Навіны на тэму: катаванні
10.12.2013 Правялі эксгумацыю цела Ігара Пцічкіна, які памёр у мінскім СІЗА
Эксгумацыю правялі 4 снежня, паведамілі родныя Ігара Пцічкіна. Цяпер месяц трэба чакаць вынікаў паўторнага ўскрыцця цела.
12.11.2013 Вывозілі ў лес ля Курапатаў, білі і запалохвалі
Пацярпелыя гандляры — азэрбайджанцы, таджыкі, армяне — празь лідэра прадпрымальніцкага руху паскардзіліся Свабодзе на масавы гвалт з боку асобаў у цывільным, якія іх хапалі, білі, запалохвалі.
11.11.2013 Асуджаны крычаўскі міліцыянер, які выбіваў прызнанні ў затрыманага
Малодшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Крычаўскага РАУС, старэйшы сяржант міліцыі асуджаны Бабруйскім міжгарнізонным судом за тое, што ў літаральным сэнсе выбіваў прызнанне ў жыхара Крычава, каб атрымаць ад яго паказанні ў здзяйсненні злачынства, якога той не здзяйсняў.
16.10.2013 Мікалай Аўтуховіч: Калі са мной здарыцца інсульт - не верце
Палітвязень асцерагаецца новых рэпрэсій з боку адміністрацыі Гарадзенскай турмы. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў кіраўнік арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву», былы следчы пракуратуры Алег Воўчак.
27.09.2013 Супраць фэльчара СІЗА ўсчалі крымінальную справу за сьмерць Пцічкіна
Адносна фэльчара менскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч сьмерці Ігара Пцічкіна, распачата крымінальная справа.
26.09.2013 Бяроза: улёткі ў падтрымку палітзняволенага Алеся Бяляцкага (фота)
Раніцай 26 верасня жыхары Бярозы ўбачылі ў шматлікіх публічных месцах улёткі з выявай старшыні Праваабарончага центра “Вясна” Алеся Бяляцкага з патрабаваннем яго вызвалення. Ва ўлётках таксама ўтрымліваецца невялікі тэкст з інфармацыяй пра праваабаронцу, ягоны арышт і зняволенне.
18.09.2013 Алкаеў: «Рэзэрв» мог начапіць Пцічкіну кайданкі, але ня мусіў зьбіваць яго ботамі
Сваякі Ігара Пцічкіна, які ў жніўні паводле афіцыйнай вэрсіі памёр на «Валадарцы» нібыта ад спыненьня сэрца, кажуць, што яго забілі ахоўнікі з гэтак званага «рэзэрву». Што думаюць пра такую вэрсію былыя вязьні і прафэсіяналы, якія працавалі на «Валадарцы»?
17.09.2013 Андрэй Бандарэнка: Па нашай інфармацыі, Ігар Пцічкін быў збіты так званым рэзервам
Кіраўнік праваабарончай установы «Платформ інавейшн» Андрэй Бандарэнка, якому таксама даводзілася знаходзіцца пад следствам у мінскім СІЗА № 1.
16.09.2013 У Мінску асудзілі ўдзельнікаў акцыі ў памяць пра Ігара Пцічкіна
14 верасня сваякі і сябры Пцічкіна хацелі зладзіць хвіліну маўчання каля сценаў турмы на Валадарскага. Аднак правесці акцыю яны не паспелі — прыблізна ў 13.00 усе былі затрыманыя.
12.09.2013 Беларусы пад катаваньнямі прызналіся ў забойстве, якога не рабілі
Беларускія будаўнікі, якія працавалі ў Маскоўскай вобласьці, пад катаваньнямі паліцыянтаў прызналіся ў забойстве, якога не рабілі. Чаму і ў Беларусі сьледчыя надалей ужываюць катаваньні?
18.08.2013 Генпракуратура “адфутболіла” зварот “Маладога Фронту” па пытанні смерці ў СІЗА-1
Генеральная пракуратура не стала рэагаваць на зварот моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” (зарэгістарвана ў Чэхіі) адносна сітуацыі са смерцю Ігара Пцічкіна ў мінскім Следчым ізалятары №1.
16.07.2013 Васіль Сарочык працягвае змагацца зь міліцыяй
Вартаўнік аўтастаянкі Васіль Сарочык рыхтуе ў Менскі гарадзкі суд скаргу на адмову ў завядзеньні крымінальнай справы на міліцыянтаў Ленінскага РУУС Менску за катаваньні.
26.06.2013 Сёння – Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў
26 чэрвеня 1987 года ўступіла ў сілу Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечых, ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. Праз 10 год Генеральная Асамблея ААН абвясціла гэты дзень Міжнародным днём у падтрымку ахвяраў катаванняў.
21.06.2013 Па справе аб збіцці затрыманага ў Крычаўскім РАУС праходзяць тры супрацоўнікі міліцыі
Згодна інфармацыі журналістаў “Вольнага горада”, у бліжэйшы час будзе адхілены ад пасады начальнік Крычаўскага РАУС Вадзім Кавалёў. На яго месца плануюць прызначыць падпалкоўніка міліцыі Сяргея Далжанкова, які зараз працуе першым намеснікам начальніка Чэрыкаўскага РАУС.
18.06.2013 У Крычаўскім РАУС ідуць праверкі ў сувязі са збіццём падазраванага
Па інфармацыі крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад”, зараз у мясцовым РАУС праводзяцца шматлікія праверкі супрацоўнікамі Упраўлення ўласнай бяспекі МУС і УКДБ па Магілёўскай вобласці. Падставай для праверак паслужыў факт збіцця супрацоўнікамі міліцыі невінаватага чалавека ў будынку Крычаўскага РАУС.