Навіны на тэму: катаванні
15.11.2011 Працэс Філіпа Кірдуна працягнецца 16 лістапада а 9-й раніцы
Сёньня працягнуўся разгляд адміністратыўнай справы ў дачыненьні верніка Філіпа Кірдуна, якога вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы падчас працэдуры дактыласкапіі. Працяг разгляду справы – заўтра, а 9-й гадзіне раніцы.
14.11.2011 Міліцыянты гвалтам узялі адбіткі пальцаў
Філіпа Кірдуна у суботу 12 лістапада выклікалі ў Гарадскі аддзел міліцыі №1 УУС Фрунзенскага раёна Мінска нібыта па пытаньні, зьвязаным з ваенкаматам. На месцы высьветлілася, што справа тычылася зняцьця адбіткаў пальцаў.
11.11.2011 Аляксандр Кірылаў сцвярджае, што яго збілі АМАПаўцы
Аляксандр Кірылаў, паплечнік віцебскага прэтэндэнта на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Сяргея Рыжова, 10 лістапада быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПу ў будынку віцебскага цэнтру занятасці. 11 лістапада ён звярнуўся да медыкаў, каб зафіксаваць цялесныя пашкоджанні, нанесеныя АМАПаўцамі.
11.11.2011 Даклад па сітуацыі ў Беларусі будзе прадстаўлены ў Камітэт ААН супраць катаванняў
Камітэт ААН супраць катаванняў 11 лістапада разгледзіць перыядычную справаздачу Беларусі аб выкананні канвенцыі ААН аб забароне катаванняў ды іншых відаў жорсткага і бесчалавечнага абыходжання.
10.11.2011 Праваабаронца патрабуе тлумачэнняў па фактах жорсткага абыходжання
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў накіраваў у транспартную пракуратуру ліст з патрабаваньнем расследваць факты “жорсткага, бесчалавечнага абыходжання супрацоўнікаў міліцыі” падчас высветлення акалічнасцяў нападу на актывіста “Маладой Беларусі” Тараса Сургана.
09.11.2011 Віцебскі сябра “Маладой Беларусі” скардзіцца на жорсткае абыходжанне ў міліцыі
Тарас Сурган распавёў, што 4 лістапада па дарозе дадому на яго напалі невядомыя: пабілі, нанеслі некалькі нажавых раненняў. Ужо з хаты ён выклікаў хуткую дапамогу, медыкі завезлі яго ў шпіталь і наклалі швы на тры раны, параілі ляжаць.
03.11.2011 Галіна Кавалевіч з Бярозы хоча ведаць прозвішчы сваіх катаў
Пенсіянерка з горада Бярозы Галіна Кавалевіч ў скарзе на імя начальні ка Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў цікавіцца тым, на якой падставе супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС яе схапілі з лаўкі, пацягнулі ў аўтазак і збілі ў аўтазаку 13 ліпеня 2011 года.
28.10.2011 Міліцыянты зламалі нагу магілёўцу і напісалі ў пратаколе, што "так і было"
48-гадовы магілёвец Валеры Чыкаў ужо месяц ходзіць у гіпсе. Віной таму, як ён сцвярджае, сталі супрацоўнікі міліцыі, які збілі яго, калі ён быў дастаўлены ў стане алкагольнага ап’янення ў міліцэйскі пастарунак.
19.10.2011 Кіраўніцтва Бярозаўскага РАУС праігнаравала рэкамендацыю пракурорскага следчага
Намеснік начальніка Бярозаўскага РАУС не звярнуў увагі на рэкамендацыю пракуроскага следчага аб тым, што супрацоўнікі міліцыі, якія неапраўдана прымянілі фізічную сілу да сталай жанчыны і нанеслі цялесныя пашкоджанні, павінны панесці дысцыплінарную або матэрыяльную адказнасць.
19.10.2011 Актывіста Пратасевіча збілі невядомыя ў масках
Проста каля пад’езда дому ў Гомелі, ў якім пражываў актывіст “маўклівых акцый” Віталь Пратасевіч, яго збілі невядомыя ў масках.
18.10.2011 Пракуратура: невядома, хто і калі зламаў нагу апазіцыянеру Кастусю Жукоўскаму
Пракуратура «абяліла» супрацоўнікаў міліцыі і вынесла вердыкт, што «фізічная сіла прымянялася законна, перавышэнняў улады ці службовых паўнамоцтваў не дапушчана, факт прычынення пералому нагі пры затрыманні не пацвердзіўся».
04.10.2011 Міжнародная назіральная місія занепакоена катаваннямі ў дачыненні да беларускіх палітвязняў
Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі занепакоена жорсткім абыходжаннем і катаваннямі ў дачыненні да палітвязняў Андрэя Саннікава, Змітра Дашкевіча і Мікалая Статкевіча.
03.10.2011 У Салігорску будуць пратэставаць супраць катаванняў
Бараніць лідэра “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча ад катаванняў за кратамі салігорская моладзь збіраецца праз масавыя мерапрыемствы. Заяўка на правядзенне адпаведнага пікету была накіравана мясцовым маладафронтаўцам Андрэем Тычынай у раённы выканаўчы камітэт.
03.10.2011 Актывістаў кампаніі «Наш дом» разагналі трактарам
1 кастрычніка ў Слуцку супрацоўнікі праваахоўных органаў перашкодзілі правядзеньню суботніка грамадзянскай кампаніі «Наш дом». У выніку пацярпелі людзі.
03.10.2011 Уначы напалі на Вацлава Арэшку і Валера Ўхналёва
«Пра хвалю бандыцкіх нападаў» — пад такім назовам 3 кастрычніка ў Менску апазыцыйныя палітыкі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Валер Ухналёў і Вацлаў Арэшка правядуць прэс-канфэрэнцыю.