Навіны на тэму: умовы ўтрымання

На «хіміі» Рубцову зрабілі заўвагу і адабралі нож

22.12.2014 На «хіміі» Рубцову зрабілі заўвагу і адабралі нож

У папраўчай установе Юры Рубцоў, які не прызнае сябе вінаватым, адмаўляецца падпісваць любыя паперы.

Пасля скаргі актывіста пачынаецца рамонт у ізалятары часовага ўтрымання Нясвіжскага РАУС

19.12.2014 Пасля скаргі актывіста пачынаецца рамонт у ізалятары часовага ўтрымання Нясвіжскага РАУС

У лісце адзначаецца, што ў адпаведнасці з планам ліквідацыі выяўленных парушэнняў у снежні 2014 года ў ІЧУ пачынаюцца працы па рамонту камер, а начальніку Нясвіжскага РАУС будзе накіравана пісьмовае патрабаванне па ліквідацыі парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.

Следчы абсурд: з трупа "босага" затрыманага былі знятыя чаравікі

18.12.2014 Следчы абсурд: з трупа "босага" затрыманага былі знятыя чаравікі

Пастанова па выніках чарговай праверкі ў сувязі з гібеллю ў Светлагорскім ІЧУ Аляксандра Акуліча дэманструе недапушчальную нядбайнасць следчага Вячаслава Петачэнкі.

Андрэй Гайдукоў параўнаў умовы ўтрымання ў ЦІПе Наваполацка з умовамі ў СІЗA

16.12.2014 Андрэй Гайдукоў параўнаў умовы ўтрымання ў ЦІПе Наваполацка з умовамі ў СІЗA

Актывіст распавёў правабаронцам новыя падрабязнасці гэтых судоў, а таксама пра ўмовы ўтрымання ў Наваполацкім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Васіль Парфянкоў: У жылой зоне калоніі я правёў толькі 29 дзён

16.12.2014 Васіль Парфянкоў: У жылой зоне калоніі я правёў толькі 29 дзён

Былы палітвязень Васіль Парфянкоў, які вызваліўся 5 снежня пасля адбыцця пакарання з папраўчай калоніі №9 ў Горках, распавёў пра некаторыя ўмовы ўтрымання ў калоніі і аб усталяванні над ім прэвентыўнага нагляду тэрмінам на 1 год.

Праваабаронцы прэзентавалі “Справаздачу па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання”

10.12.2014 Праваабаронцы прэзентавалі “Справаздачу па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання”

Па выніках маніторынгу даследчыкамі прапанаваныя меры як у галіне нарматыўнага рэгулявання, так і ў галіне правапрымянення, якія дазваляюць палепшыць становішча зняволеных.

Запрашаем на прэзентацыю справаздачы па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання

08.12.2014 Запрашаем на прэзентацыю справаздачы па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентуе аналітычнае даследванне “Справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”.

Правілы выжывання палітвязня Кукабакі

03.12.2014 Правілы выжывання палітвязня Кукабакі

Вядомы беларускі дысідэнт 3 снежня адзначае 78-мы дзень народзінаў. Ніводная ўзгадка пра яго ў медыя не абыходзіцца без біяграфічнага радка: “У савецкі час каля 17 гадоў правёў у псіхбальніцах, турмах і лагерах”. Як у жахлівых турэмна-лагерных умовах чалавеку ўдалося зберагчы сябе? Міхась Кукабака распавёў пра свае правілы выжывання.

Свет без турмаў. Гэта магчыма?

01.12.2014 Свет без турмаў. Гэта магчыма?

Інтэрнэт-праект kalidor.net паспрабаваў разабрацца, у чым асноўная праблема сучаснай пенітэнцыярнай сістэмы, ці магчыма скасаваць інстытут турмы і як павінна выглядаць пакаранне. На гэтыя пытанні адказвалі і праваабаронцы Наста Лойка і Павел Сапелка.

Разгляд адміністрацыйнай справы Аляксандра Вайцешыка ў Нясвіжы адкладаецца

28.11.2014 Разгляд адміністрацыйнай справы Аляксандра Вайцешыка ў Нясвіжы адкладаецца

Актывіст недзяржаўнага прафсаюза РЭП пісьмова апавясціў Нясвіжскі раённы суд, што не зможа прысутнічаць на судзе з-за хваробы. 27 лістапада ён атрымаў у Баранавіцкай гарадской паліклініцы ліст непрацаздольнасці з-за высокай тэмпературы, моцнага кашлю і падазрэння на бранхіт.

Марына Лобава: Наведала сына, ён чакае вызвалення

27.11.2014 Марына Лобава: Наведала сына, ён чакае вызвалення

Марына Лобава, маці палітычнага вязня Эдуарда Лобава, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі, 25 лістапада мела кароткае спатканне з сынам.

Аляксандр Вайцешык скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў Нясвіжскім ІЧУ

24.11.2014 Аляксандр Вайцешык скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў Нясвіжскім ІЧУ

У скарзе адзначаецца, што ў камеры № 4 няма туалета, а сукамернікі карысталіся адкрытым вядром, якое стаяла ў брудным куце. Смурод у камеры быў настолькі вялікі, што ў такіх умовах немагчыма адчуваць сябе чалавекам.

З'явілася надзея на аб'ектыўны суд у справе пра гібель Аляксандра Акуліча ў светлагорскім ІЧУ

24.11.2014 З'явілася надзея на аб'ектыўны суд у справе пра гібель Аляксандра Акуліча ў светлагорскім ІЧУ

Суд Светлагорскага раёна адмяніў пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці Аляксандра Акуліча, пагадзіўшыся з усімі довадамі скаргі праваабаронцаў.

Асуджанага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку змясцілі ў камеру ШЫЗА

24.11.2014 Асуджанага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку змясцілі ў камеру ШЫЗА

Такое рашэнне прынята начальнікам калоніі ў якасці прымянення мер бяспекі, паведаміў бацька асуджанага Валерый Бандарэнка, які атрымаў ліст ад сына з папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску.

Праваабаронцы маюць апасенні, што суд над Мікалаем Дзядком будзе закрытым

20.11.2014 Праваабаронцы маюць апасенні, што суд над Мікалаем Дзядком будзе закрытым

20 лістапада з’явілася інфармацыя пра ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да Мікалая Дзядка за "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Гэта пагражае палітвязню дадатковым годам зняволення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства