Навіны на тэму: апазіцыя
23.10.2008 А.Мілінкевіч пойдзе ў Мінюст чацьвёрты раз
У Магілёве сёньня адбыўся чарговы ўстаноўчы сход грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За свабоду”.
22.10.2008 Ці адновяць Івана Шылу ў школе?
31 кастрычніка ў Салігорскім раённым судзе будзе разглядацца справа аб выключэньні маладафронтаўца Івана Шылы са школы.
17.10.2008 Беларускаму народнаму фронту не далі памяшканьняў для сьвяткаваньня юбілею
Беларускаму народнаму фронту “Адраджэньне”, які 19-га кастрычніка сьвяткуе 20-годдзе свайго стварэньня, уладамі адмоўлена ў прадастаўленьні вялікіх памяшканьняў у Менску для правядзеньня юбілейных урачыстасьцяў.
17.10.2008 Маладафронтавец Дубскі папрасіў прытулку ва Ўкраіне
Фігурант «Працэсу чатырнаццаці» Арцём Дубскі папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне. Супраць хлопца была заведзеная крымінальная справа артыкуле 415 УК РБ (Ухіленьне ад адбываньня пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі). Такая самая справа летась была заведзеная супраць Артура Фінькевіча, тады маладзён атрымаў паўтара году зьняволеньня.
16.10.2008 Апазыцыя будзе змагацца за новы Выбарчы кодэкс
15 лістапада прэзыдыюм Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі разгледзеў плян дзеяньняў на бліжэйшы час.
15.10.2008 Франака Вячорку адпраўляюць у войска
Лідэр арганізацыі “Моладзь БНФ” Франак Вячорка прызнаны годным да службы ў войску. Але ён лічыць, што гэтае рашэнне было прынятым “па палітычных матывах”.
10.10.2008 Прэзідыум палітсавета АДС даў ацэнку мінулай выбарчай кампаніі
Прэзідыум палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл на сваім пасяджэнні 9 кастрычніка падвёў вынікі мінулых парламенцкіх выбараў і даў ацэнку выбарчай кампаніі з боку калектыўнай сструктуры апазіцыі.
09.10.2008 У Еўрапарламенце прайшлі дэбаты па сітуацыі ў Беларусі
Дэпутаты заявілі, што что «парламенцкія выбары» ў краіне былі несвабоднымі і недэмакратычнымі і выказаліся за супрацоўніцтва з апазіцыяй у пытаньнях дэмакратызацыі Беларусі. Па выніках абмеркаваньня сёньня быдзе прынятая адпаведная рэзалюцыя.
08.10.2008 Франка Вячорку прымусова паклалі ў вайсковы шпіталь
Як толькі ён увайшоў у кабінэт, у яго забралі ўсе рэчы, пераапранулі яго ў вайсковую форму і паклалі ў шпіталь у аддзяленьне траўматалёгіі на абсьледаваньне.
07.10.2008 У Беларусь прыбывае кіраўнік АБСЭ
Сёньня ў Менск зь візытам прыбывае дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Фінляндыі Аляксандр Стуб. Ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
03.10.2008 На чым зараз павiнны сканцэнтравацца дэмакратычныя сiлы?
Вынiкi выбараў у Палату прадстаўнiкоў вядомыя. Самыя актуальныя пытаннi як заўжды: "Хто вiнаваты?" i "Што рабiць?" Iх задаюць адзiн аднаму як простыя людзi, якiя адчуваюць сябе падманутымi, так i палiтыкi. Мы вырашылi пацiкавiцца менавiта ў былых кандыдатаў: «На чым зараз павiнны сканцэнтравацца дэмакратычныя сiлы: на патрабаванні правядзення паўторных выбараў, на прэзiдэнцкай кампанii 2011 года альбо на байкоце ўсiх будучых выбарчых кампанiй у Беларусi?»
01.10.2008 Салігорскія маладафронтаўцы пакараныя за антываенны пікет
Камісія па справах непаўналетніх вынесла папярэджаньне 16-ці гадоваму ўдзельніку акцыі каля расейскай амбасады 11 жніўня Ільлю Шылу і пакарала штрафам у 875 тыс. бел. руб (415 даляраў) ягонага брата Івана. Раней за удзел у мірнай акцыі супраць расейскага вайсковага ўварваньня былі пакараны актывісты Маладога Фронту Людзьвіся Атакулава і Андрусь Тычына.
26.09.2008 Адзін з лідэраў маладзёжнага крыла Партыі БНФ Франак Вячорка адпраўлены ў ваенны шпіталь
Такое рашэнне 26 верасня прыняла Мінская абласная ваенная медыцынская камісія. Ф.Вячорка паведаміў БелаПАН, што не выключае свайго хуткага накіравання на тэрміновую вайсковую службу.
26.09.2008 Маладафронтаўцаў масава выклікалі ў пракуратуру
На 26 верасня актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” масава выклікалі “на прафілактычныя гутаркі” ў пракуратуру. Позвы напярэдадні разносілі ўчастковыя інспектары.
26.09.2008 Франака Вячорку зноў выклікалі ў ваенкамат
Франак Вячорка цяпер знаходзіцца ў абласной вайсковай мэдычнай камісіі.