Навіны на тэму: умовы ўтрымання
11.11.2014 “Сітуацыя з Андрэем Бандарэнкам – грубая і подлая правакацыя”
Ціск, які распачаўся ў бабруйскай калоніі ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі, кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі звязвае з дзейнасцю арганізацыі “Платформа”, якую ачольваў цяперашні вязень.
11.11.2014 Андрэй Бандарэнка ў калёніі абвясьціў галадоўку
Пра прычыны Свабодзе паведаміў бацька зняволенага Валер Бандарэнка.
10.11.2014 Павел Вінаградаў: "Людзі, не бойцеся!"
Адзін з апазіцыянераў, якія часта пераследуюцца, лічыць, што пасля падзей 2010 года праявы салідарнасці з актывістамі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі становяцца хутчэй выключэннем, чым правілам. Кампаніі апошніх месяцаў - падчас яго арышту і супраць высылкі з краіны праваабаронцы Алены Танкачовай - ён называе прыемнай нечаканасцю.
05.11.2014 Справа Пятра Кучуры высвечвае непрафесіяналізм супрацоўнікаў Следчага камітэта
Пракуратура адмяніла чацвертую запар пастанову сумна вядомага магілёўскага следчага Скавародкіна аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце катаванняў асуджанага.
25.10.2014 Актывіст скардзіцца на прыніжаючыя ўмовы ўтрымання ў салігорскім ІЧУ
Уладзімір Лемеш накіраваў скаргу ў пракуратуру на ўмовы ўтрымання пад вартай у Салігорскім ізалятары часовага ўтрымання. Гэтыя ўмовы актывіст лічыць прыніжаючымі чалавечую годнасць.
23.10.2014 Ігар Аліневіч выйшаў з ШЫЗА пасьля 30 сутак
Палітвязень Ігар Аліневіч правёў у ШЫЗА Віцебскай калёніі 30 сутак. Ён быў пакараны штрафным ізалятарам за адмову мыць месцы агульнага карыстаньня.
17.10.2014 Палітвязьня Аліневіча пагражаюць перавесьці з калёніі ў «крытую турму»
У размове з сваякамі ды адвакатам Ігара Аліневіча кіраўніцтва папраўчай калёніі «Віцьба-3» выказала пагрозу перавесьці палітвязьня на камэрнае ўтрыманьне.
05.10.2014 Уладзімір Лемеш пра ўмовы ўтрымання ў Салігорскім ІЧУ: на 15 чалавек 3 матрацы
"Умывальнік і адмежаваны ўнітаз гэта добра, але змыў у тым унітазе не працуе. Нейкай абрэзанай пластыкавай бутэлькай прыходзілася насіць туды ваду з ўмывальніка. Потым у гэту ж бутэльку налівалі гарбату, бо кубкаў не было".
04.10.2014 Салігорск: Івана Шылу вызвалілі без эксцэсаў
"Шчыра кажучы, пакідаючы ІЧУ былі думкі, што на выхадзе могуць зноў затрымаць ды прыпісаць якую-небудзь лаянку матам ды размахванне рукамі. На шчасце, даводзіць сітуацыю да поўнага абсурду ўлады ея сталі. Прынамсі пакуль я на волі і, спадзяюся, хутка разбяруся са сваімі прыватнымі справамі ды спакойна паеду на вучобу".
29.09.2014 Уцёкі навучэнцаў са СпецПТВ набываюць масавы характар
26 верасня з Магілёўскага спецвучылішча закрытага тыпу збеглі 34 навучэнцы. Матыў, па словах парушальнікаў, просты: хацелі вярнуцца дамоў. Гэта не першы выпадак масавых пабегаў са спецвучылішчаў у Беларусі.
06.09.2014 Турэмная цэнзура не прапускае лісты Мікалая Статкевіча пра Украіну
Лісты ад Мікалая Статкевіча з каментарамі да падзей ва Украіне забірае турэмная цэнзура. Пра гэта стала вядома жонцы палітыка Марыне Адамовіч.
29.08.2014 Арыштаваны на 5 сутак Кастусь Жукоўскі абвясціў галадоўку, а ў ізалятары не прынялі для яго нават ваду
Жонка актывіста Алена Жукоўская спрабавала перадаць мужу цёплыя рэчы, бутэльку з вадой і вітаміны, аднак у ІЧУ нічога не прынялі і патлумачылі гэта тым, што «Жукоўскі мае дробнае парушэнне».
20.08.2014 Турма для Мікалая Аўтуховіча не скончылася
Пракурор Ваўкавыскага раёна ў забароне міліцыі на выезд былога палітвязня на лячэнне ў Мінск парушэнняў не ўгледзеў. У сувязі з гэтым Мікалай Аўтуховіч падрыхтаваў скаргу на імя пракурора Гродзенскай вобласці.
20.08.2014 ЕСПЧ пра Расею: трымаць падсудных у клетцы - незаконна
Падобнае абыходжанне з падсуднымі з'яўляецца стандартнай практыкай не толькі ў Расіі, аднак і ў Беларусі: калі для абвінавачанага абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, на ўсіх пасяджэннях суда чалавек будзе знаходзіцца за кратамі.
13.08.2014 Ілля Дабратвор: “Два суддзі адмовіліся мяне судзіць, а Мотыль зазвычай пагадзілася”
Актывіст “Альтэрнатывы”, які 12 жніўня выйшаў на свабоду пасля 14-суткавага арышту, распавёў “Вясне” пра сваё “загадкавае” затрыманне, асуджэнне, а таксама чаму гэты арышт у ЦІПе ГУУС Мінгарвыканкаму стаў самым цяжкім для яго.