Навіны на тэму: умовы ўтрымання
16.01.2017 Уладзімір Кондрусь: На ўлік у міліцыю я не станавіўся
Фігурант Плошчы-2010 Уладзімір Кондрусь, які не так даўно выйшаў на волю, распавёў сайту palitviazni.info, чым ён займаецца пасля вызвалення.
12.01.2017 Справа Барбашынскага: ці знойдуць следчыя вінаватых у ягонай смерці?
Маці памёрлага ў Жодзінскай турме Ігара Барбашынскага жыхарка Слуцка Галіна Шаравар 11 студзеня была запрошана ў упраўленне Следчага камітэту па Мінскай вобласці, куды з Жодзінскага СК перадалі крымінальную справу па факце смерці ў турэмнай лякарні яе сына.
09.01.2017 Ці знойдзе прычыну смерці Барбашынскага больш высокі ўзровень следства?
Крымінальнай справай па факту смерці Ігара Барбашынскага будзе займацца упраўленне Следчага камітэту па Мінскай вобласці
09.01.2017 Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі Міхаіла Жамчужнага
На 10 гадзін раніцы 12 студзеня прызначаны разгляд скаргі Міхаіла Жамчужнага ў касацыйным парадку ў Мінскім абласным судзе па вынесеным спагнанні за нібыта самавольнае перамяшчэнне па тэрыторыі калоніі.
09.01.2017 Суддзя, які адмовіўся разглядаць скаргу Андрэя Бандарэнкі, дэпрэміраваны
Старшыня Шклоўскага раённага суда прызнаў, што дзеянні суддзі Волкава з’яўляюцца непапушчальнымі і за парушэнне норм ГПК у адрас Магілёўскага абласнога суда было накіраванае прадстаўленне аб выкарыстанні норм матэрыяльнага ўздзеяння ў адносінах да суддзі.
22.12.2016 Міхаіла Жамчужнага змясцілі ў ПКТ за абскарджванне спагнанняў
Праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя прычыны пераводу палітвязня Міхаіла Жамчужнага, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №14 ў Навасадах, у памяшканне камернага тыпу.
14.12.2016 Жодзіна: узбуджана крымінальная справа супраць турэмных медыкаў
Жодзінскі гарадскі аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце смерці ў Турме №8 г. Жодзіна жыхара Слуцка Ігара Барбашынскага.
12.12.2016 Фермера Мікалая Бяльчука вызвалілі з-пад арышту
12 снежня пасля двух месяцаў арышту фермер з Арлянкі Мікалай Бяльчук выйшаў на волю, паведамляе brestspring.com
09.12.2016 Міхаіл Жамчужны: На зімоўку “заехаў” у ПКТ
Палітвязень Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №14 ў Навасадах, пераведзены ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на тры месяцы. Пра гэта ён паведаміў у лісце да праваабаронцы Таццяны Рэвяка.
08.12.2016 Бандарэнка пра ўмовы ў магілёўскай турме: «Заклейваў на зіму акно камэры, дзіркі нават у шыбе»
Пра ўмовы ў магілёўскай турме распавёў у лісьце вязень Андрэй Бандарэнка. Бацька праваабаронцы Валер Бандарэнка зачытаў кавалкі з ліста карэспандэнту Радыё Свабода.
07.12.2016 Жана Пцічкіна рыхтуе пазоў аб спагнанні кампенсацыі за смерць сына ў СІЗА
Маці загінулага ў Мінскім СІЗА №1 мінчука Ігара Пцічкіна, рыхтуе пазоў аб спагнанні маральнай і матэрыяльнай шкоды з Дэпартамента выканання пакаранняў МУС і фельчара ізалятара Аляксандра Крылова.
05.12.2016 СК прызначыў дадатковую экспертызу па факце смерці ў турме Ігара Барбашынскага
Працягваецца праверка па справе раптоўнай смерці Ігара Барбашынскага ў медчастцы Жодзінскай турмы.
02.12.2016 Міхаіл Жамчужны адбыў у ШЫЗА пяць сутак і, верагодна, зараз зноў утрымліваецца там
Афіцыйнай нагодай для пакарання адміністрацыя калоніі назвала “спробу ўцёкаў”.
01.12.2016 Віцебскія праваабаронцы занепакоеныя ўмовамі ўтрымання брытанца ў СІЗА № 2
Грамадзянін Вялікабрытаніі Алан Сміт знаходзіцца ў следчым ізалятары Віцебску ўжо два месяцы. Як паведамляе “Віцебская Вясна”, хаця мясцовыя праваабаронцы даведаліся пра крымінальную справу, распачатую ў дачыненні да жыхара Лондану, зусім нядаўна, у іх ёсць усе падставы падазраваць, што яго правы ўсяляк парушаюцца.
30.11.2016 FIDH: Андрэй Бандарэнка пад пагрозай павелічэння тэрміну зняволення ў сувязі з новымі крымінальнымі абвінавачваннямі
FIDH распаўсюдзіла заяву з заклікам спыніць неабгрунтаваны і палітычна матываваны пераслед праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі ў зняволенні.