Навіны на тэму: умовы ўтрымання
21.03.2017 Міхаіл Жамчужны адбыў 5 сутак у ШЫЗА. Паслязаўтра – суд па пераводзе яго ў турму ў адкрытым рэжыме
Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў пацверджанне, што з 9 па 14 сакавіка палітвязень Міхаіл Жамчужны правёў 5 сутак у ШЫЗА папраўчай калоніі №14 ў Навасадах, дзе ён адбывае пакаранне.
20.03.2017 У ЦІПе перасталі прымаць перадачы для арыштантаў
20 сакавіка ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў дзяжурныя перасталі прымаць перадачы для адміністрацыйна арыштаваных, якія былі затрыманыя пасля "Марша недармаедаў" у Мінску 15 сакавіка і асуджаныя на наступны дзень да арыштаў ад 3 да 15 сутак.
16.03.2017 Касацыйная скарга Міхаіла Жамчужнага на вынесенае спагнанне не задаволеная
16 сакавіка Мінскі абласны суд прыняў рашэнне адмовіць у задавальненні касацыйнай скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на вынесенае спагнанне. Рашэнне прыняла судовая калегія ў складзе суддзяў Казлова, Фраленкавай пад старшынствам суддзі Караткевіч.
15.03.2017 Міхаіл Жамчужны: новае спагнанне. Верагодна, палітвязень зараз знаходзіцца ў ШЫЗА
З ліста палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага, які ён даслаў праваабаронцы Таццяне Рэвяка, стала вядома, што праз 30 хвілін пасля ягонага вызвалення з ПКТ папраўчай калоніі №14, якое адбылося 28 лютага, яму было вынесена чарговае спагнанне.
07.03.2017 У брэсцкім ізалятары адмаўляюцца прымаць перадачу з ежай для затрыманага
Дзяжурная ІЧУ тлумачыць, што прадукты харчавання адміністрацыйна асуджаны зможа атрымаць толькі пасля таго, як будзе аплочана яго ўтрыманне ў ізалятары.
03.03.2017 Гвалт у Гомельскім СІЗА: ці прыме суд да ўвагі рашэнні пракуратур?
Прыёмная маці непаўналетняга Віталя Г., які знаходзіцца ў СІЗА-3, атрымала адказы на свае скаргі з пракуратуры г. Гомеля і пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Мінска.
02.03.2017 Суд па пераводзе Міхаіла Жамчужнага ў турму працягнецца 23 сакавіка
Суддзя Яўген Манышаў, разгледзеўшы хадайніцтвы Міхаіла Жамчужнага, прыняў рашэнне перанесці судовае паседжанне на 23 сакавіка, паколькі не ўсе скаргі палітвязня на вынесеныя адміністрацыяй калоніі спагнанні, разгледжаны у судовым парадку.
27.02.2017 “Фарбы паралельнага свету” Мікалая Дзядка заіскрыліся ў Мінску
26 лютага ў прасторы Punkt у Мінску былы палітвязень Мікалай Дзядок прэзентаваў сваю кнігу “Фарбы паралельнага свету”.
23.02.2017 Магілёўскія суддзі палічылі справядлівымі пяць сутак у ШІЗА для Бандарэнкі
Праваабаронца і былы кіраўнік «Платформы Інавэйшн» працягвае абскарджваць дысцыплінарныя спагнанні ад адміністрацыі магілёўскай турмы №4.
13.02.2017 Начная правакацыя супраць Міхаіла Жамчужнага: праваабаронца просіць правесці праверку
У адным са сваіх лістоў да праваабаронцы Таццяны Рэвяка палітвязень Міхаіл Жамчужны ў некалькіх словах ўзгадаў пра інцыдэнт, які здарыўся з ім у папраўчай калоніі №14 у Навасадах, дзе ён адбывае пакаранне.
10.02.2017 Скаргі асуджанага не выходзяць з калоніі, пракуратура «папівае гарбатку»
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся зняволены папраўчай калоніі №13 г. Глыбокае Ігар Міхнавец, які ў лісце паведаміў, што яго звароты ў дзяржаўныя органы не выходзяць за межы ўстановы, дзе ён адбывае пакаранне.
09.02.2017 Суд вярнуў крымінальную справу Бандарэнкі на дапрацоўку ў пракуратуру
9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).
09.02.2017 Адвакат перадаў суддзі словы Андрэя Бандарэнкі аб тым, што ён падвяргаецца правакацыям
Суд Ленінскага раёна Магілёва 8 лютага разгледзеў скаргу былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн» Андрэя Бандарэнкі на спагнанне, вынесенае яму адміністрацыяй турмы №4 г. Магілёва.
07.02.2017 Андрэя Бандарэнку на гэтым тыдні чакае судовы канвеер
Сапраўдны “судны тыдзень” чакае асуджанага кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн» Андрэя Бандарэнку: тры суды цягам двух дзён.
07.02.2017 Па факце нанясення цялесных пашкоджанняў Ігару Пцічкіну прызначаная дадатковая праверка
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска ініцыявала дадатковую праверку па факце прычынення цялесных пашкоджанняў Ігару Пцічкіну ў СІЗА №1.