Навіны на тэму: катаванні

"Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі

14.11.2020 "Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў працягвае кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў.

Міжнародная рэакцыя на падзеі ў Беларусі і смерць Бандарэнкі: ААН, Amnesty International

14.11.2020 Міжнародная рэакцыя на падзеі ў Беларусі і смерць Бандарэнкі: ААН, Amnesty International

Беларускія ўлады дагэтуль нічога не паведамілі аб ходзе і выніках расследавання па зваротах аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання з удзельнікамі акцый пратэсту. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 13 лістапада заяве прэс-сакратара Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Руперта Колвіла.

Купалавец і музыка распавёў пра сваё жорсткае затрыманне на "Арлоўцы", метку на твары ад сілавікоў і крымінальную справу

14.11.2020 Купалавец і музыка распавёў пра сваё жорсткае затрыманне на "Арлоўцы", метку на твары ад сілавікоў і крымінальную справу

28-гадовага купалаўца і музыку гуртоў Harotnica mix і Luty Sakavik Эрыка Арлова-Шымкуса затрымалі 25 кастрычніка ў Мінску на Маршы «Народны ультыматум» пасля жорсткага разгону гранатамі на вуліцы Арлоўская. Сілавікі выцягнулі хлопца з пад'езда, збівалі, пагражалі і паставілі маркерам на яго твары метку.

Следчыя сталі на бок злачынцаў у балаклавах. Як дзейнічаць далей?

06.11.2020 Следчыя сталі на бок злачынцаў у балаклавах. Як дзейнічаць далей?

Паступаюць звесткі аб першых адмовах ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па фактах катаванняў і жорсткага бесчалавечага абыходжання, пастановы выносяцца па выніках праверкі зваротаў ахвяр.

Непаўналетніх студэнтаў-страйкоўцаў пасля затрымання збілі сілавікі. Вось, што яны распавядаюць

29.10.2020 Непаўналетніх студэнтаў-страйкоўцаў пасля затрымання збілі сілавікі. Вось, што яны распавядаюць

Чацвёра з іх былі жорстка збітыя сілавікамі ў міліцэйскім аўтобусе, пасля чаго ў бальніцы ўсім дыягнаставалі страсенне галаўнога мозгу, а некаторым – чэрапна-мазгавыя траўмы, пералом носа і іншыя траўмы.

Мастаку з Брэста пры затрыманні зламалі нагу. Так яго ўтрымлівалі чатыры дні

29.10.2020 Мастаку з Брэста пры затрыманні зламалі нагу. Так яго ўтрымлівалі чатыры дні

42-гадовы мастак з Брэста Кірыл Ляшук быў затрыманы ўвечары 10 жніўня на цэнтральнай вуліцы горада. Калі сілавікі схапілі за руку ягоную жонку і яе сястру, ён ірвануў да іх у абарону. Але трое сілавікоў адразу заламалі Кірылу рукі за спіной і паклалі тварам на плітку. Так ён быў затрыманы.

"АМАПавец бярэ яшчэ адну дубінку і кажа: "Усё жыццё хацеў стаць барабаншчыкам". Сведчаць пацярпелыя

29.10.2020 "АМАПавец бярэ яшчэ адну дубінку і кажа: "Усё жыццё хацеў стаць барабаншчыкам". Сведчаць пацярпелыя

29-гадовы мінчук Антон (імя зменена – заўв. рэд.) праводзіў сяброўку дадому 10 жніўня каля 21 гадзін. Маладыя людзі ехалі на трамваі па вул. Машэрава, калі туды забегла пяць супрацоўнікаў АМАП у масках.

Сведчаць пацярпелыя: "Прыйшлося спусціць штаны і стаяць у трусах пасярод актавай залы"

29.10.2020 Сведчаць пацярпелыя: "Прыйшлося спусціць штаны і стаяць у трусах пасярод актавай залы"

11 кастрычніка Вольга вярталася ноччу дадому ў раёне ГЦ "Рыга" ў Мінску. Зараз жа яна амаль кожны дзень ходзіць у паліклініку на перавязкі – у тую ноч яе параніла гумавай куляй.

Зміцер Дашкевіч на судзе заявіў пра катаванні ў ІЧУ

26.10.2020 Зміцер Дашкевіч на судзе заявіў пра катаванні ў ІЧУ

Учора, 25 кастрычніка, падчас мірнага пратэсту затрымалі прадпрымальніка былога палітвязня Зміцера Дашкевіча і трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна да сённяшняга суда. Але сёння яго не асудзілі — абвясцілі перапынак да заўтра.

Падстрэлілі пяць разоў гумавымі кулямі і абвінавачваюць у масавых беспарадках

26.10.2020 Падстрэлілі пяць разоў гумавымі кулямі і абвінавачваюць у масавых беспарадках

У Беларусі працягваецца затрыманне і пераслед людзей у межах крымінальных справаў па акцыях пратэсту 9-10 жніўня супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. 30 верасня ў Брэсце быў затрыманы 37-гадовы таксіст Цімур Рызапур. Жонка Цімура Алена распавяла «Вясне» гісторыю мужа.

Дацкі інстытут супраць катаванняў правёў канферэнцыю па сітуацыі ў Беларусі

23.10.2020 Дацкі інстытут супраць катаванняў правёў канферэнцыю па сітуацыі ў Беларусі

Дацкі інстытут супраць катаванняў "DIGNITY" 23 кастрычніка зладзіў анлайн канферэнцыю, прысвечаную сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і, у першую чаргу, праблеме катаванняў.

"Збівалі рукамі, нагамі, дубінкай, распылілі газ". Жыхара Фаніпаля затрымалі пры размалёўванні прыпынку ў БЧБ

20.10.2020 "Збівалі рукамі, нагамі, дубінкай, распылілі газ". Жыхара Фаніпаля затрымалі пры размалёўванні прыпынку ў БЧБ

41-гадовага скульптара з Фаніпаля Дзмітрыя Чарныша затрымалі ўвечары 7 кастрычніка, калі ён маляваў на прыпынку каля горада чырвоную лінію. Яго збілі, распылілі газ пры затрыманні, патрабавалі на камеру прызнацца, колькі яму плацяць і хто арганізатар, а потым асудзілі. Дзмітрый распавёў "Вясне" пра сваё затрыманне, збіццё і пагрозы.

Стан палітвязня Вячаслава Рагашчука ў СІЗА пагаршаецца. Родныя настойваюць на яго шпіталізацыі

16.10.2020 Стан палітвязня Вячаслава Рагашчука ў СІЗА пагаршаецца. Родныя настойваюць на яго шпіталізацыі

Сястра палітвязня Вячаслава Рагашчука паведаміла "Вясне", што 13 кастрычніка атрымала ліст ад брата, дзе ён працягвае скардзіцца на сваё здароўе. Лекар у СІЗА сказала яму, што гэта можа быць "кровазліццё, страсенне мозгу або траўма галавы". Родныя Вячаслава настойваюць, што яму неабходна паўнавартаснае абследаванне галавы для належнага лячэння ў адпаведнасці з дыягназам. Яны асцерагаюцца пагаршэння стану яго здароўя.

"Па БТ назвалі расійскім апазіцыянерам, а я з Беларусі не выязджаў з часоў развалу Савецкага Саюза"

16.10.2020 "Па БТ назвалі расійскім апазіцыянерам, а я з Беларусі не выязджаў з часоў развалу Савецкага Саюза"

Мінчанін распавёў «Вясне», як ён трапіў у сюжэт БТ, дзе яго прадставілі як удзельніка масавых беспарадкаў з Расіі, як яго судзілі ў адных трусах у ЦІПе, як на Акрэсціна прыязджаў «высокапастаўлены чыноўнік», як ён адбываў ўсе 15 сутак толькі з-за наяўнасці судзімасцяў і як на яго распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 КК, але не распачалі справу па факце збіцця яго пры затрыманні і на Акрэсціна. 

«Гэта было ўжо не збіццё, гэта былі катаванні». Пяць гісторый палітвязняў «Пінскай справы»

14.10.2020 «Гэта было ўжо не збіццё, гэта былі катаванні». Пяць гісторый палітвязняў «Пінскай справы»

"Вясна" сустрэлася са сваякамі пінскіх палітвязняў у Баранавічах каля СІЗА, куды яны прыехалі ўсе разам, каб перадаць сваім блізкім перадачы. Мы пагутарылі з імі і нам удалося даведацца гісторыі пяці палітычных зняволеных пінчукоў. З чаго пачалася "Пінская справа", як яе фігурантамі сталі Вячаслаў Рагашчук, Алена Маўшук, Станіслаў Міхайлаў, Алег Рубец і Данііл Богнат, што яны пішуць у сваіх лістах — чытайце ў нашым матэрыяле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства