Навіны на тэму: умовы ўтрымання

Адвакатка: «Стан Максіма Вінярскага вельмі кепскі»

28.04.2014 Адвакатка: «Стан Максіма Вінярскага вельмі кепскі»

Адвакатка Вольга Безбародкіна наведвала Максіма Вінярскага 25 і 28 красавіка. Яе вельмі непакоіць стан падабароннага, які трымае сухую галадоўку з дня зьмяшчэньня яго ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў — з 22 красавіка

Палітвязень Васіль Парфянкоў — у ПКТ на паўгода

23.04.2014 Палітвязень Васіль Парфянкоў — у ПКТ на паўгода

7 красавіка палітвязьня Парфянкова, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 9 строгага рэжыму ў Горках, на 6 месяцаў зьмясьцілі ў так званае памяшканьне камэрнага тыпу. Пра гэта сам Васіль Парфянкоў напісаў у лісьце да актывісткі грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Юліі Сцяпанавай.

Аўтуховіч: “Калі я выйшаў на свабоду, былая начальніца падатковай папрасіла сабе асабістую ахову”

17.04.2014 Аўтуховіч: “Калі я выйшаў на свабоду, былая начальніца падатковай папрасіла сабе асабістую ахову”

Былы палітвязень і вядомы ваўкавыскі бізнэсоўца распавёў пра ўмовы ўтрымання і парадкі ў беларускіх турмах, пра тое, якім ён бачыць прадпрымальніцкі рух на Беларусі і як ацэньвае ўзровень карупцыі ў краіне.

Пракуратура – Зміцеру Крэмянецкаму: “Скарга прызнаная абгрунтаванай і падлягае задавальненню”

17.04.2014 Пракуратура – Зміцеру Крэмянецкаму: “Скарга прызнаная абгрунтаванай і падлягае задавальненню”

Пракуратура Ельскага раёна прызнала шматлікія парушэнні правілаў унутранага распарадку ў ізалятары часовага ўтрымання аддзела ўнутраных спраў Ельскага райвыканкама.

Зняволеныя распавялі пра радыкальныя падыходы да выпраўлення ў ПК-9 у Горках

16.04.2014 Зняволеныя распавялі пра радыкальныя падыходы да выпраўлення ў ПК-9 у Горках

Прыкладна з 2008 г. у ПК-9 склаўся парадак, калі адміністрацыя заахвочвае гвалт «апрычнікаў» у дачыненні да асуджаных. Жорстка караюцца як супрацьпраўныя дзеянні, накшталт валодання тэлефонам, так і напісанне скаргаў на дзеянні адміністрацыі. Пад забаронай нават напісанне наглядных скаргаў па крымінальных справах!

Эксперт пра прынцыпы расследавання катаванняў

14.04.2014 Эксперт пра прынцыпы расследавання катаванняў

Юрыст Павел Сапелка абагульніў палажэнні міжнародных дакументаў пра эфектыўнае расследаванне катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных відаў абыходжання і пакарання, а таксама нормы юрыдычнай і медыцынскай этыкі адносна гэтай праблемы.

Мікалай Аўтуховіч: Пасля пяці гадоў зняволення выйшаў у вялікую турму

10.04.2014 Мікалай Аўтуховіч: Пасля пяці гадоў зняволення выйшаў у вялікую турму

Так у інтэрв'ю галоўнаму рэдактару charter97.org Наталлі Радзінай былы палітвязень, прадпрымальнік, афіцэр Мікалай Аўтуховічназваў сённяшнюю Беларусь.

Што стаіць за прэсінгам Раміза Мамедава ў ПК-5?

10.04.2014 Што стаіць за прэсінгам Раміза Мамедава ў ПК-5?

Маці зняволенага івацэвіцкай папраўчай калоніі №5 скардзіцца на масіраваны прэсінг на сына, які ажыццяўляецца, на яе думку, па замове лідскіх і гродзенскіх праваахоўнікаў, што маюць дачыненне да фальсіфікацыі яго крымінальнай справы.

30 фактаў пра палітвязня Мікалая Аўтуховіча

07.04.2014 30 фактаў пра палітвязня Мікалая Аўтуховіча

Заўтра на свабоду павінен выйсці палітвязень Мікалай Аўтуховіч. Пяць год і два месяцы ён знаходзіўся за кратамі за тое, што нібыта захоўваў пяць патронаў, насамрэч – за барацьбу з карупцыяй. Мы вырашылі прыгадаць найбольш яркія факты з жыцця вядомага ваўкавыскага прадпрымальніка.

Пётр Кучура паўторна асуджаны да трох гадоў турэмнага рэжыму

04.04.2014 Пётр Кучура паўторна асуджаны да трох гадоў турэмнага рэжыму

4 красавіка суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва, згодна з пастановай Магілёўскага абласнога суда, перагледзеў матэрыялы справы пра перавод Пятра Кучура на тры гады турэмнага рэжыму і пакінуў рашэнне ранейшым. Нягледзячы на тое, што абласны суд угледзеў істотныя парушэнні крымінальна-працэсуальнага закона пры правядзенні першага суда.

Павел Вінаградаў трымае галадоўку на Акрэсціна

31.03.2014 Павел Вінаградаў трымае галадоўку на Акрэсціна

Ужо 16 дзён ў менскім ізалятары на Акрэсціна працягвае галадоўку актывіст «Змены» Павел Вінаградаў, якога асудзілі на 25 сутак нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі.

На Акрэсціна адмовіліся прымаць перадачу для гомельскіх актывістаў

20.03.2014 На Акрэсціна адмовіліся прымаць перадачу для гомельскіх актывістаў

Перадачу на 10 кг у ЦІП прынесла актывістка Вольга Нікалайчык. Набытыя прадукты - у спісе дазволеных. Аднак перадачу не прынялі, паколькі Вольга не з'яўляецца сваячкай затрыманых Карашкова і Булы.

21 сакавіка - прэзентацыя кнігі Дашкевіча "Чарвяк"

18.03.2014 21 сакавіка - прэзентацыя кнігі Дашкевіча "Чарвяк"

Актывіст "Маладога фронту" і былы палітвязень прэзентуе зборнік турэмных твораў. У збронік увайшлі творы, напісаныя у турмах і калоніях, дзе актывіст знаходзіўся з 2006 па 2013 гады.

Да вызвалення Аўтуховіча застаецца меньш за месяц

14.03.2014 Да вызвалення Аўтуховіча застаецца меньш за месяц

Прадпрымальнік у лістах піша, што пакуль не плануе сваю будучыню, бо да канца не можа быць упэўнены, што выйдзе на свабоду ў тэрмін. Да таго ж, над ім будзе ўсталяваны прэвентыўны нагляд - суд па гэтым пытанні адбудзецца на наступным тыдні.

У ЦІП на Акрэсціна адмовіліся прымаць ад грамадзян тэлевізары для затрыманых

13.03.2014 У ЦІП на Акрэсціна адмовіліся прымаць ад грамадзян тэлевізары для затрыманых

Начальнік Цэнтра патлумачыў, што бязвыплатную дапамогу арганізацыям маюць права аказваць толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства