Навіны на тэму: умовы ўтрымання

Следчыя спынілі справу па факце смерці ў турме Алега Багданава

15.05.2017 Следчыя спынілі справу па факце смерці ў турме Алега Багданава

Мінскі абласны аддзел Следчага камітэта прыняў рашэнне аб спыненні крымінальнай справы па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медработнікам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць жыхара Мінска Алега Багданава ў "Турме №8" г. Жодзіна

Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генпракурора з прычыны парушэння права на абарону асобаў, якія адбываюць адміністратыўны арышт

10.05.2017 Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генпракурора з прычыны парушэння права на абарону асобаў, якія адбываюць адміністратыўны арышт

У апошні час у кіраўніцтва Мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), што на Акрэсціна, з’явілася заганная практыка – не дапускаць адвакатаў да адміністратыўна арыштаваных палітыкаў і актывістаў. Толькі ад пачатку траўня стала вядома пра некалькі выпадкаў парушэння права грамадзян на абарону.

Эпідэміёлагі бачаць парушэнні ўмоваў утрымання, а ЦІП - заплюшчвае вочы

04.05.2017 Эпідэміёлагі бачаць парушэнні ўмоваў утрымання, а ЦІП - заплюшчвае вочы

Студэнт-актывіст Крысціян Шынкевіч адным з першых атрымаў адказы на свае скаргі на ўмовы ўтрымання ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама, дзе ён знаходзіўся да суда.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны пераведзены ў калонію ў Ваўкавыску

03.05.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны пераведзены ў калонію ў Ваўкавыску

Праваабаронца Таццяна Рэвяка атрымала ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага ліст без адваротнага адрасу, на канверце прастаўлены штэмпель “Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, СІЗА-6”.

Леаніду Кулакову, які выйшаў на волю, перадалі новыя позвы і вестку пра канфіскацыю аўтамабіля

19.04.2017 Леаніду Кулакову, які выйшаў на волю, перадалі новыя позвы і вестку пра канфіскацыю аўтамабіля

Пасля 25 сутак арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на волю выйшаў актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў.

«Тут табе не фалафель!», або Як вегетарыянцы выжылі на сутках

18.04.2017 «Тут табе не фалафель!», або Як вегетарыянцы выжылі на сутках

Пасля затрыманняў на мінскім «Маршы недармаедаў» у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама паступіла вялікая колькасць адміністрацыйна арыштаваных з асаблівасцямі харчавання - вегетарыянцаў і веганаў*.

"Мяў. Гаў" або Якія словы салідарнасці прапускаюць на Акрэсціна

12.04.2017 "Мяў. Гаў" або Якія словы салідарнасці прапускаюць на Акрэсціна

Адзіная паштоўка, якую за 15 сутак арышту атрымала незалежная журналістка Марына Кастылянчанка, утрымлівала ўсяго толькі гукаперайманні "мяў" і "гаў", якімі адрасант, верагодна, хацеў намякнуць, што пра яе любімых катоў і сабаку, якія заставаліся дома адныя пасля затрымання гаспадыні, паклапаціліся.

Раман Мішчанка: "Тройчы ўдарылі галавой аб сценку. Па гуках чуў, што шмат каго так”

12.04.2017 Раман Мішчанка: "Тройчы ўдарылі галавой аб сценку. Па гуках чуў, што шмат каго так”

Mspring.online публікуе маналог маладога магілёўца Ромы Мішчанкі, які прыехаў 25 сакавіка ў Менск на акцыю пратэсту, але замест гэтага атрымаў 15 сутак арышту, 6 гадзін са звязанымі рукамі і здзекі ад міліцыянтаў.

Cуд пакінуў Вячаслава Касінерава пад вартай

06.04.2017 Cуд пакінуў Вячаслава Касінерава пад вартай

6 красавіка суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў скаргу актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава на прызначаную яму меру стрымання.

Зміцер Крэмянецкі абскарджвае дзеянні супрацоўнікаў СІЗА №1

05.04.2017 Зміцер Крэмянецкі абскарджвае дзеянні супрацоўнікаў СІЗА №1

Актывіст “Маладога фронту” просіць прыцягнуць да адказнасці вінаватых у пагаршэнні стану яго здароўя, а таксама тых, хто зняважліва адносіўся і ўжываў у дачыненні яго катаванні.

Таццяна Рэвяка заклікае не пакідаць беспакараным жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманнях (узор скаргі ў пракуратуру)

05.04.2017 Таццяна Рэвяка заклікае не пакідаць беспакараным жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманнях (узор скаргі ў пракуратуру)

Праваабаронца накіравала ў Пракуратуру горада Мінска скаргу ў сувязі са сваім адвольным затрыманнем на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка і жорсткім абыходжаннем у Цэнтральным РУУС, куды яна была дастаўлена пасля затрымання.

Пракуратура вырашыла, што Лабковіч Валерыю не абаронца

04.04.2017 Пракуратура вырашыла, што Лабковіч Валерыю не абаронца

Заяву праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча з нагоды незаконнага ўтрымання ў ЦІПе грамадзяніна з імем Валерый, які адмаўляўся называць сваё прозвішча, пракуратура Маскоўскага раёна пакінула без разгляду. Тым самым парушыла палажэнні закона «Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь».

Зварот у пракуратуру: чалавека, які не назваў прозвішча, павінны адпусціць з ЦІПа альбо даставіць у суд

28.03.2017 Зварот у пракуратуру: чалавека, які не назваў прозвішча, павінны адпусціць з ЦІПа альбо даставіць у суд

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч звярнуўся ў Пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска з заявай аб незаконных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама. Яго абурыла інфармацыя аб тым, што ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ўтрымліваецца мужчына, які адмаўляецца назваць міліцыі сваё прозвішча.

Суд прызначыў маральную кампенсацыю за смерць Ігара Пцічкіна: маці - 20 000, сястры - 10 000

24.03.2017 Суд прызначыў маральную кампенсацыю за смерць Ігара Пцічкіна: маці - 20 000, сястры - 10 000

23 сакавіка ў судзе Заводскага раёна г.Мінска адбыўся разгляд пазову па кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды за смерць сына і брата Ігара Пцічкіна, які загінуў у СІЗА №1 4 жніўня 2013 года.

"Не ўдаецца дапамагчы кожнаму, чые правы парушаюцца ў няволі, але ўдаецца звярнуць увагу на іх праблемы"

21.03.2017 "Не ўдаецца дапамагчы кожнаму, чые правы парушаюцца ў няволі, але ўдаецца звярнуць увагу на іх праблемы"

ПЦ "Вясна" прадставіў гадавую "Справаздачу па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства