Навіны на тэму: катаванні
27.01.2016 Збіты міліцыяй жыхар Івацэвічаў падаў скаргі ў пракуратуру і Следчы камітэт (фота)
Білі прафесійна. Да ілба прыкладалі кнігу ў чырвонай вокладцы і білі па кнізе, клалі кнігу на галаву і таксама білі. Але доўга так вазіцца надакучыла, і сталі біць нагамі. Дылюк падпісаў усе паперы, не чытаючы, бо баяўся, што заб’юць.
19.01.2016 Віцебскі аддзел СК аб катаваннях: «Імітаваў прыёмы барацьбы і падаў на падлогу»
Cтудэнту Паўлу Раслякову, які пры вусным апытанні па факце крадзяжу маёмасці быў збіты аператыўнымі супрацоўнікамі РАУС г. Віцебска, адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справе.
13.01.2016 Прывезьлі ў коме ў кайданках, рукі падрапаныя — маці ўпершыню ўбачыла сына пасьля спробы самагубства ў турме
Сьвятлана Пратасеня ўбачыла сына, які дзявяты дзень ляжыць у коме ў жодзінскім шпіталі. Гэта было першае спатканьне маці з сынам пасьля ягонай спробы суіцыду ў турме Жодзіна.
12.01.2016 Маці Ягора Пратасені не дазваляюць сустрэцца з сынам
Начальнік жодзінскай турмы №8 адмаўляе Святлане Пратасені ў магчымасці сустрэцца з асуджаным сынам Ягорам, які пасля спробы самагубства знаходзіцца ў цэнтральным гарадскім шпіталі.
11.01.2016 Ягор Пратасеня здзейсніў суіцыд у знак пратэсту супраць здзекаў і катаванняў
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 студзеня звярнулася прадстаўніца грамадскай ініцыятывы "Матчын Рух 328" Ларыса Жыгар, якая паведаміла пра факт суіцыду 5 студзеня 20-гадовага хлопца ў турме Жодзіна.
11.01.2016 «Матчын Рух 328» звярнуўся з адкрытым лістом да Лукашэнкі
Падставай звароту стаў выпадак у турме №8 горада Жодзіна, дзе адбываючы тэрмін зняволення дваццацігадовы Ягор Пратасеня ажыццявіў спробу самагубства.
03.11.2015 Жана Пцічкіна хоча дайсці да суда
Жана Пцічкіна, маці загінулага ў СІЗА №1 Ігара Пцічкіна, азнаёмілася з вынікамі праведзенай экспертызы па зноў узбуджанай крымінальнай справе.
27.10.2015 Гомель: абласны суд адмяніў рашэнне раённага, які пакараў буйным штрафам інваліда за канфлікт з міліцыянерам
Жыхар Гомеля спадзяецца, што гэтым разам суд аб'ектыўна разгледзіць яго справу, а СК знойдзе парушэнне заканадаўства ў тым, што міліцыянер груба абыходзіўся з інвалідам – не пускаў у прыбіральню, біў яго і закаваў у кайданкі.
06.10.2015 Гамяльчук скардзіцца на катаванні і знявагу з боку міліцыі
Інвалід 2-й групы Дзяніс Яўсеенка скардзіцца ў пракуратуру на незаконныя дзеянні супрацоўніка Навабеліцкага РАУС оперупаўнаважанагаАрцёма Сюртукова, а таксама абскарджвае прысуд Навабеліцкага суду ў абласным судзе Гомеля.
29.09.2015 У збіцці аднаго з «графіцістаў» Следчы камітэт крыміналу не знайшоў
Яраславу Ульяненкаву, аднаму з затрыманых па «справе графіцістаў» адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да міліцыянтаў.
08.09.2015 Жанне Пцічкінай не даюць азнаёміцца з пастановай Генпракуратуры па справе аб смерці сына (аўдыё)
Маці Ігара Пцічкіна, які памёр у СІЗА на Валадарцы ў 2013 годзе, доўгі час спрабуе высветліць акалічнасці смерці сына і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці асобаў, павінных у гэтай трагедыі.
19.08.2015 Атручванне асуджанага хлёркай - катаванне ці "парушэнне санітарных нормаў"?
Следчы камітэт РБ адмяніў пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў магілёўскай ПК-15, якія катавалі Пятра Кучуру хлёркай ў ШЫЗА, але пры гэтым піша пра "парушэнне санітарных нормаў".
13.08.2015 Крымінальныя справы за беларускамоўныя графіці і свавольства АМАПу (відэа, фота)
11 жніўня ў Мінску людзі ў чорнай форме з аўтаматамі і шлемамі ўварваліся ў тры розныя кватэры. Маладых жыхароў паклалі тварам у падлогу. Ва ўсіх трох кватэрах прайшлі вобшукі ў межах крымінальных справаў, пра якія маладым людзям паведамілі значна пазней.
29.06.2015 Не - катаванням (відэа)
Апраўдання катаванням няма. У міжнародны дзень падтрымання ахвяраў катаванняў праваабаронцы канстатуюць, што ў сучасным свеце ажно ў 141-й краіне са 157-мі, якія падпісалі Канвенцыю ААН супраць катаванняў, зафіксаванае жорсткае абыходжанне з людзьмі.
26.06.2015 “Вясноўцы” далучыліся да флэшмобу “Камітэта супраць катаванняў” (фота)
Праваабаронцы “Вясны” падтрымалі флэшмоб, ініцыяваны грамадскай арганізацыяй “Камітэт супраць катаванняў”.