Навіны на тэму: катаванні
26.06.2015 Павел Сапелка: Катаванні ў Беларусі - часта прыхаваная праблема (відэа)
У 1997 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 26 чэрвеня Міжнародным днём у падтрымку ахвяр катаванняў. Беларусь таксама можна аднесці да пераліку краінаў, дзе дагэтуль ужываюцца катаванні. Эксперт па пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы, юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка распавёў аб актуальнасці праблемы катаванняў у Беларусі.
25.06.2015 Жану Пцічкіну абмяжоўваюць у атрыманні інфармацыі
Чарговы адказ з Генеральнай пракуратуры атрымала Жана Пцічкіна - маці загінулага ў СІЗА Ігара Пцічкіна.
23.06.2015 Справа Кучуры: магілёўскія органы пайшлі ў ігнор
Жадаючы схаваць факт катаванняў у ПК-15, мясцовыя органы Следчага камітэта і пракуратуры нахабна пераварочваюць факты з ног на галаву ў адпісках на скаргі - нібыта злачыннага інцыдэнту ў калоніі і не было.
12.06.2015 Начальнік Ленінскага РАУС Магілёва сцвярджае, што яго падначаленыя пенсіянерку не збівалі
Начальнік Ленінскага РАУС горада Магілёва палкоўнік міліцыі Аляксандр Маскалёў даў каментар інтэрнэт-сайту Магілёўскага УУС наконт збіцця яго падначаленымі 58-гадовай пенсіянеркі.
04.06.2015 Справа па факце смерці Ігара Пцічкіна ў СІЗА накіравана на новы разгляд (фота)
Жанна Пцічкіна атрымала адказ з Генеральнай пракуратуры на сваю скаргу аб спыненні крымінальнай справы па факце смерці яе сына Ігара Пцічкіна ў СІЗА-1.
19.05.2015 Баранавічы: праваабаронца просіць пракуратуру праверыць факты збіцця міліцыяй аматараў футбола
Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру на дзеянні адказных асоб Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якія заключаліся ў збіцці футбольных фанатаў.
26.03.2015 Пакуль падследных ў Беларусі катуюць - няма ўпэўненасці, што караюць вінаватых
Такога меркавання прытрымліваецца расійскі праваабаронца Дзмітрый Утукін з Камітэта супраць катаванняў, які накіраваў зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам да мараторыя на смяротнае пакаранне.
20.03.2015 Праблема крыміналізацыі катаванняў значна шырэй, чым бачыць гэта беларускі заканадаўца
Апублікаваны падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Нацыянальны даклад да Універсальнага перыядычнага агляду (другі цыкл)
05.03.2015 Маці Ігара Пцічкіна забаронена разгалошваць дадзеныя папярэдняга следства
Маці Ігара Пцічкіна, які памёр у СІЗА на Валадарцы 4 жніўня 2013 года, атрымала адказ на свой зварот у Следчы камітэт Беларусі, у якім прасіла паведаміць вынікі папярэдняга расследвання прычын гібелі яе сына і выдаць даведку аб прычыне ягонай смерці.
04.03.2015 Правы зняволеных і міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне абароны правоў чалавека
Апублікаваны Нацыянальны даклад да ўніверсальнага перыядычнага агляду, падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў Беларусі. Пытанням, якія раней вывучаліся ў ходзе маніторынгу становішча грамадзян у месцах прымусовага ўтрымання, які праводзіць ПЦ "Вясна", у дакладзе прысвечана некалькі пунктаў, якія параўноўваюцца на адпаведнасць рэчаіснасці з дакладам дзяржавы ў асобе МЗС.
09.12.2014 Cаманадзейны следчы Скавародкін: "Ён няхай мяне баіцца - я ж з СК"
Пётр Кучура распавёў пра нядаўнюю размову са следчым Скавародкіным. Напэўна, той наведаўся да асуджанага ў межах чарговай праверкі па факце аб катаваннях хлоркай у магілёўскай ПК-15, але размова звялася толькі да прэтэнзіяў на адрас Кучуры, па скаргах якога адмененыя ўжо чатыры пастановы гора-следчага.
05.11.2014 Справа Пятра Кучуры высвечвае непрафесіяналізм супрацоўнікаў Следчага камітэта
Пракуратура адмяніла чацвертую запар пастанову сумна вядомага магілёўскага следчага Скавародкіна аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце катаванняў асуджанага.
20.10.2014 Магілёўскія следчыя вырашылі ігнараваць Людмілу Кучура
Людміла Кучура, дамагаючыся пакарання за катаванні мужа ў ПК-15, пасля года перапіскі з магілёўскім аддзелам Следчага камітэта раптам апынулася ў баку: следчыя сталі ігнараваць скаргі, адмаўляючыся прызнаваць яе ў якасці заяўніка.
05.10.2014 Уладзімір Лемеш пра ўмовы ўтрымання ў Салігорскім ІЧУ: на 15 чалавек 3 матрацы
"Умывальнік і адмежаваны ўнітаз гэта добра, але змыў у тым унітазе не працуе. Нейкай абрэзанай пластыкавай бутэлькай прыходзілася насіць туды ваду з ўмывальніка. Потым у гэту ж бутэльку налівалі гарбату, бо кубкаў не было".
01.10.2014 Неверагодна, але факт: следчы Скавародкін прызнае факт катаванняў Пятра Кучуры (копіі дакументаў)
Асуджаны атрымаў копіі дзвюх пастановаў пра прызначэнне судмедэкспертызы, якія пацвярджаюць гэта літаральна.