Навіны на тэму: катаванні
19.09.2014 Экспертыза застаецца камянём перапоны ў справе пра катаванні Пятра Кучуры
Год таму ў магілёўскай ПК-15 хлоркай быў атручаны Пётр Кучура. Увесь гэты час органы следства, пакрываючы адміністрацыю калоніі, усяляк пазбягаюць судмедэкспертызы, якая магла б пацвердзіць факт катаванняў асуджанага.
04.09.2014 Удзельніцы Pussy Riot будуць інфармаваць пра сітуацыю ў расійскіх калоніях і катаванні ў паліцыі
Праваабарончая арганізацыя «Зона права», заснаваная Надзеяй Талаконнікавай і Марыяй Алёхінай, пачала выпуск анлайн-выдання «МедыяЗона».
22.08.2014 «Вы ніколі не задумваліся, колькі 20 гадоў вашага кіравання прынеслі гора грамадзянам нашай краіны?»
Свой зварот да Аляксандра Лукашэнкі мінчанка Людміла Кучура прымеркавала да 20-годдзя яго прэзідэнцтва, нагадаўшы, што, дзякуючы яго «бацькоўскаму клопату», яе муж Пётр Кучура ўжо 10 гадоў адбывае пакаранне за злачынства, якога не здзяйсняў.
28.07.2014 Прызначана дадатковая праверка па справе аб катаваннях Пятра Кучуры
Пракурор горада Магілёва, разгледзеўшы скаргу жонкі асуджанага на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў ПК-15, адмяніў дадзеную пастанову Магілёўскага міжраённага аддзела Следчага камітэта.
18.07.2014 Людміла Кучура не здаецца ў супрацьстаянні з органамі следства
Пасля праверкі, якой доўга дамагалася жонка асуджанага Пятра Кучуры, Магілёўскі міжраённы аддзел СК адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце неправамерных дзеянняў адміністрацыі ПК-15 г.Магілёва. Людміла Кучура абскардзіла гэтае рашэнне гарадскому пракурору.
30.05.2014 Справа памерлага ў СІЗА Ігара Пцічкіна: Праводзіцца новая праверка
Прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла, што па выніках паўторнай экспертызы цяпер праводзіцца праверка правільнасці аказання медыцынскай дапамогі супрацоўнікамі СІЗА. Вынікі будуць пазней.
06.05.2014 Цёмнаскуры Патрык на Акрэсціна ў поўным няведанні пра свой лёс чакае дэпартацыі?
Цёмнаскуры грамадзянін, верагодна жыхар адной з афрыканскіх краін, працяглы час знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пры гэтым ён не валодае ні рускай, ні англійскай мовамі, што пазбаўляе яго цалкам камунікатыўных сувязяў з адміністрацыяй ізалятара.
14.04.2014 Эксперт пра прынцыпы расследавання катаванняў
Юрыст Павел Сапелка абагульніў палажэнні міжнародных дакументаў пра эфектыўнае расследаванне катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных відаў абыходжання і пакарання, а таксама нормы юрыдычнай і медыцынскай этыкі адносна гэтай праблемы.
25.03.2014 Пятру Кучуру адмянілі турэмны рэжым
Пра гэта ПЦ "Вясна" паведаміла жонка зняволенага пасля тэлефоннай размовы з ім. Але Людміла Кучура не спыняецца на дасягнутым і накіроўвае ў ААН скаргу па факце катаванняў мужа ў магілёўскай калоніі.
06.03.2014 Міліцыя збівала Паліенку за графіці «Далоў паліцэйскую дзяржаву»
Познім вечарам 4 сакавіка, у дзень беларускай міліцыі, актывіст нацыяна -бальшавіцкага руху Дзмітрый Паліенка, які летась неаднаразова адбываў пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту па фальшывых абвінавачваннях, быў затрыманы нарадам ППС побач са свежым графіці "Далоў паліцэйскую дзяржаву".
05.03.2014 Людміла Кучура звярнулася ў генпракуратуру і парламент з нагоды неэфектыўнасці расследавання скаргаў пра катаванні
Жонка зняволенага, які падвергнуўся катаванням, лічыць, што ў беларускім заканадаўстве няма эфектыўнага механізму расследавання скаргаў пра катаванні, а дзяржава не выконвае прынятыя на сябе абавязацельствы па ратыфікаваных міжнародных дамовах.
21.01.2014 Эксперт: «Пакуль палітыкі будуць рэгуляваць правасуддзе, усе пласты насельніцтва будуць у небяспечным стане»
Журналіст і старшыня праваабарончай арганізацыі «Феміда» Джульета Амірханян распавядае аб сітуацыі з правамі чалавека ў Арменіі. Многія праблемы сугучныя з беларускімі.
14.01.2014 Скарга ў сувязі з катаваннямі ў магілёўскай калоніі накіравана ў абласны суд
Мінчанка Людміла Кучура звярнулася ў суд пасля адмовы Следчага камітэта разглядаць скаргу па фактах катаванняў яе мужа Пятра Кучуры ў калоніі № 15 Магілёва.
18.12.2013 Інфармацыя пра катаванні ў СІЗА КДБ - "дзяржаўная таямніца"
Менавіта з такой фармулёўкай адвакату экс-кандыдата ў прэзідэнты Міхалевічу адказалі на ягоны запыт адносна расследавання па фактах здзекаў і катавання ў следчым ізалятары, куды яго змясцілі адразу пасля выбараў у 2010.
13.12.2013 Смерць Ігара Пцічкіна ў СІЗА расследуе ўжо Галоўнае следчае ўпраўленне
Яно прыняло да сваёй вытворчасці крымінальную справу, распачатую ў сувязі са смерцю мінчука ў следчым ізалятары на Валадарскага.