Навіны на тэму: апазіцыя

Жыхар Хоцімска спадзяецца, што ў МУС усё ж ёсць спецыялісты, здольныя выявіць інтэрнэт-паклёпнікаў

10.06.2014 Жыхар Хоцімска спадзяецца, што ў МУС усё ж ёсць спецыялісты, здольныя выявіць інтэрнэт-паклёпнікаў

“Я спадзяюся, што МУС Рэспублікі Беларусь мае магчымасці карыстацца больш высокатэхналагічным спецыяльным абсталяваннем, і там працуюць спецыялісты больш высокай кваліфікацыі, чым у Хоцімскім РАУС і ў аддзеле па расследванні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Магілёўскага аблвыканкама," - кажа Валерый Каранкевіч.

Міліцыя не знайшла складу правапарушэння ці злачынства ў дзеяннях асоб, якія напалі на дом Кастуся Жукоўскага

08.06.2014 Міліцыя не знайшла складу правапарушэння ці злачынства ў дзеяннях асоб, якія напалі на дом Кастуся Жукоўскага

Трое мужчын, візуальна нецвярозых, заўважылі на доме актывіста украінскі сцяг. Яны пачалі брудна лаяцца, грукаць у брамку, якую ўрэшце зламалі, калі ж выйшаў гаспадар дома – пачалі яго абражаць і пагражалі забойствам. Актывіст выклікаў міліцыю.

Віцебскі  актывіст заклікае старшыню гарвыканкама змяніць рашэнне наконт масавых мерапрыемстваў

08.06.2014 Віцебскі актывіст заклікае старшыню гарвыканкама змяніць рашэнне наконт масавых мерапрыемстваў

Хрыстафор Жаляпаў даслаў ліст старшыні гарвыканкаму Віктару Нікалайкіну. У лісце – просьба змяніць рашэнне гарвыканкаму №881, прынятае ў 2009 годзе, падчас кіравання папярэдніка спадара Нікалайкіна на гэтай пасадзе.

У гомельскай міліцыі праваабаронцы выявілі "прафесійнага" сведку (фота)

06.06.2014 У гомельскай міліцыі праваабаронцы выявілі "прафесійнага" сведку (фота)

У канцы мінулага месяца, роўна як і чатыры гады таму вартавы парадку з ліку гомельскага АМАПу Васіль Барысенка станавіўся сведкам адной і той жа сцэны - яшчэ да ўзыходу сонца актывісты выходзілі на вуліцы горада, дзе "лаяліся грубай нецэнзурнай лаянкай, парушалі грамадскі парадак і спакой грамадзян, праяўлялі відавочную непавагу да грамадства".

Хоцімск: за неналежны разгляд звароту Валерыя Каранкевіча памочніка пракурора пазбавілі прэміі

05.06.2014 Хоцімск: за неналежны разгляд звароту Валерыя Каранкевіча памочніка пракурора пазбавілі прэміі

“Устаноўлена, што рашэнне па Вашаму звароту пракуратурай Хоцімскага раёна прынята па няпоўна даследаваным абставінам таго, што адбылося, а таму матэрыялы накіраваны для правядзення дадатковай праверкі ў пракуратуру Хоцімскага раёна".

Зьмітру Дашкевічу працягнулі нагляд на 3 месяцы

05.06.2014 Зьмітру Дашкевічу працягнулі нагляд на 3 месяцы

Першамайскі суд працягнуў прэвэнтыўны нагляд за Зьмітром Дашкевічам на 3 месяцы. Прычынай судзьдзя Леанід Ярмоленка назваў тое, што Дашкевіч некалькі разоў парушаў правілы прэвэнтыўнага нагляду.

Ці здымуць прэвэнтыўны нагляд са Зьмітра Дашкевіча?

05.06.2014 Ці здымуць прэвэнтыўны нагляд са Зьмітра Дашкевіча?

5 чэрвеня ў Першамайскім судзе Менску адбудзецца працэс, на якім вырашыцца лёс прэвэнтыўнага нагляду над былым палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам. Пра суд Зьміцер Дашкевіч даведаўся 4 чэрвеня ад міліцыянта зь Першамайскага РУУС.

Аляксандр Курэц вызвалены з Акрэсьціна

02.06.2014 Аляксандр Курэц вызвалены з Акрэсьціна

1 чэрвеня сустракаць з сутак Аляксандра Курца пад акрэсьцінскімі мурамі сабралася два дзясяткі чалавек. Але супрацоўнікі ЦІПа загадзя вывезьлі яго ў Партызанскі РУУС, а пасьля адпусьцілі.

Бабруйск: пра праверку адносна распаўсюду “Новага часу” Бузінаеў даведаўся пост-фактум (дакументы)

29.05.2014 Бабруйск: пра праверку адносна распаўсюду “Новага часу” Бузінаеў даведаўся пост-фактум (дакументы)

"Вельмі цікавы выпадак, бо я нават не ведаў, што па нейкіх маіх дзеяннях праводзіцца праверка, - здзіўляецца Віктар Бузінаеў. - Калі б не гэты ліст, я б і не здагадаўся, што маёр Рудзько працягвае сачыць за маім жыццём".

Брэсцкія актывісты АГП патрабуюць аднаўлення ў горадзе трансляцыі украінскіх тэлеканалаў

28.05.2014 Брэсцкія актывісты АГП патрабуюць аднаўлення ў горадзе трансляцыі украінскіх тэлеканалаў

Нагодай для заявы стала тое, што аператары тэлевізійных кабельных сетак Брэста прыпынілі вяшчанне украінскіх тэлеканалаў “1+1” і “Інтэр”, спаслаўшыся на пастанову Савета Міністраў РБ.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце абразы суддзі Палулеха

20.05.2014 Следчы камітэт праводзіць праверку па факце абразы суддзі Палулеха

Следчы камітэт Савецкага раёна Менска праводзіць праверку па факце абразы жыхаром Гомеля Юрыем Рубцовым суддзі Кірылы Палулеха.

У Віцебску пададзены заяўкі на пікеты супраць умяшальніцтва Расіі ва ўнутраныя  справы Украіны

17.05.2014 У Віцебску пададзены заяўкі на пікеты супраць умяшальніцтва Расіі ва ўнутраныя справы Украіны

Заяўкі пададзеныя сябрамі Кансерватыўна-Хрысціянская партыі БНФ ва ўсе тры раённыя адміністрацыі Віцебска. Усе тры пікеты запланаваныя на 5 чэрвеня. Паводле арганізатараў акцый, яны гатовы публічна прадэманстраваць сваё негатыўнае стаўленне да выкарыстання Расійскай Федэрацыяй сваіх ваенных сіл для ўплыву на сітуацыю ва Украіне.

Брэст: міліцыя зацікавілася, якім чынам сацыял-дэмакраты святкавалі Першамай

14.05.2014 Брэст: міліцыя зацікавілася, якім чынам сацыял-дэмакраты святкавалі Першамай

Прадстаўнікі праваахоўных органаў склалі пратакол апытання на старшыню Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Маслоўскага.

Салігорск: актывістам выносяць папярэджанні аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў

08.05.2014 Салігорск: актывістам выносяць папярэджанні аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў

Па словах саміх актывістаў, міліцыянтаў цікавяць іх планы на бліжэйшыя выходныя. Зрэшты, прадстаўнікі так званых праваахоўных органаў нават не хаваюць, што іх інтарэс да “неблаганадзейных” звязаны з правядзеннем у Беларусі чэмпіянату свету па хакеі.

У Менску працягваюцца суды і пераслед грамадскіх актывістаў (абнаўляецца)

08.05.2014 У Менску працягваюцца суды і пераслед грамадскіх актывістаў (абнаўляецца)

У судах Менска пачаліся разгляды адміністратыўных спраў адразу чатырох грамадскіх актывістаў, затрыманых міліцыяй напярэдадні і ўначы. Гэта Сяргей Мацкойць, Настасся Кухта, Аляксандр Арлоў і Леанід Кулакоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства