Навіны на тэму: апазіцыя
09.04.2009 Актывіста Руху не прымаюць на працу
Актывіста Руху “За Свабоду” з Чашнікаў Аляксея Александровіча не прымаюць на працу ні на адно з прадпрыемстваў горада.
09.04.2009 Пракуратура адмовіла ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце зьбіцьця ўдзельнікаў Акцыі Любові.
Пракуратура Савецкага раёна г. Менска дала адмоўны адказ на супольную заяву маладафронтаўцаў Зьмітра Дашкевіча, Паўла Кур'яновіча, Вадзіма Ханяўкі і Міколы Дземідзенкі аб узбуджэньня крымінальнай справы за жорсткае зьбіцьцё міліцыянтамі ўдзельнікаў шэсьця на Дзень Любові.
06.04.2009 15 красавіка адбудзецца суд па скарзе Змітра Хведарука
Прызначана дата суду па скарзе маладафронтаўца-"палітвайскоўца" Зьмітра Хведарука на незаконныя дзеяньні прызыўной і медычных камісій.
06.04.2009 За нацыянальны сцяг у Кобрыне затрымалі моладзевага актывіста
У Кобрыне міліцыянты затрымалі мясцовага актывіста «Маладога Фронту» Андруся Верам'юка за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга.
31.03.2009 У актывісткі БХД абяцалі забраць дзяцей, калі не выйдзе з партыі
Актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Мёраў на Віцебшчыне Таццяна Кліменцьева і Казімір Варонька, былі вымушаныя напісаць заяву на выхад з партыі. Мясцовыя чыноўнікі папярэдзілі іх – калі не пакінеце шэрагі апазіцыйнай арганізацыі, то страціце працу. Пры гэтым спадарыні Кліменцьевай яшчэ і прыгразілі, што ў яе забяруць прыёмных дзяцей.
31.03.2009 Івану Шылу не даюць атрымаць атэстат
Івану Шылу адмовілі ў магчымасьці даздаць школьны іспыт. Пра гэта паведамілі бацьку маладафронтаўца Ўладзімеру Шылу у Генэральным штабе узброеных сілаў Беларусі і вайсковай часткі, дзе сын праходзіць службу.
30.03.2009 Шылу вінавацяць у дыскрэдытацыі войска
Франак Вячорка, Зьміцер Хведарук і Іван Шыла, якіх гвалтоўна без адпаведнага мэдычнага абсьледаваньня забралі ў войска, маюць праблемы са здароўем. Франак і Іван сталі героямі абразьлівых фэльетонаў адразу ў двух выданьнях — “Советская Белоруссія” і “Белорусская военная газета”. Тым часам камандаваньне вайсковай часткі пагражае Івану Шылу крымінальнай справай за абразу войска. Падставай сталі публікацыі ў інтэрнэце пра вайсковыя будні.
27.03.2009 Актывіста БХД затрымалі за распаўсюд бюлетэняў
Супрацоўнікі Гарадзенскай міліцыі затрымалі актывіста партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Міколу Баўсюка, які распаўсюджваў сярод жыхароў горада інфармацыйныя бюлетэні.
26.03.2009 Палажанку і Карнова вывезлі ўчора ў Тарасава
Лідэраў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" Анастасію Палажанку і Дзяніса Карнова супрацоўнікі спецслужбаў вывезлі пад Мінск, у раён вёскі Тарасава. Як паведаміла БелаПАН Палажанка, яны з Карновым былі затрыманы прыкладна ў 17.00 каля станцыі метро "Каменная горка" ў Мінску. "Нас сілай закінулі ў машыну, адабралі мабільныя тэлефоны, насунулі на вочы шапкі і павезлі ў Гродзенскім напрамку.
25.03.2009 КДБ пагражае салігорскай актывістцы
Супрацоўнікі КДБ наведалі салігорскую школу № 10. Яны цікавіліся пасьпяховасьцю вучаніцы 11 клясы Крысьціны Самойлавай.
24.03.2009 Пра што новы Закон аб моладзевай палітыцы?
Сухі закон да 21 году, вайскова‑спартыўныя летнікі і, як варыянт, новае Міністэрства па справах моладзі — менавіта такія абнаўленні збіраюцца унесці народныя абраннікі на чарговай сесіі парламенту ў Закон «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі». Піша лідэр Моладзі АГП Міхась Пашкевіч.
24.03.2009 Ідэолагі распачалі татальную кампанію ціску на заснавальнікаў партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”
Чарговая навіна прыйшла з Магілёву – на мясцовым аўтазаводзе актывістцы БХД прапанавалі адазваць свой подпіс, каб не страціць працу. Як паведаміла прэсавай службе “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” Кіра Чук, намеснік дырэктара па ідэалогіі Магілёўскага аўтамабільнага завода імя Кірава загадаў ёй пісаць тлумачальную наконт удзелу жанчыны ва Ўстаноўчым з’ездзе БХД.
20.03.2009 Сталічныя медыкі не лічаць патрэбным абследваць вайскоўца-апазіцыянера
Пінскі актывіст Руху "За Свабоду" быў накіраваны на абследаванне ў Мінск, аднак сталічныя вайсковыя медыкі праводзіць дасканальнае абследаванне не лічаць патрэбным.
20.03.2009 Актывістаў палохаюць выключэньнем са школы
Салігорскаму маладафронтаўцу Андрусю Тычыне пагражаюць выключэньнем са школы. На днях маладзёна выклікалі ў гарвыканкам на "прафіляктычную" гутарку да намесьніцы кіраўніка аддзела адукацыі Алы Бародзіч.
12.03.2009 Дашкевіча, Кур’яновіча і Дземідзенку выклікаюць у міліцыю
Лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча, а таксама актывістаў Паўла Кур’яновіча і Міколу Дземідзенку выклікаюць у аддзел крымінальнага вышуку Савецкага раёна Менску.