Навіны на тэму: апазіцыя
15.08.2008 Сфармаваныя камісіі ўсіх узроўняў
Завяршылася фармаванне выбарчых камісій. Апошнімі былі сфармаваныя участковыя камісіі - дзе і падлічваюць выбарчыя бюлетэні, або, як лічыць апазіцыя, тут знаходзіцца першы этап фальсіфікацыі выбараў.
14.08.2008 Баранавічы: “Колькі ж трэба здаць сліны і адбіткаў пальцаў?”
“Колькі ж трэба здаць сліны і адбіткаў пальцаў супрацоўнікам міліцыі, каб яны пакінулі цябе ў спакоі?” – разважае жыхар Баранавіч Віктар Мезяк. У першы раз з такім патрабаваннем да грамадскага актывіста, сябра Сойма Партыі БНФ, звярнуўся ўчастковы. Віктар, як законапаслухмяны грамадзянін, здаў сліну і зрабіў адбіткі пальцаў. Але тут зноў пачаліся тэлефанаванні ад нейкіх людзей, якія прадстаўляліся следчымі. Ім таксама трэба была сліна і адбіткі. “Кожнаму прыходзіцца тлумачыць, што я ўсё здаў, – гаворыць Віктар. – Складваецца ўражанне, што гэта мэтанакіраваная акцыя, каб чалавек не адчуваў сябе спакойна”. Апошняе такое тэлефанаванне Мезяку было 12 жніўня ў 23.00.
12.08.2008 У пракуратуру накіраваная справа на маладафронтаўца
На актывіста Салігорскай філіі Маладога Фронту Ільлю Шылу заведзена праверка па факце зьбіцьця супрацоўніка міліцыі падчас маладафронтаўскай акцыі каля расейскай амбасады 11 жніўня.
08.08.2008 Ціск на актывістаў Партыі БНФ
Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ і адзінага сьпісу АДС па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе № 99 Юрась Карэтнікаў учора, 7 жніўня, падаў сьпіс зь 50 чалавек, якія зьяўляюцца сябрамі Партыі БНФ, у склад участковай камсіі Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 у Менску.
08.08.2008 Супрацоўнікі пажарнай службы забаранілі вешаць карціны ў сядзібе Партыі БНФ
8 жніўня ў сядзібу Партыі БНФ прыйшлі з праверкаю супрацоўнікі пажарнай службы Савецкага раёну. Пасьля праверкі памяшканьняў яны прад'явілі шэраг заўваг сакратарам Управы Партыі БНФ.
08.08.2008 Паўла Кур’яновіча арыштавалі на 15 сутак
Актывіста кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Паўла Кур’яновіча арыштавалі ў судзе Маскоўскага раёну на 15 сутак. Паўла затрымалі ўчора ўвечары разам з шасьцю актывістамі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” падчас штурму офісу моладзевай арганізацыі.
08.08.2008 На Акрэсьціна - трое маладзёнаў
У ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна знаходзяцца лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Зьміцер Дашкевіч і ягоны намесьнік Артур Фінькевіч, а таксама актывіст “Эўрапейскай Беларусі” Павал Кур’яновіч.
07.08.2008 Дашкевіч: Мы будзем узьдзейнічаць на ўладу юрыдычнымі мэханізмамі
“Малады Фронт” будзе дабівацца легалізацыі сваёй дзейнасьці выключна цывільным шляхам. Пра гэта БелПА заявіў старшыня арганізацыі Зьміцер Дашкевіч, камэнтуючы намер судзіцца зь Менскім гарвыканкамам, які адмаўляецца спрыяць маладафронтаўцам у магчымасьці правядзеньня ўстаноўчага зьезду найбуйнейшай апазыцыйнай моладзевай арганізацыі краіны на тэрыторыі беларускае сталіцы.
06.08.2008 Не дае спакою партыйны сьцяг
Камунальныя службы Савецкага раёну Менску запатрабавалі ад Партыі БНФ зьняць з фасаду будынку, дзе разьмяшчаецца партыйны офіс, бел-чырвона-белы сьцяг. У адваротным выпадку з Партыяй БНФ можа быць разарваная дамова аб арэндзе памяшканьня. Кіраўніцтва БНФ лічыць, што патрабаваньне камунальнікаў парушае артыкул 21 «Закону аб палітычных партыях», у адпаведнасьці зь якім партыя мае права прапагандаваць свае ідэі.
05.08.2008 Пачаўся разгляд скаргі па адмове ў рэгістрацыі ПАГА "Рух "За Свабоду"
Міністэрства юстыцыі на судзе па справе грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” настойвае на тым, што большасць заяўнікаў займаюцца палітычнай дзейнасцю, удзельнічаюць у массавых акцыях, даюць каментары палітычным падзеям, і таму, калі арганізацыю зарэгіструюць, то мэты яе хутчэй за ўсё не будуць адпавядаць пазначаным у статуце.
05.08.2008 Малады Фронт падае у суд на Менгарвыканкам
Менгарвыканкам адмовіў Маладому Фронту ў правядзеньні рэгістрацыйнага Зьезду на плошчы Каліноўскага і не прапанаваў іншага месца ці памяшканьня для яго правядзеньня.
05.08.2008 Дашкевіча і Фінькевіча выклікаюць у Менгарвыканкам
Лідэраў Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча выклікалі ў Менгарвыканкам з нагоды заявы на правядзеньне рэгістрацыйнага Зьезду Маладога Фронту на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкая плошча).
05.08.2008 А.Янукевіча выклікаюць ў міліцыю па справе 3 ліпеня
Супрацоўнік КДБ Юры Салаўёў патэлефанаваў намесніку старшыні Партыі БНФ, кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ і спісу АДС Аляксею Янукевічу і запрасіў на размову ў сувязі з выбухам у Мінску 3 ліпеня.
01.08.2008 Супрацоўнікі КДБ дапытваюць пра выбух у Менску былога намесьніка старшыні Смаргонскай Моладзі БНФ
31 ліпеня былога намесьніка старшыні Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ, Жаромскага Вадзіма, забралі з працы і адвезьлі ў аддзел Смаргонскага КДБ, дзе пад пратаколам узялі тлумачэньне адносна тэракту 3 ліпеня, а пасьля ўзялі адбіткі пальцаў у будынку міліцыі.
01.08.2008 Арыштаваны адзін з лідэраў Асіповіцкага Маладога Фронту Арцем Дубскі.
Арцем паспеў патэлефанаваць падчас затрыманьня намесьніку старшыні Маладога Фронту Артуру Фінькевічу і паведаміць, што супрацоўнікі міліцыі прыехалі да яго з кайданкамі і вязуць у РАУС. Міліцыянты паведамілі Арцему, што ен затрыманы па падазрэнні ў зьдзяйсненьні злачынства, прадугледжанага артыкулам 216 Крымінальнага кодэксу (“Причинение имущественного ущерба без признаков хищения”) , які прадугледжвае пакараньне ад штрафу да пазбаўленьня волі тэрмінам да трох гадоў.