Навіны на тэму: умовы ўтрымання
29.06.2015 Юры Рубцоў пра харчаваньне вязьняў у баранавіцкім ізалятары: «Кормяць як сьвіней»
Да суду Юры Рубцоў амаль месяц трымаў галадоўку пратэсту. Як палітвязень пачуваецца? Што паведамляе пра ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары?
23.06.2015 Справа Кучуры: магілёўскія органы пайшлі ў ігнор
Жадаючы схаваць факт катаванняў у ПК-15, мясцовыя органы Следчага камітэта і пракуратуры нахабна пераварочваюць факты з ног на галаву ў адпісках на скаргі - нібыта злачыннага інцыдэнту ў калоніі і не было.
22.06.2015 Мікалай Статкевіч асцерагаецца правакацый у турме
Жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч атрымала ад яго ліст, а напярэдадні змагла паразмаўляць з ім па тэлефоне. Па словах Марыны Адамовіч, пакуль у адзіночную камеру да Міколы Статкевіча нікога не падсялілі, хоць раней ён пісаў, што адміністрацыя турмы пагражала гэта зрабіць.
10.06.2015 На палітвязня Мікалая Дзядка ціснуць праз карцар
Мікалай Дзядок за непрацяглы час знаходжання ў калоніі ўжо правёў 22 дні ў штрафным ізалятары. 9 чэрвеня палітзняволены атрымаў сёмае спагнанне з моманту перавода ў калонію – 10 сутак штрафнога ізалятара за адмову ад працы.
10.06.2015 Заробак палітвязня Пракапенкі складае 50 тысяч беларускіх рублёў
8-9 чэрвеня адбылося доўгатэрміновае спатканне палітвязня Арцёма Пракапенка з бацькамі. Доўжылася яно фактычна меней за суткі - з 15 гадзін дня да 11 гадзін раніцы наступнага.
09.06.2015 Тры гады маці загінулага арыштаванага дамагаецца пакарання для супрацоўнікаў міліцыі
Органы следства і пракуратуры працягваюць футболіць заявы Валянціны Акуліч аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў Светлагорскага РАУС. Валянціна Акуліч не здаецца.
09.06.2015 Палітвязьня Мікалая Дзядка пакаралі карцэрам за адмову ад працы
Мікалай Дзядок зьмешчаны ў ШЫЗА (штрафны ізалятар) на 7 дзён. Тэрмін пакараньня павінен скончыцца 9 чэрвеня. Паводле супрацоўніка калёніі ў Горках, дзе адбывае свой тэрмін Мікалай Дзядок, пакараньне накладзенае за адмову працаваць.
08.06.2015 Мікалая Дзядка перавялі ў атрад і накіравалі на працу
"Мяне накіравалі на паддоны, прызначылі норму і прыгразілі ШІЗА, калі не буду іх выконваць. Выдалі рабочую вопратку і кавалак мыла".
08.06.2015 Адміністрацыя калоніі - жанчынам: вы тут ніхто!
Рэдакцыя сайта "Гомельская Вясна" сустрэлася з былой зняволенай гомельскай жаночай папраўчай калоніі №4, якая на ўмовах ананімнасці пагадзілася распавесці аб умовах тутэйшага ўтрымання.
05.06.2015 13 аргументаў супраць таго, што ў калоніях цяпер «амаль як у арміі»
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка аналізуе праблемы, з якімі сутыкаюцца ў месцах пазбаўлення волі ў Беларусі з постсавецкай і еўрапейскай практыкай і прыводзіць 13 аргументаў супраць таго, што ў беларускіх калоніях цяпер «амаль як у арміі».
29.05.2015 Алесь Бяляцкі: Па сабе ведаю, як салідарнасць дапамагае ў цяжкія дні (відэа)
Кіраўнік ПЦ “Вясна”, былы палітвязень у “Гарачым каментары” на тэлеканале “Белсат” – пра сітуацыю з сённяшнімі палітвязнямі Беларусі.
28.05.2015 Павел Сапелка: Суды ў месцах пазбаўлення волі фактычна праходзяць у закрытым рэжыме, паколькі патрапіць на іх немагчыма
Начальнік упраўлення Дэпартамента выканання пакарання па Магілёўскай вобласці паведамляе юрысту, што фактаў неправамоцных дзеянняў з боку адміністрацыі Папраўчай калоніі №17 у ходзе праверкі не выяўлена.
27.05.2015 Працяглы час няма звестак пра Ігара Аліневіча
Працяглы час няма звестак пра палітзняволенага Ігара Аліневіча, які адбывае пакаранне ў калоніі „Віцьба -3″. Апошні раз ён патэлефанаваў напачатку траўня і паведаміў, што 10 дзён знаходзіўся у штрафным ізалятары.
27.05.2015 За два тыдні ў калоніі Мікалай Дзядок атрымаў чатыры спагнанні і двойчы патрапіў у ШІЗА
Раніцай 20 мая палітзняволены нанёс сабе рэзаныя раны жывата і рук і быў змешчаны ў медcанчастку. Пасля аказання першай медычнай дапамогі яго ізноў накіравалі ў штрафны ізалятар.
19.05.2015 Леанід Кулакоў: Я называў гэта "камерай катаванняў"
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў распавёў ПЦ “Вясна” пра ўмовы ўтрымання ў Смалявічскім ізалятары часовага ўтрымання, дзе правёў 7 сутак адміністрацыйнага арышту.