Навіны на тэму: катаванні

Назіральніца: "Што застаецца? Крычаць? Крычала! Але я ж у РАУС!!!"

27.03.2018 Назіральніца: "Што застаецца? Крычаць? Крычала! Але я ж у РАУС!!!"

У панядзелак, 26 сакавіка ў судзе Савецкага раёна г. Мінска чакаўся суд над валанцёрамі-назіральнікамі РПГА "БХК" і ПЦ "Вясна", якія збіраліся ажыццяўляць грамадскі кантроль мірнага сходу на пл. Якуба Коласа.

Тры гады "хатняй хіміі" і 40 базавых штрафу - прысуд Васілю Белькіну

23.03.2018 Тры гады "хатняй хіміі" і 40 базавых штрафу - прысуд Васілю Белькіну

Суд Дзяржынскага раёна вынес прысуд мужчыне, якога мінулым летам ва ўласным доме збілі міліцыянты. Яго прызналі вінаватым ў прымяненні гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі і ў яго абразе.

Мужчыне, збітаму міліцыянтамі мінулым летам, пагражае 4 гады “хатняй хіміі”

21.03.2018 Мужчыне, збітаму міліцыянтамі мінулым летам, пагражае 4 гады “хатняй хіміі”

Жыхар пасёлку Сасновы бор Дзяржынскага раёна Васіль Белькін у сваім доме стаў ахвярай міліцэйскага гвалту. Апошнія паўгады ён дамагаўся ўзбуджэння крымінальнай справы супраць міліцыянтаў, але беспаспяхова. Затое іншая крымінальная справа за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў і іх абразу, якую Следчы камітэт завёў супраць Васіля, дайшла да суда.

Жонка асуджанага Пятра Кучуры: “У мяне ёсць усе падставы баяцца за яго жыццё”

16.03.2018 Жонка асуджанага Пятра Кучуры: “У мяне ёсць усе падставы баяцца за яго жыццё”

Людміла Кучура звярнулася да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

Збіты міліцыянтамі пенсіянер два з паловай гады дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы. Пакуль безвынікова

13.03.2018 Збіты міліцыянтамі пенсіянер два з паловай гады дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы. Пакуль безвынікова

65-гадовы жыхар Мінска Мікалай Радзівілаў дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы супраць міліцыянтаў Талачынскага РАУС, якія яго моцна збілі два з паловай гады таму.

Справу супраць аператара "Белсата" Андруся Козела адправілі на дапрацоўку

19.02.2018 Справу супраць аператара "Белсата" Андруся Козела адправілі на дапрацоўку

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разгледзіў спаву ў дачыненні Андруся Козела, якога вінавацілі ў непадпарадкаванне міліцыі, паведамляе БАЖ.

Сваякі асуджаных просяць падтрымаць петыцыю аб перадачы Мінюсту паўнамоцтваў ДВП МУС

09.02.2018 Сваякі асуджаных просяць падтрымаць петыцыю аб перадачы Мінюсту паўнамоцтваў ДВП МУС

Абуральныя парушэнні ў месцах пазбаўлення волі адбываюцца таму, што адно карнае ведамства з'яўляецца часткай іншага, лічаць аўтары петыцыі, апублікаванай на платформе petitions.by.

Жыхар Рагачова: за адсутнасьць флікера пабілі і зламалі рэбры, а цяпер аштрафавалі

08.02.2018 Жыхар Рагачова: за адсутнасьць флікера пабілі і зламалі рэбры, а цяпер аштрафавалі

40-гадовы жыхар Рагачова Віктар Арцюх паскардзіўся ў пракуратуру і Сьледчы камітэт на пабоі ад міліцыянтаў, атрыманыя ім пры затрыманьні за тое, што ён быў бяз флікера ў цёмны час сутак, піша Радыё "Свабода".

#БезПраваНаРасправу: “Мяне цягнулі ў карцэр, я думаў, што проста памру там”

02.02.2018 #БезПраваНаРасправу: “Мяне цягнулі ў карцэр, я думаў, што проста памру там”

У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуўся мінскі мастак-ілюстратар Аляксей Жалібо, які распавёў пра здзекі з боку супрацоўнікаў міліцыі з РУУС Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Пётр Іваноў: “У СІЗА мяне збівалі да паўсмерці”

17.01.2018 Пётр Іваноў: “У СІЗА мяне збівалі да паўсмерці”

На судзе Пётр Іваноў заявіў, што 9 студзеня накіраваў заяву аб катаваннях у пракуратуру, але ці выйшла тая заява за межы СІЗА, ён не ведае. Напрыканцы паседжання прасіў правесці мэдэкспэртызу. Паводле слоў Іванова, апошнія 37 сутак ён правёў у карцэры.

Пракуратура зноў указала СК на няпоўнасць праверкі па факце збіцця Сяргея Ткачэнка міліцыяй

11.01.2018 Пракуратура зноў указала СК на няпоўнасць праверкі па факце збіцця Сяргея Ткачэнка міліцыяй

Пракуратура Дзяржынскага раёна ў другі раз адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія нанеслі не менш за 26 цялесных пашкоджанняў пры затрыманні Сяргея Ткачэнка.

Другая дадатковая праверка па заяве Галіны Лагацкай вынікаў не прынесла

08.01.2018 Другая дадатковая праверка па заяве Галіны Лагацкай вынікаў не прынесла

Следчы камітэт па Маскоўскаму раёну г. Мінска правеў дадатковую праверку па факту збіцця актывісткі Галіны Лагацкай супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС у другі раз, аднак усё адно адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць службовых асобаў.

Заломванні рук, пагрозы «ластаўкай» і «прэс-хатай». Як правёў навагоднюю ноч валанцёр "Вясны"

04.01.2018 Заломванні рук, пагрозы «ластаўкай» і «прэс-хатай». Як правёў навагоднюю ноч валанцёр "Вясны"

Ноччу 1 студзеня ў Слуцку Юрыя Мяцельскага спынілі амапаўцы. Хлопец папрасіў іх паказаць дакументы і за сваё цікаўнасць трапіў на двое сутак у ІЧУ.

Пракуратура накіравала справу аб збіцці Галіны Лагацкай на дадатковую праверку

08.12.2017 Пракуратура накіравала справу аб збіцці Галіны Лагацкай на дадатковую праверку

Пракуратура ў другі раз адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў Маскоўскага РУУС г. Мінска па факце жорсткага і бесчалавечага абыходжання з актывісткай прафсаюза РЭП Галінай Лагацкай.

Апошні падарунак ад сына. Сямʼя атрымала кампэнсацыю за жыцьцё Ігара Пцічкіна

01.12.2017 Апошні падарунак ад сына. Сямʼя атрымала кампэнсацыю за жыцьцё Ігара Пцічкіна

Маці і сястра менчука Ігара Пцічкіна, які загінуў 4 гады таму ў сьледчым ізалятары, атрымалі грашовую кампэнсацыю за панесеныя маральныя і матэрыяльныя страты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства