Навіны на тэму: умовы ўтрымання
03.02.2017 Прызначана дата папярэдняга судовага паседжання па справе Андрэя Бандарэнкі
У судзе Ленінскага раёна Магілёва прызначана папярэдняе паседжанне па справе былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн» Андрэя Бандарэнкі, які абвінавачваецца ў парушэнні арт. 411 Крымінальнага кодэксу.
02.02.2017 Міхаілу Жамчужнаму пагражае турма тэрмінам на 3 гады
Адміністрацыя папраўчай калоніі №14 ў Навасадах, дзе адбывае пакаранне заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны, прыняла рашэнне накіраваць у суд матэрыялы аб змене палітвязню рэжыму ўтрымання на турэмны, тэрмінам на тры гады.
01.02.2017 Андрэй Бандарэнка паклёпнічае на турэмную сістэму?
Андрэя Бандарэнку ў другі раз паставілі на прафілактычны ўлік, як асобу, якая ў лістах паклёпнічае на турэмную сістэму і ставіць пад сумнеў прававыя асновы дзяржаўнасці.
30.01.2017 Ці ўстановіць пракуратура вінаватых у прычыненні цялесных пашкоджанняў Ігару Пцічкіну?
Жанна Пцічкіна паўторна звярнулася ў пракуратуру Маскоўскага раёна са скаргай на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце прычынення яе сыну Ігару Пцічкіну цялесных пашкоджанняў у перыяд знаходжання ў СІЗА-1 г. Мінска, які пасля памёр у выніку неналежнага аказання медыцынскай дапамогі.
27.01.2017 “Першаходкі” будуць адбываць пакаранне ў папраўчых установах адкрытага тыпу асобна ад рэцыдывістаў
Працягваем публікаваць каментары юрыстаў Праваабарончага цэнтра “Вясна” аб некаторых зменах ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі ў сілу з 20 студзеня 2017 года.
26.01.2017 Спатканне зняволенаму скараціць цяпер будзе нельга, але пазбавіць - можна
Уступілі ў сілу змены ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія, апроч іншага, паставілі кропку ў вызначэнні працягласці кароткатэрміновых спатканняў, якія прадастаўляюцца асуджаным да пазбаўлення волі ў папраўчых установах.
25.01.2017 Жанна Пцічкіна: Бесчалавечнае абыходжанне з маім сынам у СІЗА-1 засталося беспакараным
Маці Ігара Пцічкіна, які загінуў у мінскім СІЗА №1, звярнулася ў Мінскі гарадскі суд з нагляднай скаргай, у якой просіць перагледзець вырак для фельчара СІЗА Аляксандра Крылова, прызнанага вінаватым у смерці арыштанта, паколькі лічыць вырак занадта мяккім.
25.01.2017 Кіраўніцтва калоніі перашкаджае адвакату абараняць інтарэсы Міхаіла Жамчужнага ў судах
Заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №14 у Навасадах, паведаміў у лісце да праваабаронцы Таццяны Рэвяка аб тым, што начальнік калоніі адмаўляе ў завярэнні даверанасці адвакату для прадстаўлення інтарэсаў зняволенага ў судах.
24.01.2017 Глыбоцкая калонія: Да жыцця чалавека тут ставяцца лёгка: сышоў - туды табе і дарога
Інфармацыя пра выпадкі смерці зняволеных, якая часам прасочваецца з-за муроў папраўчай калоніі асобага рэжыму № 13 у Глыбокім, усё больш і больш непакоіць праваабаронцаў.
23.01.2017 Раману Юргелю вярнулі карэспандэнцыю да Андрэя Бандарэнкі
Гарадзенскі праваабаронца з БХК Раман Юргель вядзе перапіску з зняволеным праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам.
23.01.2017 Чарговая смерць у калоніі: хто вінаваты?
«Беларускі дакументацыйны цэнтр» паведамляе пра чарговую смерць зняволенага ў папраўчай калоніі асобага рэжыму № 13 у горадзе Глыбокае.
20.01.2017 Жанна Пцічкіна дамагаецца кампенсацыі за смерць свайго сына
Маці загінулага ў СІЗА №1 Мінска Ігара Пцічкіна падрыхтавала з дапамогай праваабаронцаў “Вясны” пазоў на кампенсацыю матэрыяльнай і маральнай шкоды.
19.01.2017 Паралізаваны вязень: Тут акціруюць толькі смертнікаў, каму засталося вельмі мала…
Напалову паралізаванага зняволенага пасля менінгіту адпраўляюць з Рэспубліканскага шпіталя назад, у папраўчую калонію №22 “Воўчыя Норы”, дзе ён адбывае пакаранне.
19.01.2017 Андрэя Бандарэнку пазбавілі адзінага на год спаткання з роднымі
Ціск на зняволенага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, які адбывае пакаранне ў турме №4 г. Магілёва, працягвае ўзмацняцца. Адміністрацыя турмы кантралюе кожнае яго дзеянне з мэтай накладання чарговага спагнання, супрацоўнікі чапляюцца да любой дробязі.
17.01.2017 Шклоўскі суд пакінуў Андрэя Бандарэнку на прафілактычным уліку
Андрэй Бандарэнка, які зараз адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме №4, 16 студзеня абскардзіў у раённым судзе Шклова пастаноўку на прафілактычны ўлік як асобы, «схільнай да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».