паседжаньне адміністратыўнай камісіі Несьвіжскага райвыканкаму, на якой былі разгледжаныя два адміністратыўныя пратаколы, складзеныя міліцыянтамі на мясцовую актывістку Насту Азарку за налепкі. Камісія прызнала яе віноўнай у правапарушэньнях па арт. 21.14 КаАП РБ ( "Парушэньне правілаў утрыманьня населеных пункатаў") і вынесла максімальнае пакараньне, прадугледжанае заканадаўствам: штраф у памеры 25 базавых велічыняў па кожнай справе. Такім чынам, агульная сума штрафу складае 50 базавых велічыняў, што роўна 1 мільёну 750 тысяч рублёў (820 даляраў).
10.06.2008 За погляды выпускніка пазбавілі чырвонага дыплома
Актывіста “Маладога фронту” Змітра Сакалова, лепшага выпускніка Полацкага ліцэю, пазбавілі чырвонага дыплома з-за ягоных палітычных перакананьняў. Пасля суду за акцыю з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!" на галоўнай плошчы горада, Полацкі ліцэй наведалі супрацоўнікі КДБ, паведамляе прэс-служба МФ.
06.06.2008 Франка Вячорку пад канвоем адвезьлі ў ваенкамат
Франак Вячорка паведаміў “Свабодзе”, што яго затрымалі міліцыянты, як толькі ён выйшаў з пад'езду свайго дома. Яны ўручылі яму позву ў ваенкамат і на відэакамэру здымалі, як Франак падпісвае дакумэнт.
05.06.2008 Грамадзкасьць патрабуе аднаўленьня Івана Шылы ў школе
Вядомыя беларускія грамадзкія і культурныя дзеячы, а таксама апазыцыйныя палітыкі падпісаліся пад зваротам, які будзе накіраваны міністру адукацыі Уладзімеру Радзькову, старшыні адзьдзела адукацыі Салігорскага выканаўчага камітэту Рымашэўскаму А.Б і намесьніцам дырэктара сярэдняй школы № 4 г. Салігорска Кашталян В. М і Янкоўскай І. В., дзе навучаўся Іван Шыла.
04.06.2008 "Дырэктар школы звольнілася на знак пратэсту"
У Салігорску аказваецца беспрэцедэнтны ціск на моладзевага лідэра Івана Шылу, якому ўлады не дазволілі здаць апошні іспыт адлічылі са школы. Не выдаваць юнаку атэстат загадалі чыноўнікі мясцовага гарвыканкаму і з менскай вобласьці. Дырэктар школы звольнілася на знак пратэсту, а яе намесьніцу звольнілі за кепскую выхаваўчую працу.
04.06.2008 Івана Шылу выкінулі са школы
3 чэрвеня намесьнік старшыні незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту» Іван Шыла быў выключаны з салігорскай сярэдняй школы №4. Прычым, адбылося гэта за дзень да апошняга іспыту, які Іван мусіў здаваць у сераду.
03.06.2008 Аб'яднаныя дэмсілы сфармавалі спіс для акруговых выбарчых камісій
Аб'яднаныя дэкратычныя сілы сфармавалі спіс асобаў, якіх яны прануюць уключыць у акруговыя выбарчыя камісіі. У яго ўвайшлі такія вядомыя дзеячы, як спікеры Вярхоўнага Савета Станіславаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб, былыя міністры Аляксандр Сасноў і Павел Казлоўскі, а таксама былыя дэпутаты, старшыні гарсаветаў і г.д.
03.06.2008 Лідэра "Маладога Фронту" з Салігорску Івана Шылу выключаюць са школы
Сёньня, перад апошнім выпускным іспытам, спрабуюць выключыць са школы намесьніка старшыні Маладога Фронту Івана Шылу.
02.06.2008 Штрафы маладафронтаўцам Салаўёвай і Круткіну прызнаныя супрацьзаконнымі
Як даведалася кіраўніца Полацкай філіі Маладога Фронту Кацярына Салаўёва, ёй і моладзеваму актывісту Алесю Круткіну ня прыйдзецца аплочваць штрафы ў 30 базавых велічынь, якімі іх пакаралі 20 траўня ў Вушачах за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.
29.05.2008 Супрацоўнікі КДБ забралі ў сябра Партыі БНФ грошы
28 траўня ў Менску супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы старшыня брэсцкай абласной суполкі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі. Актывіста даставілі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў.
28.05.2008 Намесьніку Мілінкевіча закідаюць злачынствы, здзейсьненыя... у 6 гадоў
Намесніка кіраўніка Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча падазраюць у злачынствах, здзейсненых, калі палітыку было 6 год. У 2007 годзе ў сакавіку напярэдадні веснавых акцый пратэсту на хатні адрас Юрася Губарэвіча ў Белаазёрск завіталі супрацоўнікі міліцыі. Па словах маці палітыка, нечаканыя госці хацелі ўзяць тлумачэнні па справе серыйных згвалтаванняў у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.