Навіны на тэму: катаванні

Дэпутат Еўрапарламенту Марэк Мігальскі ў абарону Андрэя Саннікава

30.01.2012 Дэпутат Еўрапарламенту Марэк Мігальскі ў абарону Андрэя Саннікава

Дэпутат Еўрапарламенту і намесьнік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь – Еўразвяз Марэк Мігальскі, улічваючы трывожныя паведамленні СМІ аб становішчы былога беларускага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, звярнуўся да Еўрапейскай камісіі з просьбаю ўмяшацца ў справы палітвязьня.

30.01.2012 БХК просіць Генпракуратуру праверыць інфармацыю аб катаваньнях Саньнікава

Нагодаю для звароту Беларускага Хэльсынскага камітэту ў Генпракуратуру стала інфармацыя, пададзеная жонкаю экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Ірынаю Халіп на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 25 студзеня.

27.01.2012 Андрэй Саннікаў: «Потым пачаліся катаванні»

Ірына Халіп склікала экстранную прэс-канферэнцыю на наступны дзень пасля спаткання з мужам. Мала хто бачыў Ірыну такой. У жонкі былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які зараз адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба-3”, часам былі поўныя вочы слёз. І не слёз радасці ад доўгачаканага спаткання…

25.01.2012 Халіп: Саньнікаў падпісаў прашэньне да Лукашэнкі

Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў напісаў прашэньне на імя Аляксандра Лукашэнкі.

20.01.2012 У Францыі патрабуюць арыштаваць Куляшова

Адвакат Уільям Бурдон 19 студзеня падаў зыск супраць прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова.

Прывід Тантон-Макута

22.12.2011 Прывід Тантон-Макута

"Калісьці даўно, у 1986 годзе, калі я вучыўся ў школе, на ўроках палітінфармацыі нам распавядалі страшныя гісторыі аб звергнутым рэжыме гаіцянскага дыктатара Дзювалье. Асабліва мяне ўразілі аповяды пра спецыяльную службу дыктара – тантон-макутаў..." - піша Валянцін Стэфановіч.

21.12.2011 Актывістак FEMEN зьбілі, абстрыглі і без дакумэнтаў кінулі ў лесе

У Беларусі актывістак FEMEN зьбілі, абстрыглі і забралі дакумэнты. Пра гэта паведаміла лідэр ўкраінскай арганізацыі Ганна Гуцал, зь якой дзяўчыны выйшлі на сувязь.

Збіццё пенсіянеркі міліцыяй не лічыцца супрацьпраўным

09.12.2011 Збіццё пенсіянеркі міліцыяй не лічыцца супрацьпраўным

Бярозаўская пенсіянерка Галіна Кавалевіч атрымала адказ на сваю скаргу на імя начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў. Жанчына прасіла даць прававую ацэнку дзеянням афіцэра Бярозаўскага РАУС Якава Самасюка і канвою аўтазака, які дзяжурыў 13 ліпеня, і адказаць, якім чынам пакараны непасрэдныя ўдзельнікі яе збіцця.

05.12.2011 Камітэт ААН супраць катаванняў настойвае на расследаванні ўсіх выпадкаў катаванняў у Беларусі

Камітэт ААН супраць катаванняў настойвае на неадкладным правядзенні ў Беларусі расследавання ўсіх меркаваных выпадкаў катаванняў ці жорсткага абыходжання з затрыманымі.

30.11.2011 Жорстка зьбіты актывіст «Плятформы»

Міліцыянты затрымалі актывіста «Плятформы» Юрыя Чыгілейчыка, якога пазьней бачылі жорстка зьбітага.

Андрэю Падаляку прысудзілі штраф

24.11.2011 Андрэю Падаляку прысудзілі штраф

Сёння, 24 лістапада, у магілёўскім судзе разглядалася справа бабруйскага актывіста Моладзі БНФ Андрэя Падаляка. Нагадаем, што маладога чалавека міліцыянты затрымалі позна вечарам нібыта за нецэнзурную лаянку і потым здзекваліся з яго ў аддзяленні.

У Крымінальны кодэкс можа быць уведзена паняцце «катаванне»

23.11.2011 У Крымінальны кодэкс можа быць уведзена паняцце «катаванне»

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь выступае за ўвядзенне ў Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь вызначэння паняцця «катаванне». Інфармацыю пра гэта атрымала ў адказе на серыю сваіх зваротаў выпускніца «Адукацыйнага курсу па правах чалавека», праваабаронца Ксенія Дубіцкая.

Затрымалі за тое, што размаўляў па-беларуску. А ў пастарунку правялі валікам для дактыласкаміі па твару і акунулі галавой ва ўнітаз

23.11.2011 Затрымалі за тое, што размаўляў па-беларуску. А ў пастарунку правялі валікам для дактыласкаміі па твару і акунулі галавой ва ўнітаз

Жудасным здзекам з боку міліцыянтаў падвергся ў Магілёве бабруйскі актывіст “Моладзі БНФ” Андрэй Падаляк. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ўлада разбэшчвае свае структуры, а абсалютная ўлада разбэшчвае абсалютна.

Сілавікі апраўдваюцца за Крупскі інцыдэнт

22.11.2011 Сілавікі апраўдваюцца за Крупскі інцыдэнт

УУС Мінаблвыканкама паспяшалася аспрэчыць інфармацыю аб масавых затрыманнях маладых людзей на дыскатэках ў Крупках і раёне, размясціўшы на сваім сайце афіцыйнае аспрэчанне. Нажаль, абвяржэнне ўскосна пацвярджае апублікаваную пра інцыдэнт інфармацыю.

Крупкі: прайшлі першыя суды над затрыманымі ў пятніцу і суботу

21.11.2011 Крупкі: прайшлі першыя суды над затрыманымі ў пятніцу і суботу

Каля сарака затрыманых знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання Крупскага РАУС. У панядзелак частка з іх былі дастаўлены ў раённы суд. Многія з затрыманых мелі відавочныя прыкметы збіцця: кровападцёкі на твары, а адзін з затрыманых паказаў у зале суда сінякі на спіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства