Навіны на тэму: апазіцыя
08.06.2009 Яўгена Скрабца выпусцілі са шпіталя
У пятніцу ўвечары берасьцейскага маладафронтаўца Яўгена Скрабца адпусьцілі са шпіталя. Нагадаем, некалькі дзён назад міліцыянты і супрацоўнікі ваенкамата ля пад'езду затрымалі Яўгена Скрабца і гвалтам адвезьлі ў вабласны шпіталь на абсьледваньне.
08.06.2009 Разгляд адміністратыўнай справы Дубскага - 10 чэрвеня
Справу Арцёма Дубскага, якога абвінавацілі ў нанясеньні надпісаў “Свабоду Аўтуховічу!”, будзе разглядаць адміністратыўная камісія.
Разгляд адміністратыўнага пратаколу прызначаны на 9:30 10 чэрвеня.
04.06.2009 Маладафронтаўцы - за правы беларускамоўных карыстальнікаў мабільнай сувязі
4 чэрвеня актывісты Маладога Фронту паўторна зьвярнуліся да кіраўніцтва кампаніі мабільнай сувязі "Velcom" з просьбаю перакласьці інтэрфэйс апэратара на беларускую мову, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
04.06.2009 Суд у справе Івана Шылы адбыўся безь яго
Салігорскі суд разгледзеў пазоў маладафронтаўца Івана Шылы да вайскоўцаў. Іван намагаецца, каб суд прызнаў дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас гвалтоўнага вайсковага прызыву незаконнымі. Камандаваньне часткі пад Лепелем, дзе служыць маладафронтавец, не адпусьціла Івана на суд. Нягледзячы на хадайніцтва бацькі і адваката хлопца, суд палічыў магчымым разглядаць пазоў без Івана.
04.06.2009 Моладзевыя актывісты ізноў пад прыцэлам вайскоўцаў
Сёння, 4 чэрвеня, актывіста Берасьцейскага Маладога Фронту Яўгена Скрабца затрымалі ля пад'езду супрацоўнікі ваенкамата і міліцыі.
04.06.2009 Сьледства ў справе Дубскага падоўжылі на няпэўны тэрмін
Актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі даведаўся 3 чэрвеня, што сьледчы падоўжыў тэрмін сьледзтва на нявызначаны тэрмін. Арцёма, фігуранта “справы 14-ці”, абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня.
03.06.2009 Ваўкавыск: удзельнікаў ланцугу неабыякавых людзей выклікаюць у суд
Восем сябраў АГП з Горадні і Ваўкавыску былі затрыманыя 16 траўня за тое, што арганізавалі насупраць цэнтральнага рынку ў Ваўкавыску ланцуг неабыякавых людзей і трымалі ў руках партрэты Мікалая Аўтуховіча. Суд прызначаны на 8 чэрвеня.
02.06.2009 Івана Шылу не адпускаюць на суд
Камандзір вайсковай брыгады Ігар Пільневіч паведаміў бацьку Івана Шылы, што не адпусьціць хлопца на суд у Салігорск, 4 чэрвеня.
01.06.2009 У Менску за расцяжку супраць абортаў затрыманыя актывісты БХД
Актывісты маладзёвай фракцыі “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” Любоў Каменева, Ірына Губская і Зміцер Тамковіч былі затрыманыя супрацоўнікамі службы бяспекі прэзідэнта, а потым перададзеныя нараду міліцыі. Маладыя хрысьціянскія дэмакраты хацелі нагадаць мінчанам пра тое, што сёння адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, і прыцягнуць увагу да праблемы абортаў у Беларусі.
01.06.2009 Затрыманні актывістаў “Маладой Беларусі”
31 траўня супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску затрымалі актывістаў руху "Маладая Беларусь" Паўла Несьцяровіча і Ільлю Шчарбінскага.
29.05.2009 Пасьля розгласу ў СМІ Пятра Рузава аднавілі ва ўніверсітэце
Актывіста Баранавіцкай філіі Маладога Фронту Пятра Рузава, якога ўчора адлічылі з 1 курсу Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, аднавілі на вучобе.
28.05.2009 Маладафронтаўца адлічылі з універсітэту за графіці "Свабоду Аўтуховічу!"
Сёньня маладафронтавец, студэнт-першакурсьнік Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта Пётр Рузаў даведаўся аб сваім выключэньні.
27.05.2009 Пяць пратаколаў аб правапарушэньні за адну акцыю
26 траўня у Цэнтральным РАУСе Гомеля быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні на яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі памяці зьніклага генерала Захаранкі. Дэмакратычнага актывіста і праваабаронцу Анатоля Паплаўнага выклікалі позваю ў міліцыю пасьля таго, як актывіст адмівіўся ўпусціць супрацоўніка міліцыі ў дом.
27.05.2009 Яшчэ адзін штраф за "Школу для ўсіх"
Непаўнагадовага салігорскага маладафронтаўца Ільлю Шылу адміністратыўная камісія салігорскага райвыканкаму аштрафавала на 50 базавых велічынь (1 млн. 750 тыс. рублей) за пікет, у якім ён не прымаў удзел. Рашэньне камісіі было прынята без удзелу маладафронтаўца.
26.05.2009 Артуру Фінькевічу пагражаюць фізічнай расправай
Сёння моладзевы лідар Артур Фінькевіч накіраваў у пракуратуру Заводскага раёну Менску заяву з просьбай правесці праверку, устанавіць і прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія тэлефанавалі і пагражалі яму фізічнай расправай.