Навіны на тэму: катаванні

Спецдакладчыца ААН па Беларусі: Сітуацыя ў краіне яшчэ ніколі не была такой катастрафічнай

05.09.2020 Спецдакладчыца ААН па Беларусі: Сітуацыя ў краіне яшчэ ніколі не была такой катастрафічнай

Сітуацыя ў Беларусі яшчэ ніколі не была такой катастрафічнай, як у апошні месяц, заявіла спецдакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, выступаючы 4 верасня перад Саветам бяспекі ААН, піша Naviny.by.

Валянцін Стэфановіч — Радзе Бяспекі ААН: Мы маем справу са злачынствамі супраць чалавечнасці

05.09.2020 Валянцін Стэфановіч — Радзе Бяспекі ААН: Мы маем справу са злачынствамі супраць чалавечнасці

Цяперашняя прэзідэнцкая выбарчая кампанія ад самага пачатку суправаджалася шматлікімі рэпрэсіямі, заявіў намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, выступаючы 4 верасня перад Радай Бяспекі ААН, паведамляе БелаПАН.

Дацкі інстытут супраць катаванняў падрыхтаваў дапаможнік для пацярпелых па самадакументаванні фактаў жорсткага абыходжання

04.09.2020 Дацкі інстытут супраць катаванняў падрыхтаваў дапаможнік для пацярпелых па самадакументаванні фактаў жорсткага абыходжання

Дацкі інстытут супраць катаванняў "DIGNITY" пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра "Вясна" падрыхтаваў практычны дапаможнік для пацярпелых па дакументаванні фактаў катаванняў і жорсткага абыходжання з боку органаў дзяржаўнай улады.

Сведчаць пацярпелыя: "Ты кідаў кактэйль Молатава!" – і ўдарылі шокерам

04.09.2020 Сведчаць пацярпелыя: "Ты кідаў кактэйль Молатава!" – і ўдарылі шокерам

23-гадовы Ігар Квятко быў затрыманы 11 жніўня наўпрост ў машыне таксі. З'явіліся супрацоўнікі АМАПу, дасталі з машыны, паклалі тварам у асфальт, пачалі біць па нагах і па спіне, а затым ударылі шокерам.

47 пацярпелых з дапамогай праваабаронцаў звярнуліся ў Камітэт супраць катаванняў

03.09.2020 47 пацярпелых з дапамогай праваабаронцаў звярнуліся ў Камітэт супраць катаванняў

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіравалі ў інтарэсах 47 пацярпелых на мірных акцыях пратэсту зварот у Камітэт супраць катаванняў ААН аб правядзенні расследавання па факце сістэматычнага прымянення катаванняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

 "Амапаўка пачала мяне душыць. Я яе за руку і ўкусіла". 55-гадовую гарадзенку збілі і завялі крымінальную справу

03.09.2020 "Амапаўка пачала мяне душыць. Я яе за руку і ўкусіла". 55-гадовую гарадзенку збілі і завялі крымінальную справу

Жыхарку Гародні Марыну Палікарпаву затрымалі 9 жніўня і збілі супрацоўніцы АМАП. Пазней на яе завялі крымінальную справу, бо жанчына ўкусіла амапаўку. Сваёй гісторыяй Марына падзялілася з "Радыё Свабода".

Светашумавая граната пазбавіла ступні. Сведчаць пацярпелыя

02.09.2020 Светашумавая граната пазбавіла ступні. Сведчаць пацярпелыя

33-гадовы Георгій Сайкоўскі 10 жніўня ішоў дамоў на Пушкінскую, але ягоны шлях праходзіў праз месца разгону пратэстаў. Ужо ў сваім раёне, калі да хаты заставался амаль пяць хвілін ходу, ў ягоны бок прыляцела светашумавая граната. Яго зачапіла аскепкам.

"На расстрэл вас прывезлі, хлопцы". Сведчаць пацярпелыя

02.09.2020 "На расстрэл вас прывезлі, хлопцы". Сведчаць пацярпелыя

21-гадовага Мікіту затрымалі супрацоўнікі АМАПу ў Мінску ў ноч з 9 на 10 жніўня за белую стужачку ў кішэні. Хлопец вяртаўся дадому, але трапіў на Акрэсціна, дзе яго асудзілі на 13 сутак па арт. 23.34 КаАП за тое, што ён нібыта выкрыкваў лозунгі на акцыі пратэсту. Зараз Мікіта знаходзіцца ў адной з мінскіх бальніц. У заключэнні ў яго значыцца чэрапна-мазгавая траўма, удары, у тым ліку ўнутраных органаў, пашкоджанні. Мікіта распавёў "Вясне", што адбылося з ім у тую ноч і як прайшлі яго наступныя пяць сутак.

Сабралі інфармацыю пра загінулых пад час масавых акцый пратэсту

02.09.2020 Сабралі інфармацыю пра загінулых пад час масавых акцый пратэсту

У перыяд з 9 жніўня, калі ў Беларусі адбыліся першыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, прадстаўнікі сілавых структур прымянялі жорсткія, з непрапарцыйным ужываннем фізічнай сілы, дзеянні па разгоне грамадзян. Былі і загінулыя.

Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць катаванні над пратэстоўцамі і прадухіліць гвалтоўныя знікненні

02.09.2020 Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць катаванні над пратэстоўцамі і прадухіліць гвалтоўныя знікненні

Эксперты ААН па правах чалавека заклікалі Беларусь спыніць катаванні над затрыманымі і прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія, як паведамляецца, беспакарана прыніжалі і збівалі дэманстрантаў у месцах утрымання пад вартай.

Сведчаць пацярпелыя: "У аўтазаку на мяне сеў АМАПавец і крыкнуў: "Глядзіце, якое ў мяне добрае крэселка!"

01.09.2020 Сведчаць пацярпелыя: "У аўтазаку на мяне сеў АМАПавец і крыкнуў: "Глядзіце, якое ў мяне добрае крэселка!"

Андрэя Вяршэню брутальна выцягнулі супрацоўнікі АМАП з асабістага аўтамабіля ў ноч з 11 на 12 жніўня недалёка ад ГЦ "Рыга", калі ён падвозіў сваіх сяброў дадому. На працягу ўсёй дарогі ў ІЧУ і пазней яго збівалі зноў і зноў, пакуль Андрэй не стаў губляць прытомнасць.

Amnesty International: Афіцыйнае расследаванне катаванняў так і не пачата, улады перайшлі да кропкавых затрыманняў

31.08.2020 Amnesty International: Афіцыйнае расследаванне катаванняў так і не пачата, улады перайшлі да кропкавых затрыманняў

Amnesty International заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць гвалт з боку міліцыі і расследаваць грубыя парушэнні правоў чалавека, учыненыя сілавікамі на працягу апошніх трох тыдняў.

Сведчаць пацярпелыя. Бармэн з Зыбіцкай – пра трое сутак на Акрэсціна

31.08.2020 Сведчаць пацярпелыя. Бармэн з Зыбіцкай – пра трое сутак на Акрэсціна

Бармэна Руслана аднаго з бара на вуліцы Зыбіцкай Мінска затрымалі 9 жніўня ў дзве гадзіны ночы, калі ён вяртаўся з працы дадому. Наступныя трое сутак ён правёў на Акрэсціна. Руслан распавёў "Вясне", што адбывалася ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў 9 па 12 жніўня.

"Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі

31.08.2020 "Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі

ПЦ "Вясна" падрыхтаваў кароткую справаздачу пра тое, што ўжо было зроблена праваабаронцамі і што плануецца рабіць надалей па фактах прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання пры затрыманні мірных дэманстрантаў, іх транспарціроўцы і ўтрыманні ў ІЧУ у дзень выбараў і паслявыбарчы перыяд.

Палітвязня Аляксандра Францкевіча білі і катавалі электрашокерам у КДБ

31.08.2020 Палітвязня Аляксандра Францкевіча білі і катавалі электрашокерам у КДБ

Маці палітычнага зняволенага Аляксандра Францкевіча распавяла "Вясне", што ў дачыненні да яе сына ўжываліся катаванні. Гэтую інфармацыю яна даведалася ад чалавека, які знаходзіўся ў адной камеры з Аляксандрам у СІЗА-1.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства