Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

Праваабаронцы прэзентавалі кнігу “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” (відэа)

09.10.2015 Праваабаронцы прэзентавалі кнігу “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” (відэа)

9 кастрычніка ў Мінску Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў дакументальнае выданне “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”, дзе сабраная інфармацыя па праблеме пачынаючы з 1998 года па сённяшні дзень.

У вырашэнні праблемы смяротнай кары ў Беларусі важная міжнародная салідарнасць (відэа)

09.10.2015 У вырашэнні праблемы смяротнай кары ў Беларусі важная міжнародная салідарнасць (відэа)

Пра гэта ішла гаворка падчас прэс-канферэнцыі, якую 9 кастрычніка ў Мінску праваабаронцы правялі з нагоды Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.

“Аловак і гумка” – новы погляд на тэму смяротнага пакарання (відэа)

09.10.2015 “Аловак і гумка” – новы погляд на тэму смяротнага пакарання (відэа)

Аніматары-валанцёры з дапамогаю выразных мастацкіх сродкаў перадаюць трагедыю людзей, якія сутыкаюцца са смяротным пакараннем: сваякоў загінулых, выканаўцаў прысудаў, раўнадушных грамадзян.

У Вільні прайшла дыскусія “Забойства па прысудзе…” (аўдыё)

08.10.2015 У Вільні прайшла дыскусія “Забойства па прысудзе…” (аўдыё)

7 кастрычніка ў Вільні ў Музеі ахвяраў генацыду адбылася дыскусія «Забойства па прысудзе ...» з удзелам беларускіх правабаронцаў, журналістаў і прадстаўніка МЗС Літвы.

У Вільні ўпершыню прэзентуецца фільм “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” (відэа)

07.10.2015 У Вільні ўпершыню прэзентуецца фільм “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” (відэа)

Прэм'ерны паказ фільма-цыкла «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» праходзіць 7 кастрычніка пад час дыскусіі «Забойства па прысудзе» ў Музеі ахвяраў генацыду ў Вільні.

Пра “легальныя забойствы” ў Беларусі дыскутавалі ў Чарнігаве (відэа)

06.10.2015 Пра “легальныя забойствы” ў Беларусі дыскутавалі ў Чарнігаве (відэа)

У абмеркаванні розных аспектаў гэтай антыгуманнай меры пакарання прынялі ўдзел каардынатар Тыдня Андрэй Палуда, Любоў Кавалёва, маці расстралянага ў 2012 годзе Уладзіслава Кавалёва, ды прэзідэнт Адукацыйнага Дома правоў чалавека ў Чарнігаве Сяргей Бураў.

Запрашаем на прэс-канферэнцыю ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання

06.10.2015 Запрашаем на прэс-канферэнцыю ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання

9 кастрычніка ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя праваабаронцаў, падчас якой будзе прэзентаваная кніга “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”. Запрашаем у "Арт-Сядзібу" (пр-т Незалежнасці, 58-430, 4-ы паверх ГЦ “Маскоўска-Венскі”). Пачатак аб 11-й гадзіне.

Шосты аргумент супраць смяротнага пакарання - неэфектыўнасць у папярэджанні злачынстваў (відэа)

06.10.2015 Шосты аргумент супраць смяротнага пакарання - неэфектыўнасць у папярэджанні злачынстваў (відэа)

Смяротнае пакаранне не ў стане спыніць злачыннасць. Пасля адмены вышэйшай меры ў краіне не расце колькасць цяжкіх злачынстваў. Пра гэта - чарговы фільм рэжысёра Віктара Трацякова з цыклу "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання".

Мерапрыемствы Тыдня супраць смяротнага пакарання

05.10.2015 Мерапрыемствы Тыдня супраць смяротнага пакарання

Праваабарончы Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі сёлета пашырае сваю геаграфію. З 5 па 10 кастрычніка шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў Літве, Польшчы, Украіне, Казахстане. Прапануем анонс Тыдня.

Праваабаронцы пра смяротнае пакаранне: “Забойства - гэта не правасуддзе” (аўдыё)

05.10.2015 Праваабаронцы пра смяротнае пакаранне: “Забойства - гэта не правасуддзе” (аўдыё)

5 кастрычніка распачынаецца традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога будуць праходзіць пад слоганам “Забойства – гэта не правасуддзе”. Жорсткасць і бесчалавечнасць гэтай меры пакарання сімвалізуе роба смяротніка, якую дасылаюць сваякам расстраляных замест іх асабістых рэчаў.

Андрэй Палуда: Надыйшоў час увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі (відэа)

25.09.2015 Андрэй Палуда: Надыйшоў час увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі (відэа)

У Варшаве ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні адбыўся абмен меркаваннямі па пытанні аб адмене смяротнага пакарання.

Алесь Бяляцкі пра неэфектыўнасць смяротнага пакарання ў папярэджанні злачынстваў (відэа)

10.09.2015 Алесь Бяляцкі пра неэфектыўнасць смяротнага пакарання ў папярэджанні злачынстваў (відэа)

Жыццёвы досвед пераканаў праваабаронцу: наяўнасць у краіне смяротнага пакарання не змяншае колькасць цяжкіх злачынстваў.

Размова пра правы чалавека. Таццяна Караткевіч: “ Каб не было палітвязняў, трэба змяніць уладу ”

09.09.2015 Размова пра правы чалавека. Таццяна Караткевіч: “ Каб не было палітвязняў, трэба змяніць уладу ”

На пытанні праваабаронцаў адносна пазіцыі па праблемах смяротнага пакарання, палітвязняў і неабходнасці ўвядзення ў кріане амбудсмена па правах чалавека адказвае прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Таццяна Караткевіч.

Размова пра правы чалавека. Сяргей Гайдукевіч: “Нашай краіне трэба абавязкова мець інстытут амбудсмена”

09.09.2015 Размова пра правы чалавека. Сяргей Гайдукевіч: “Нашай краіне трэба абавязкова мець інстытут амбудсмена”

Праваабаронцы задалі лідэру Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі пытанні адносна стаўлення да смяротнага пакарання, праблемы палітвязняў і ці патрэбны інстытут амбудсмена па правах чалавека ў Беларусі.

Размова пра правы чалавека. Віктар Цярэшчанка: “На адмену смяротнага пакарання спатрэбіцца да пяці гадоў”

09.09.2015 Размова пра правы чалавека. Віктар Цярэшчанка: “На адмену смяротнага пакарання спатрэбіцца да пяці гадоў”

Рэгістрацыя ў якасці кандыдыта ў прэзідэнты Віктара Цярэшчанкі выглядае малаверагоднай, аднак пакуль у ягонай выбарчай кампаніі не пастаўлена кропка, праваабаронцы пацікавілася ягоным стаўленнем да некаторых пытанняў са сферы правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства