Навіны на тэму: апазіцыя

16.02.2009 Ператрусы да дня Сьвятога Валянціна

14 лютага людзі ў цывільным ўварваліся ў менскую кватэру, у якой знаходзяцца актывісты “Маладога фронту” Мікола Дземідзенка, Валер Мацкевіч і Вадзім Ханяўка. У кватэры ўсчалі ператрус, які трываў да 15:30.

Затрыманыя “маладафронтаўцы” Дашкевіч і Дземідзенка

13.02.2009 Затрыманыя “маладафронтаўцы” Дашкевіч і Дземідзенка

Вечарам 12 лютага ў Мінску затрыманы лідэр зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Дзмітрый Дашкевіч.

Малады Фронт падае ў суд на Менгарвыканкам

12.02.2009 Малады Фронт падае ў суд на Менгарвыканкам

Малады Фронт падае скаргу ў суд на Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, якія пратэрмінаваў адказ на заяву аб правядзеньні сьвяточнага шэсьця і канцэрта 14 лютага.

Франак Вячорка падпісаў форму сакрэтнасьці

12.02.2009 Франак Вячорка падпісаў форму сакрэтнасьці

Лідэр моладзі БНФ Франак Вячорка падпісаў так званую форму допуску сакрэтнасьці № 3, згодна зь якой спэцслужбы могуць бесьперашкодна ўмешвацца ў ягонае прыватнае жыцьцё, а таксама ягоных сваякоў.

Дзень святога Валянціна пакуль не дазволілі

11.02.2009 Дзень святога Валянціна пакуль не дазволілі

Менгарвыканкам пакуль не даў адказу на просьбу актывістаў Маладога Фронту аб правядзенні шэсця ў Дзень святога Валянціна. Між тым моладзевыя актывісты гавораць, што намераны праводзіць святочную імпрэзу і без дазволу гарадскіх уладаў.

Салігорская пракуратура адмовіла студэнту ў разглядзе скаргі на дырэктара тэхнікума

10.02.2009 Салігорская пракуратура адмовіла студэнту ў разглядзе скаргі на дырэктара тэхнікума

Студэнт Салігорскага эканамічнага тэхнікума Ілля Кавалей атрымаў адказ з Салігорскай пракуратуры, куды ён скардзіўся на супрацьпраўныя дзеянні кіраўніка сваёй навучальнай установы.

Іван Шыла: “Буду абскарджваць незаконнае рашэньне аб прызыве ў міжнародных інстанцыях”

10.02.2009 Іван Шыла: “Буду абскарджваць незаконнае рашэньне аб прызыве ў міжнародных інстанцыях”

Нягледзячы на прыняцьцё вайсковай прысягі, што прайшло 7 лютага ў вайсковых частках у Жодзіна і вёсцы Межыцы ў Лепельскім раёне, маладафронтаўцы Зьміцер Хведарук і Іван Шыла не зьбіраюцца складваць рукі, а будуць намагацца прызнаньня іх прызыву ў войска незаконным і ануляваньня рашэньняў аб прызыве праз суд.

10.02.2009 Газэты не зьбіраюцца друкаваць зварот Партыі БНФ

Напрыканцы студзеня Партыя БНФ накіравала звароты ў беларускія газэты з просьбаю апублікаваць прынятую на апошнім Сойме Партыі пазыцыю “Пра крызыснае становішча ў беларускай эканоміцы”. Такія звароты былі накіраваныя ў выданьні “Беларусь сегодня”, “Рэспубліка”, “Звязда”, “Народная газета”, “Вечерний Минск” і рэгіянальныя газэты.

06.02.2009 Заява Зьмітра Жалезьнічэнкі з нагоды зьняволеньне Франака Вячоркі, Івана Шылы і Зьмітра Хведарука

Я, Жалезьнічэнка Зьміцер, сябра Партыі БНФ, ад 25 студзеня 2008 году вайсковец тэрміновай службы, выказваю словы падтрымкі гвалтоўна забраным у войска ў студзені 2009 году Франаку Вячорку, Івану Шылу, Зьмітру Хведаруку, іх сем'ям ды блізкім людзям.

06.02.2009 Ваенком: Хведарука забралі незаконна, але такі быў загад

31 студзеня сябра Маладога Фронту Зьмітра Хведарука адправілі праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў Жодзіна. Зараз бацькі, якія дагэтуль на маюць на рухах вынікаў медычнага агляду Зьмітра, і супрацоўнікіі каледжа, дзе навучаецца маладафронтавец, зьбіраюць дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, што Зьміцер Хведарук адпраўлены ў войска незаконна.

05.02.2009 Затрыманыя 5 актывістаў “Эўрапейскай Беларусі”

Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” сёньня былі затрыманыя міліцыяй у менскай кватэры, якую наймае Павал Юхневіч. Зараз яны знаходзяцца ў Першамайскім РУУС Менска, паведаміў Свабодзе прадстаўнік “Эўрапейскай Беларусі” Аляксандар Атрошчанкаў.

05.02.2009 Абласны суд адмяніў рашэнне раённага

5 лютага ў Берасці калегія па грамадзянскіх справах абласнога суда пад старшынствам Алены Хацько разгледзела скаргу актывісткі руху "За Свабоду" Жаны Абрамавай адносна высялення з кватэры яе сям’і. Суд адмяніў рашэнне Берасцейскага суда Маскоўскага раёна за 25 лістапада і накіраваў справу на новае даследванне.

03.02.2009 Берасцейская апазіцыя падвяргаецца дыскрымінацыі

Да такой высновы прыйшоў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк, калі атрымаў адказ з Берасцейскага гарвыканкама на свой запыт пра мерапрыемствы, што праходзілі не на стадыёне “Лакаматыў”, на якія гарвыканкам даваў дазвол.

03.02.2009 Берасцейскі абласны суд разгледзіць скаргу Жаны Абрамавай

5 лютага ў Берасцейскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі актывісткі руху “За Свабоду” Жаны Абрамавай і яе сям’і па пастанове, вынесенай 25 лістапада 2008 года судом Маскоўскага раёна Берасця, аб яе высяленні з кватэры па вуліцы Кірава 107.

«Нацыянальны Альянс» узгадвае Івана Шылу, Зміцера Хведарука, Франака Вячорку

02.02.2009 «Нацыянальны Альянс» узгадвае Івана Шылу, Зміцера Хведарука, Франака Вячорку

Рада усеўкраінскай моладзевай арганізацыі «Нацыянальны Альянс» распаўсюдзіла адмысловую заяву наконт сітуацыі ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства