Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

У Віцебску вынесены чарговы смяротны прысуд

30.07.2019 У Віцебску вынесены чарговы смяротны прысуд

Як стала вядома праваабаронцам, 30 ліпеня Віцебскі абласны суд вынес чарговы смяротны прысуд - Віктару Паўлаву, якога абвінавачвалі ў забойстве дзьвюх пенсіянерак.

Дэпутатка Алена Анісім прапануе ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне

19.07.2019 Дэпутатка Алена Анісім прапануе ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала праект закона аб прыпыненні смяротнага пакарання. Праект закона быў дасланы для азнаямлення ў Міністэрства юстыцыі і МУС.

У Лондане абмеркавалі беларускую праблему смяротнага пакарання

10.07.2019 У Лондане абмеркавалі беларускую праблему смяротнага пакарання

Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных праблематыке смяротнага пакарання ў Беларусі, на гэтым тыдні прайшоў у Лондане. Арганізатарамі сустрэчы выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, якая праводзіць глабальную кампанію супраць смяротнага пакарання больш за 40 гадоў.

Андрэй Палуда: Адмена смяротнай кары патрэбна ў першую чаргу не нашай дзяржаве, а кожнаму беларусу асабіста

10.07.2019 Андрэй Палуда: Адмена смяротнай кары патрэбна ў першую чаргу не нашай дзяржаве, а кожнаму беларусу асабіста

"Беларускі партызан" падрыхтаваў вялікае інтэрв'ю з праваабаронцам "Вясны" Андрэем Палудай і знайшоў адказ на пытанне, чаму адмена смяротнага пакарання патрэбна кожнаму беларусу.

У Віцебскім аблсудзе працягваецца працэс, на якім могуць вынесці смяротны прысуд

09.07.2019 У Віцебскім аблсудзе працягваецца працэс, на якім могуць вынесці смяротны прысуд

У Віцебскім абласным судзе працягваецца слуханьне рэзананснай справы, распачатай у дачыненні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго абвінавачваюць у жорсткім забойстве дзвюх пенсіянерак у вёсцы Прысушына.

Эксперты ААН па правах чалавека асуджаюць выкананне смяротнага прысуду

08.07.2019 Эксперты ААН па правах чалавека асуджаюць выкананне смяротнага прысуду

Рэспубліка Беларусь павінна прыпыніць выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да асобаў, якія звярнуліся са скаргамі ў Камітэт ААН па правах чалавека, заявілі 1 ліпеня эксперты ААН па правах чалавека пасля атрымання інфармацыі пра пакаранне Аляксандра Жыльнікава, справа якога знаходзіцца на разглядзе Камітэта.

У Гомелі можа быць вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд. У Віцебску таксама

08.07.2019 У Гомелі можа быць вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд. У Віцебску таксама

Удзельнік нацыянальнай кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што ў Гомелі да смяротнага пакарання могуць прысудзіць затрыманага на днях у Расіі аднаго з лідэраў крывавай гомельскай банды Марозава - Сяргея Дзербянёва.

Маладэчна: Прэм’ерны паказ фільма “Мы супраць смяротнага пакарання”

01.07.2019 Маладэчна: Прэм’ерны паказ фільма “Мы супраць смяротнага пакарання”

У Маладзечна 30 чэрвеня прайшоў прэм’ерны паказ дакументальнага фільма “Мы супраць смяротнага пакарання”, пасля якога адбылася адмысловая дыскусія.

Фільм “Мы супраць смяротнага пакарання” пакажуць ў Маладзечне

27.06.2019 Фільм “Мы супраць смяротнага пакарання” пакажуць ў Маладзечне

Дыскусія і прэм’ерны паказ дакументальнага фільма да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” адбудуцца 30 чэрвеня ў Маладзечне.

Пачаўся суд над падазраваным у забойстве жанчын у Прысушыне – яму пагражае расстрэл

25.06.2019 Пачаўся суд над падазраваным у забойстве жанчын у Прысушыне – яму пагражае расстрэл

У Віцебскім абласным судзе 24 чэрвеня пачалося слуханне крымінальнай справы, распачатай у дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго падазраюць у забойстве дзвюх пенсіянерак у вёсцы Прысушына Віцебскага раёну. Мужчыне пагражае смяротнае пакаранне.

Беларусь зноў даказала, што не цалкам адпавядае еўрастандартам, — ПАСЕ

18.06.2019 Беларусь зноў даказала, што не цалкам адпавядае еўрастандартам, — ПАСЕ

Прымяненне смяротнага пакарання працягвае перашкаджаць развіццю глыбейшых адносін Беларусі з Радай Еўропы, заявіў генеральны дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па адмене смяротнага пакарання Цітус Карлацян. Заява апублікаваная на сайце ПАСЕ.

Amnesty International: Беларускія ўлады зноў выставілі напаказ поўнае грэбаванне да правоў чалавека

17.06.2019 Amnesty International: Беларускія ўлады зноў выставілі напаказ поўнае грэбаванне да правоў чалавека

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International зрабіла заяву, у якой асудзіла прывядзенне ў выкананне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі.

Еўрасаюз заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

17.06.2019 Еўрасаюз заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

Еўрапейскі саюз асудзіў выпадкі смяротнага пакарання ў Беларусі і заклікаў улады краіны ўвесці мараторый на яе прымяненне.

Савет Еўропы асуджае прывядзенне ў выкананне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі

14.06.2019 Савет Еўропы асуджае прывядзенне ў выкананне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Даніэль Холтген у сваім Twitter.

Напярэдадні Еўрапейскіх гульняў у Мінску расстраляны Аляксандр Жыльнікаў

13.06.2019 Напярэдадні Еўрапейскіх гульняў у Мінску расстраляны Аляксандр Жыльнікаў

Прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у адносінах да Аляксандра Жыльнікава. Пра гэта каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палудзе паведамілі сваякі асуджанага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства