Навіны на тэму: катаванні

Калі доўга біць па хворай галаве - прызнаешся ва ўсім, нават у спажыванні наркотыкаў

26.11.2019 Калі доўга біць па хворай галаве - прызнаешся ва ўсім, нават у спажыванні наркотыкаў

Жыхар аграгарадка Малеч Бярозаўскага раёна 30-гадовы Аляксандр Скалдуцкі вымушаны быў агаварыць сябе ва ўжыванні наркотыкаў пасля некалькіх удараў па галаве начальнікам аддзела барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў Бярозаўскага РАУС. 

Полацкага блогера Geibal выклікалі ў следчы камітэт – прасілі аддаць тэлефон

17.10.2019 Полацкага блогера Geibal выклікалі ў следчы камітэт – прасілі аддаць тэлефон

Полацкага блогера Рамана Ляўкоўскага (Geibal), які 14 кастрычніка заявіў, што яго катавалі ў міліцыі, выклікалі на наступны дзень у Полацкі міжраённы аддзел следчага камітэту. Паведамілі, што праверка па ягонай заяве будзе працягвацца да 10 дзён.

"Калі хтосьці даведаецца пра гэта, мы завязем цябе ў лес”. Полацкі блогер распавёў пра катаванні ў міліцыі

15.10.2019 "Калі хтосьці даведаецца пра гэта, мы завязем цябе ў лес”. Полацкі блогер распавёў пра катаванні ў міліцыі

Полацкі блогер Раман Ляўкоўскі (Geibal) апублікаваў відэаролік, у якім расказвае, як яго катавалі ў полацкай міліцыі. Загадалі распрануцца да майткоў, душылі, пагражалі ўжыць дручок, “засунуць фалас” і г.д. Усё дзеля таго, каб хлопец разблакаваў тэлефон, з якога міліцыянты выдалілі некаторыя відэаролікі.

Два гады Вадзім дамагаецца праверкі па факце жорсткага абыходжання з боку сілавікоў, а ў СК кажуць, што дадзеных пра катаванні няма

07.10.2019 Два гады Вадзім дамагаецца праверкі па факце жорсткага абыходжання з боку сілавікоў, а ў СК кажуць, што дадзеных пра катаванні няма

Больш за год таму ПЦ "Вясна" стаў вядомы выпадак міліцэйскай жорсткасці ў дачыненні да прадстаўніка ЛГБТ-супольнасці. Аб няпростай гісторыі Вадзіма Нікіціна пазней напісаў партал tut.by.

18 дзён у шпіталі. Міліцыянта, які збіў кіроўцу, хаваюць, бо ягоны кіраўнік ідзе на павышэнне

24.09.2019 18 дзён у шпіталі. Міліцыянта, які збіў кіроўцу, хаваюць, бо ягоны кіраўнік ідзе на павышэнне

Напаў упоцемку са спіны і біў міліцэйскімі ботамі ў твар са словамі: «Наступным разам – заб’ю». Гэтак святкаванне Вялікадня скончылася для кіроўцы паштовага аддзялення Узды, 42-гадовага Віталя Сарокі.

МУС не будзе абскарджваць рашэнне суда па пазову Дзмітрыя Серады

12.09.2019 МУС не будзе абскарджваць рашэнне суда па пазову Дзмітрыя Серады

Міністэрства ўнутраных спраў не будзе абскарджваць рашэнне суда па пазове мінчука Дзмітрыя Серады на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Ці стане суд на бок збітага міліцыяй Дзмітрыя Серады?

10.09.2019 Ці стане суд на бок збітага міліцыяй Дзмітрыя Серады?

10 верасня пачалося асноўнае судовае паседжанне па іску Дмітрыя Серады і яго родных да Міністэрства фінансаў, УУС Заводскага раёна, МУС і ГУУС Мінгарвыканкама аб матэрыяльнай кампенсацыі з-за неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі і АМАП падчас жорсткага затрымання 4 жніўня 2016 года.

Пракуратура, правер! Чаму за «збітага маці» берасцейца пацярпеў блогер Пятрухін?

29.08.2019 Пракуратура, правер! Чаму за «збітага маці» берасцейца пацярпеў блогер Пятрухін?

Праваабаронцы "Вясны" паставілі сваёй задачай дапамагаць пракуратуры ў пошуку тых спраў, якія безумоўна патрабуюць яе ўвагі ў святле нядаўняга выступлення кіраўніка дзяржавы.

Яшчэ адна справа аб збіцці міліцыянтамі накіравана на дадатковую праверку

27.08.2019 Яшчэ адна справа аб збіцці міліцыянтамі накіравана на дадатковую праверку

Больш за паўтары гады цягнецца справа па факце нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі міліцыі жыхару Смаргоні Барысу Змітровічу падчас беспадстаўнага затрымання.

Няўлоўны амапавец: справа па збіццю дзяўчыны адноўлена

22.08.2019 Няўлоўны амапавец: справа па збіццю дзяўчыны адноўлена

Справа Яны Яцыновіч, якая была жорстка затрымана амапаўцамі у сакавіку 2017 года, зрушылася з месца.

Валянцін Стэфановіч: Гэтая сістэма парадзіла беспакаранасць

21.08.2019 Валянцін Стэфановіч: Гэтая сістэма парадзіла беспакаранасць

Па меркаванню праваабаронцы, гэтыя нарады наўрад ці дадуць нейкі плён — пакрычыць кіраўнік краіны і супакоіцца. Патрэбны сістэмныя рэформы, большая празрыстасць органаў, стварэнне нацыянальных інстытутаў па абароне правоў чалавека, у прыватнасці, офіса адмысловага ўпаўнаважанага.

Чаму Лукашэнка абрынуўся на сілавікоў? Адказ – у кейсах “Вясны”

20.08.2019 Чаму Лукашэнка абрынуўся на сілавікоў? Адказ – у кейсах “Вясны”

Падчас нарады па пытаннях якасці працы праваахоўных органаў пры выяўленні і расследаванні злачынстваў, якая праходзіць 20 жніўня, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка жорстка крытыкаваў метады дзейнасці прадстаўнікоў праваахоўных органаў, якія нярэдка выкарыстоўваюць жорсткія сілавыя метады.

Спецдакладчык ААН па катаваннях апавешчаны пра сітуацыю з Пятром Кучурам

20.08.2019 Спецдакладчык ААН па катаваннях апавешчаны пра сітуацыю з Пятром Кучурам

Падставай для гэтага стала жорсткае абыходжанне з асуджаным з боку адміністрацыі папраўчай калоніі ў асобе начальніка ўстановы Аляксея Лазарэнка, мэтай якога было прымусіць яго спыніць скардзіцца на свавольства адміністрацыі калоніі.

СК не расследуе збіццё зняволенага належным чынам

16.08.2019 СК не расследуе збіццё зняволенага належным чынам

Жонка асуджанага Пятра Кучуры, якога ў канцы ліпеня перавялі на турэмны рэжым, распавяла некаторыя падрабязнасці ціску на яго ў папраўчай калоніі №15.

Блогер з Калінкавічаў на судзе заявіў пра катаванні ў СІЗА

16.08.2019 Блогер з Калінкавічаў на судзе заявіў пра катаванні ў СІЗА

Як тлумачыў на судзе Віталь Манько, яго змяшчаюць ў камеры з антысанітарнымі ўмовамі, іншыя сядзельцы ў камеры паляць, парушаюць правілы, а потым абвінавачваюць ў гэтых парушэннях Віталя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства