Навіны на тэму: апазіцыя

Жлобін: пракуратура апратэставала апраўдальны прысуд сябру “Справядлівага свету”

05.08.2013 Жлобін: пракуратура апратэставала апраўдальны прысуд сябру “Справядлівага свету”

Пракуратура Жлобінскага раёна накіравала пратэст у Гомельскі абласны суд на рашэнне Жлобінскага раённага суда апраўдаць сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага. Агулам суд над Яўгенам Басарэўскім цягнуўся з 2010 года.

Гомельскім левым забаранілі праводзіць пікет... з-за рэпетыцый ансамбляў

02.08.2013 Гомельскім левым забаранілі праводзіць пікет... з-за рэпетыцый ансамбляў

Адмовы на правядзенне масавых мерапрыемстваў у Гомелі робяцца ўсё больш абсурднымі (калі абсурд можна нечым вымераць). Так, прадстаўнікі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» планавалі 6 жніўня правесці пікет з мэтай прапаганды і данясення да насельніцтва ідэй партыі на адзінай дазволенай у горадзе пляцоўцы.

Патэнцыйны кандыдат задае пытанне ЦВК адносна “маральна-этычных прынцыпаў”

02.08.2013 Патэнцыйны кандыдат задае пытанне ЦВК адносна “маральна-этычных прынцыпаў”

Сябра грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” са Слуцку Аляксандр Солап звярнуўся з адкрытым лістом да старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай. Нагодай для ліста сталі набліжаючыюся выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Калінкавічы: актывіст АГП Дзяніс Рабянок патрабуе даць прававую адзнаку дзеянням міліцыі

31.07.2013 Калінкавічы: актывіст АГП Дзяніс Рабянок патрабуе даць прававую адзнаку дзеянням міліцыі

31 ліпеня актывіст АГП з Калінкавічаў Дзяніс Рабянок накіраваў заяву начальніку Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта з прапановай даць прававую адзнаку дзеянням міліцыянераў і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці. Скарга была напісана на супрацоўнікаў Калінкавіцкага РАУС, якія складалі адміністрацыйны пратакол на актывіста.

Магілёў: справа аб знявазе БСДП усё ж будзе разгледжана ў касацыйным парадку

30.07.2013 Магілёў: справа аб знявазе БСДП усё ж будзе разгледжана ў касацыйным парадку

29 ліпеня суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Андрэя Юрчанкі аднавіў тэрміны на касацыю рашэння Ленінскага раённага суда ад 31 траўня 2013 года з нагоды абароны дзелавой рэпутацыі БСДП, а таксама гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі сябра БСДП Мікалая Залознага.

Бабруйск: Вячаслаў Шэлег звязвае збіццё дачкі з уласнай палітычнай дзейнасцю

27.07.2013 Бабруйск: Вячаслаў Шэлег звязвае збіццё дачкі з уласнай палітычнай дзейнасцю

Бабруйскі сябра аргкамітэту партыі БХД, прадпрымальнік Вячаслаў Шэлег паведаміў, што 27 ліпеня раніцай знікла яго 16-гадовая дачка Наталля. Знайшлася яна толькі днём: зараз дзяўчына знаходзіцца ў бальніцы з сатрасеннем мозгу. Бабруйскія міліцыянты прыехалі на ранішні выклік Шэлега праз дзве гадзіны.

Скаргі на Салігорскі тэлеканал накіраваны ў пракуратуру, суд і ідэалагічны аддзел

27.07.2013 Скаргі на Салігорскі тэлеканал накіраваны ў пракуратуру, суд і ідэалагічны аддзел

Цяжбу з дзяржаўнымі тэлевізіёншычкамі актывіст вядзе з-за адмовы апошніх паставіць у эфіры ў сакавіку 2013 года віншаванні з 95-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі ды адказамі на свае звароты на рускай мове.

Маленькая перамога Мікалая Уласевіча ў судзе

27.07.2013 Маленькая перамога Мікалая Уласевіча ў судзе

У выніку трэцяга раўнду разгляду суд абавязаў Ашмянскую мытню вярнуць Уласевічу ягоныя дыктафон і два дыскі DVD. Што найбольш істотна – суд пастанавіў выплаціць коштам казны Рэспублікі Беларусь як вяртанне стратаў Уласевіча кошт канфіскаваных і знішчаных рэчаў, а таксама судовыя выдаткі, якія былі ў актывіста.

Па заяўках на пікеты 27 ліпеня ў Віцебску – тры адмовы

25.07.2013 Па заяўках на пікеты 27 ліпеня ў Віцебску – тры адмовы

Віцебскія актывісты Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў хацелі зладзіць на ўгодкі абвяшчэння дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі пікет салідарнасці з палітвязнямі. З Першамайскай раённай адміністрацыі ім даслалі адмову. Такія ж адмоўныя адказы атрымалі страшыня абласной рады Партыі БНФ Леанід Аўтухоў і сябар КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў.

Слонім: старшыня райвыканкама праігнараваў просьбу партыйцаў

25.07.2013 Слонім: старшыня райвыканкама праігнараваў просьбу партыйцаў

Кіраўнікі слонімскіх суполак партый “Справядлівы свет” (Сяргей Бузун), БНФ (Віктар Марчык), БХД (Іван Бедка), АГП (Сяргей Бялько) і Алесь Масюк ад “Руху за Свабоду” звярталіся да старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча з просьбай падтрымаць доктара Слонімскай ЦРБ Івана Шэгу ў ягоным жаданні працягваць працу.

У Магілёве плануецца мітынг супраць расійскіх авіябаз

25.07.2013 У Магілёве плануецца мітынг супраць расійскіх авіябаз

24 ліпеня старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзенне мітынга і шэсця супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскіх авіябаз.

У Віцебскім аблвыканкаме не вельмі хацелі размаўляць пра свабоду мірных сходаў

24.07.2013 У Віцебскім аблвыканкаме не вельмі хацелі размаўляць пра свабоду мірных сходаў

На прыём да намесніка старшыні аблвыанкаму Уладзіміра Цярэнцьева хацелі трапіць прадстаўнікі грамадскіх стрктур, якія прапануюць ініцыяваць "Народны рэфэрэндум". Пасля доўгіх спрэчак да чыноўніка прапусцілі толькі трох актывістаў. А прадметам размовы была немагчымасць атрымаць дазвол на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Актывіст БСДП абскарджвае дзеянні супрацоўнікаў Магілёўскай пракуратуры

23.07.2013 Актывіст БСДП абскарджвае дзеянні супрацоўнікаў Магілёўскай пракуратуры

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) незадаволены тым, што выкладзеныя ім факты карупцыі і злоўжыванняў службовым становішчам яго былым начальнікам інтэрнатаў “Магілёўаблсельбуда” Паўлам Шышовым, пакінуты без руху.

Жлобінскі раённы суд апраўдаў сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага

23.07.2013 Жлобінскі раённы суд апраўдаў сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага

Трохгадовая эпапея па справе Яўгена Басарэўскага скончылася: 19 ліпеня Жлобінскі райнны суд апраўдаў сябра партыі “Справядлівы свет”, а таксама ягоную былую калегу Валянціну Касцюкевіч, якія абвінавачваліся па артыкуле 424 Крымінальнага кодэкса (“злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі”).

Дзяржвыданне распавяло пра “палітсалдата” Міхаіла Мускага

22.07.2013 Дзяржвыданне распавяло пра “палітсалдата” Міхаіла Мускага

На інтэрнэт-сайце раённай газеты “Асіповіцкі край” 16 ліпеня з’явіўся артыкул Дзмітрыя Саўрыцкага “Белая варона” у камуфляжы”, у якім распавядаецца пра службу ў 36 дарожна-маставой брыгадзе актывіста “Маладога Фронта” Міхаіла Мускага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства